Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Энцыкляпэдыя мёртвых

Энцыкляпэдыя мёртвых 7 за 24 часа

27 сентября 2004

Летась, як Вы ведаеце, я была ў Швэцыі на запросіны Інстытуту тэатральных досьледаў. Маёй правадніцай і апякункай была спадарыня Ёхансан, Крыстына Ёхансан. Я прагледзела пяць ці шэсьць спэктакляў; у зьвязку з гэтым варта перадусім узгадаць пра посьпех, які мела п’еса “Ў чаканьні Гадо”, пастаўленая для вязьняў. Вярнуўшыся дадому празь дзесяць дзён, я й надалей жыла ў тым далёкім сьвеце, як у сьне.

Открыть полную версию

Сутоньне ідалаў. Успамiны пра былую Югаславiю

Сутоньне ідалаў. Успамiны пра былую Югаславiю 67 за 24 часа

27 сентября 2004

Усе прыкметы часу сьведчаць, што клiч „няхай жыве разнастайнасьць“ зрабiўся дэвiзам гэтага канца тысячагодзьдзя.

На глянцавых старонках модных часопiсаў i на рагах бэрлiнскiх, нью-ёркскiх i парыскiх вулiц можна ўбачыць сьляды гэтага „трыюмфу разнастайнасьцi“: сары прыйшло на зьмену дзелавому касьцюму, а заношаныя анучы гiпi — элегантнаму крою alta moda di Versace. Трыюмф разнастайнасьцi праяўляецца на старонках ранiшнiх газэт, што змагаюцца за нашу ўвагу пры дапамозе тэлевiзiйна прыгожых, усыпляльных вобразаў далёкiх краiн i экзатычных iншаземцаў, якiя намагаюцца адцягнуць нас ад таго, што Гегель называў „ранiшняй малiтвай буржуазii“.

Открыть полную версию

Юры Шавялёў як дасьледчык украінска-беларускіх стасункаў

Юры Шавялёў як дасьледчык украінска-беларускіх стасункаў 86 за 24 часа

27 сентября 2004

Ганаровы прафэсар Калюмбійскага ўнівэрсітэту ў Нью-Ёрку, Юры Ўладзімеравіч Шавялёў (Юры Шэрах) — постаць, добра вядомая як ва Ўкраіне, так і за яе межамі. Славіст з сусьветным імем, аўтар шматлікіх працаў па мовазнаўстве, гісторыі літаратуры, літаратурнай крытыцы, тэатра- і мастацтвазнаўстве, Ю. Шавялёў прысьвяціў нямала дасьледаваньняў або асобных разьдзелаў у шырэйшых аглядах пытаньням этна- і мовагенэзу беларусаў, гісторыі ўкраінска-беларускіх стасункаў ад перадгістарычнае пары да найноўшых часоў. Варта адзначыць, што ў кола яго зацікаўленьняў патраплялі ня толькі тэарэтычныя праблемы паходжаньня беларускага этнасу ды гісторыі беларускае мовы ў кантэксьце фармаваньня ўсходнеславянскіх моваў, але й здабыткі беларускіх навукоўцаў, што працавалі ў адпаведных галінах і спрыялі паглыбленьню разнастайных, перадусім інтэлектуальных, стасункаў украінцаў з беларусамі.

Открыть полную версию

Томас Вэнцлава — чалавек зь іншага боку

Томас Вэнцлава — чалавек зь іншага боку 18 за 24 часа

27 сентября 2004

“Дуброўнік? Прага? Кракаў? Можа, Сэйны”, — пытаўся ўголас сам у сябе былы дысыдэнт, эмігрант і бадзяга, намагаючыся на мапе сваіх духовых вандраваньняў вызначыць месца жыцьцёвага гнездаваньня. — “Хіба што Кракаў... Хоць і іншыя ня горшыя... Хаця, у прынцыпе, ня надта... Ня горшыя, а нават крыху лепшыя... Гэта значыць, крыху, і нават ня толькі крыху... Амаль напэўна... Уласна, гэта нармальна...” Ён гаварыў па-віленску, на мове, якая з адной ёй уласьцівай чуласьцяй патрапіла прытупіць вастрыё найлепшых аргумэнтаў, ён рупіўся пра сьціпласьць, пакідаў месца для іншага, зьдзекаваўся з пэўнасьці, якая раней ці пазьней мусіла стаць сьмехатой. Мы ся­дзелі ў па-амэрыканску вялізнай гасьцінай зь відам на разьлеглы кампус Ельскага ўнівэрсытэту, у будынку, уваход у які ахоўваў бездакорна апрануты і шматслоўна ветлівы чарнаскуры парт’е.

Открыть полную версию

Анты-Гогаль

Анты-Гогаль 9 за 24 часа

26 сентября 2004

Рэдкі птах далятае да сярэдзіны Дняпра. А зьнізу ўсплывае субмарына “Тарас Бульба”, дарожныя паказальнікі пішуць пра стэп Украіны. “Тарас Бульба” пускае тарпэду з какаінам у дупу птаху, тымчасам як з шынэля выходзіць літаратура краіны, пазначанай на крылах птаха нацыянальнымі апазнавальнымі знакамі, птахам узброенае войска, уніформу якога згубіў Гогаль, і вось цяпер зь яе выходзіць літаратура. Пралятаючы над зонай, баявы птах губляе тарпэду, зэкі кайфуюць, нацыянальная крыза паглыбляецца, нехта атрымлівае па карку за згублены шынэлак, Гогаль круціцца ў труне, а між тым з шынэля выходзіць літаратура, а п’яны Дастаеўскі, прайграўшыся ўшчэнт, кажа, што няма збавеньня апроч пекнаты, пекната спасёт мірвам, шалом, то бок пекната збавіць шалом, а шалом выратуе на будоўлі, калі на галаву лясьнецца цагліна, падчас будаўніцтва дзяржавы такое здараецца часта, асабліва з тымі, хто да таго будаўніцтва ні пры чым, а тым часам з шынэля выходзіць літаратура, і ўсе посткамуністычныя клясэры зьнікаюць, як субмарына “Тарас Бульба” ў блаславёных стэпах, дзе рэдкі птах і дробны заяц якраз да сярэдзіны Дняпра і ні паўфуту ні туды ні сюды.

Открыть полную версию

Правільны выбар

Правільны выбар 10 за 24 часа

26 сентября 2004

Калі ў школе празвінеў званок, у клас, як бы не спяшаючыся, увайшла настаўніца Кацярына Мацвееўна. Вопытны педагог, яна аддала школе ўжо амаль дваццаць год свайго жыцця.

„Так, каго сёння няма“, — Кацярына Мацвееўна прывычна ахінула позіркам вучняў. Не хапала двух чалавек.

„Дзе Утачкін і Пракоп’ева?“ — твар настаўніцы раптам спахмурнеў, паміж вачэй пралягла вялікая маршчына.

„Утачкін учора на веліку катаўся і недзе там за плотам паваліўся“, — хорам адказалі школьнікі.

Открыть полную версию

Апавяданьні

Апавяданьні 57 за 24 часа

26 сентября 2004

Была серада, вечар. Па тэлевізары не паказвалі нічога цікавага.
Тэду было 56, ягонай жонцы Марджы — 50. Яны пражылі разам 20 год, і ў іх не было дзяцей. Тэд выключыў сьвятло. Яны ляжалі ў цемры.
“Ну што, — сказала Марджы, — хіба ты не пацалуеш мяне перад сном?”
Тэд уздыхнуў, павярнуўся да яе і лёгенька пацалаваў.
“І гэта па–твойму пацалунак?”
Тэд не адказаў.
“Тая жанчына ў тэлепраграме выглядала рыхтык як Лілі, так?”
“Ня ведаю”.

Открыть полную версию

Грамадзянін Крынак

Грамадзянін Крынак 53 за 24 часа

26 сентября 2004

З Сакратам мы знаёмыя, вiдаць, ужо больш за 25 год. Наведаў ён калiсьцi маю менскую кватэру, а я пасядзеў за чаркай у яго ў Беластоку. Было й лiставаньне, i абмен кнiжкамi... Даўнавата гэта ўсё... Але вось у Крынках, гэтай сакратаўскай Ёкнапатофе, давялося пабываць зусiм нядаўна. Пачуцьцё, што Сакрат — гэта своеасаблiвы Фолкнэр Крэсаў, жыло ўва мне, але ўзмацнiлася тут, у Польшчы, падчас майго ўжо больш як трохгадовага тутэйшага побыту. Тры гады жыву ў Варшаве i вось толькi пад канец мiнулага верасьня выбраўся ў Крынкi. Я даўно прагнуў гэтага падарожжа. I пабачыў i адчуў тое, што i хацеў, i спадзяваўся пабачыць i адчуць.

Открыть полную версию

Апавяданьні

Апавяданьні 10 за 24 часа

26 сентября 2004

Пад адчувальным уплывам Чэстэртана (які прыдумваў і багата аздабляў элегантныя таямніцы) і прыдворнага дарадцы Ляйбніца (які вынайшаў прадвызначаную гармонію) я прыдумаў гэты сюжэт, які, магчыма, потым разгарну, але які ўжо ў цяперашнім выглядзе апраўдвае вечары, змарнаваныя на думаньне. Бракуе дэталяў, правак, удакладненьняў; ёсьць моманты ў гэтай гісторыі, якія я дасюль ня высьветліў; сёньня, 3 студзеня 1944 году, яна бачыцца мне гэтак.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.