Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.
Парнаграфія (Частка другая) 52 за 24 часа
Фрыдэрык узняўся з калень і рушыў на сярэдзіну пакою: — Аддайце ёй чэсць! — усклікнуў ён. — Аддайце пашану! Ён выняў з вазы ружу і кінуў яе перад канапай, пасля чаго працягнуў руку да Вацлава. — Душа, годная анёльскага хору! І нам застаецца толькі схіліць галаву! Гэтыя словы былі б тэатрам у вуснах кожнага з нас, не кажучы ўжо аб жэстах, але ён прашыў нас імі ўладарна, як кароль, якому дазволены пафас — які ўстанаўляе іншую натуральнасць, вышэйшую за агульную. Кароль–уладар і распарадчык цырыманіялу! Вацлаў, захоплены суверэннасцю гэтага пафасу, устаў з каленяў, горача паціснуў яму далонь. Здавалася, што гэтае ўмяшанне Фрыдэрыка імкнецца затушаваць усе тыя дзіўныя непаразуменні, якія азмрочылі скон, вярнуць яму поўны бліск. Ён зрабіў некалькі крокаў улева, пасля ўправа — і было гэта нейкім яго мінутным замяшаннем сярод нас — і наблізіўся да (дзецюка) — той ляжаў. — На калені! — загадаў ён. На калені! Гэты загад быў, з аднаго боку, натуральным працягам папярэдняга загаду, але, з другога боку, быў нязручнасцю, паколькі адносіўся да параненага, які не мог рухацца; і нязручнасць узрасла, калі Вацлаў, Гіпаліт і Караль, тэрарызаваныя ягоным аўтарытэтам, кінуліся, каб (дзецюка) змясціць у пажаданай пазіцыі. Так, гэта ўжо была надмернасць! А калі рукі Караля ўзялі яго пад плечы, Фрыдэрык надламіўся, аціх і згас.
Парнаграфія (Частка першая) 265 за 24 часа
Парнаграфія дзееца ў Польшчы, пачынаючы з ваенных гадоў. Чаму? Часткова таму, што клімат вайны для яе найбольш адпаведны. Часткова таму, што гэта, аднак, польскае — і нават, можа, спачатку задумлялался было крыху на ўзор таннага рамана з рэпертуару Радзевічуўны ці Зажыцкай (ці знікла гэтае падабенства пры пазнейшых перапрацоўках?). І троху наперакор — каб падказаць народу, што ў яго ўлонні месцяцца іншыя канфлікты, драмы, ідэі, апрача тых... тэарэтычна ўстаноўленных.
Прывід у Гайцюнішках. TV-п’еса. Фарс-дэтэктыў 459 за 24 часа
Віленская кватэра Бруна Чыка. За акном касцёл святых Пятра і Паўла. Бруна Чык і Вадзімір Даўгалевіч разбіраюць пошту.
ВАДЗІМІР ДАЎГАЛЕВІЧ: Ліст ад пані Твардоўскай.
БРУНА ЧЫК: Кінь у камін.
ВАДЗІМІР ДАЎГАЛЕВІЧ: Не чытаючы?
БРУНА ЧЫК: І гэта ў камін.
ВАДЗІМІР ДАЎГАЛЕВІЧ: Пан Берналік просіць знайсці злодзея, які замест фальшывых банкнотаў прадаў яму пачак рэзаных газетаў. А на халеру яму былі фальшывыя банкноты?
Чырвоныя зь зялёным i чырвоныя зь белым. Агляд літаратурных часопісаў 2001 году 114 за 24 часа
Мне даводзiлася чытаць у “Полымi” агляды лiтаратурных часопiсаў, i я дагэтуль дзiўлюся з iхнiх аўтараў. Яны пяшчотна парадкавалi пiсьменнiкаў, драматургаў i паэтаў у шэрагi i калоны адпаведна з векам i родам дзейнасцi. Яны з любасцю сачылi за жыццём i працаю сваiх паддоглядных, за развiццём кожнага таленту. Яны адсочвалi выхад новых кнiжак i цiкавiлiся творчымi планамi. Яны, нарэшце, шукалi паказчыкi, што характарызуюць лiтаратурнае жыццё ў цэлым — г.зв. лiтаратурны працэс.
Спакуса светлага мінулага 24 за 24 часа
І ў нас ва Ўкраіне, і на іншых постсавецкіх прасторах з пабудовай новай дзяржаўнасці не клеіцца не ў апошнюю чаргу таму, што ў галовах мільёнаў сядзіць прасцюткае меркаванне, якое часам хтосьці выказвае ўголас: “Раней я атрымліваў(ла) 120—130 рублёў у месяц і неяк круціўся…” Адсюль ужо само сабой выходзіць: трэба вярнуць былое жыццё, няхай нават з усімі яго заганамі, бо гэтыя 120—130 тады ўсё-такі плацілі штомесяц… Толькі на ім — гэтым няхітрым і, здавалася б, бясспрэчным меркаваннейку — трымаецца львіная доля сімпатыяў да камуністаў наагул і да сканалага Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у прыватнасці: тады, маўляў, што й казаць, было кепска, але цяпер яшчэ горш. І часткова гэта, на жаль, амаль праўда…
Украінскія авіялініі 65 за 24 часа
Салдат прэзыдэнцкай аховы ня ведае страхаў
і прымхаў
яшчэ памятаючы школу і блытаючыся ў чынах
ня маючы як такога сэксуальнага досьведу
ну там ананізм сёе-тое
служба адно пачынаецца
і ў яго яшчэ ўсё наперадзе
Палявыя дасьледаваньні ўкраінскага сэксу. Урывак з раману 353 за 24 часа
Яшчэ ня сёньня, кажа яна сабе. Не, яшчэ ня сёньня. На кухні — маленечкі eat-іn kitchen1 (лядоўня, электраплітка, шафкі з абы-як прыладжанымі дзьверкамі — толькі адвернешся, бясьсіла адвіснуць, як сківіца на твары, што ўжо не валодае сабой, — і ўсё гэта адгароджана невысокім дашчаным стаяком, чымсьці кшталту стойкі — на яго можна проста зь цеснага катушка падаваць у пакой — чаму не! — ну, скажам, ранішнюю каву, або на абед — падсмажанае кураня, якраз такое, як у тэлерэклямах: залацістае, хрумсткае, зіхоткае ад сьпелых сокаў, з гульліва падціснутымі ножкамі, пакладзенае на разлапістых лістах салаты, засмажанае кураня заўжды выглядае шчасьлівейшым за жывое, проста сьвеціцца цудоўным смуглым румянцам ад шчасьця, што зараз яго зьядуць.
Пол і характар 90 за 24 часа
Дзякуючы сваім дагэтулешнім ацэнкам жанчыны нашае дасьледаваньне сягала ўсё глыбей і глыбей, але прызнаць за ёй усё больш высокае i шляхотнае, вялiкае i прыўкраснае было б галаслоўнасьцю. Цяпер, калi ў гэтым разьдзеле мне выпадае зрабiць яшчэ адзiн, вырашальны, скрайнi крок у тым самым кiрунку, дык, каб папярэдзiць непаразуменьне, я адразу ж хачу зазначыць тое, да чаго я яшчэ вярнуся: што я напраўду зусiм далёкi ад таго, каб прамаўляць у абарону азiяцкага гледзiшча ў дачыненьнi да жанчыны. Хто больш уважлiва сачыў папярэднiя разважаньнi пра несправядлiвасьць, якую чынiць жанчыне ўсялякая сэксуальнасьць, ды нават эротыка, той, мусiць, ужо ўсьвядомiў, што гэтая кнiга — не ўхваленьне гарэму, i што мы пiльнуемся таго, каб не скампрамэтаваць неабходную вялiкую жорсткасьць выраку праз патрабаваньне такой праблематычнай кары.
“Праект Украіна”: вынікі дзесяцігодзьдзя 69 за 24 часа
Несумненнай перадумовай узьнікненьня новай незалежнай дзяржавы з назвай “Украіна” стаў глыбокі крызыс савецкага грамадзтва, фактычная параза, якую нанесьлі СССР і ягонаму блёку ў “халоднай вайне”, альбо, як яе называюць, — “трэцяй сусьветнай вайне”, ЗША й іхныя саюзьнікі. Прычыны гэтага вельмі розныя — ад неэфэктыўнасьці грамадзкай арганізацыі да немінучага тэхналягічнага адставаньня. Іх сукупнасьць прывяла да глыбокай эрозіі нават рэшткаў камуністычнай ідэалёгіі, да татальнага цынізму, які ахапіў усё грамадзтва — ад вярхоў да нізоў.
Лялечка – балетніца – каралева – сплетніца 476 за 24 часа
1943 год, 23 траўня. Сьвет цесны, і ў ім варочаецца навальніца. Яна прачынаецца. Неба насунулася на зямлю, макраватае зялёнае гольле запляло прастору. Немцы паляць вёскі Задоўба, Пераходы, Фадзееўку, Жылін Брод, Беразінец, Адамоў, Краснае, Пярэвалаку, Дудкаўку, Палікараўку і Крушнік. Сырое гарыць кепска. Але немцам ня церпіцца. Іх дадзелі партызаны атрадаў “Овад” і “Фрунзэ”. Усе рускія, скінутыя парашутам. Цяпер овад і фрунзэ назіраюць зь лесу.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций