Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

На фото: МОЙ ЧЭХАУ, автор: maskaev

МОЙ ЧЭХАУ 235 за 24 часа

26 сентября 2004

Ёсць і такая задума: напісаць гісторыю мае дружбы з кнігай. Не напісаўшы, цяжка пераканаць каго-небудзь, што гэта будзе цікава. А пісаць пакуль што не хочацца: яшчэ ўсё баюся, што не здолею адшалушыць ад значнага, патрэбнага для іншых, толькі сваё, асабістае, вузкапрыватнае.
Цяпер вось дакранаюся да той задумы з першым, можа, наймацнейшым хваляваннем. Хачу пісаць пра Чэхава. Пра пачатак нашай дружбы, пра маю сардэчную любоў. І не баюся, што я не першы, нават не тысячны, - да гэтай крыніцы з гаючай вадою ніколі няма чаргі: усе падыходзяць адразу...

Открыть полную версию

На фото: АДАМОВІЧ АЛЕСЬ, автор: maskaev

АДАМОВІЧ АЛЕСЬ 158 за 24 часа

26 сентября 2004

Вясной цудоўнага 1956 года мы разам ездзілі па Югаславіі - аўтобусам з Бялграда на Сараева, Дуброўнік, Цэцінье, Спліт, Заграб, зноў у Бялград, а на дадатак, па дарозе, былі яшчэ Будапешт і Кіеў. Цудоўным той год я назваў не толькі таму, што гэта быў іменна ён, год ХХ з'езда КПСС, але і таму яшчэ, што мы былі тады маладымі... прынамсі, на сённяшні позірк. Старэйшым між нас, літаратараў у менскай турысцкай групе, Танку і Краўчанку, было па сорак з гачкамі, Панчанку і мне яшчэ не па сорак, Адамовічу - нават не трыццаць. Яму было мала песень і смеху, дасціпных экспромтаў і лёгкага заляцання: для поўнай паўнаты хацелася яшчэ і сілаю памерацца. І паваліць якраз найбольшага ва ўсёй групе - мяне. Ні Дынарскае нагор'е, ні, тым больш, Чарнагорыя па мулкасці для барацьбы не падыходзілі, траву на мяккай роўнядзі знайшлі мы ў Харватыі, на нечаканым прыпынку.

Открыть полную версию

На фото: НАШ КАРАТКЕВІЧ, автор: maskaev

НАШ КАРАТКЕВІЧ 239 за 24 часа

26 сентября 2004

Паслязаўтра год, як яго няма...
За маім расчыненым на ўсход акном, у пакоіку на гарышчы вясковага дома, застыла ў чаканні, можа, нарэшце, і сенакоснага дня сонечна-церпкая, росная раніца, асабліва прыгожая пасля зацяжных дажджоў. Над акном, у белацагляным вільчыку, пачырыквае ды шалпочацца ў цеснаватым ужо гняздзе ластаўчына малеча, падлёткі. З блізкага лесу зрэдку пачуецца гівал. Гэты голас Валодзя любіў. У слове пра маё пяцідзесяцігоддзе, успамінаючы наша падарожжа па маіх родных мясцінах, ён называў гэтага птаха двойчы і за пісьмовым сталом, чуючы яго песню, - «дзьме ў дудку з вадой». Час ад часу недзе воддаль гаркне варона, зімой і летам аднолькава, а ўсё ж, здаецца, сёння трошкі прыгажэй.

Открыть полную версию

На фото: БАЛЮЧАЕ І ДЫМНАЕ, автор: maskaev

БАЛЮЧАЕ І ДЫМНАЕ 76 за 24 часа

26 сентября 2004

Гэта, браток, былы намеснік Цанавы! — з гонарам гаворыць мне наш N. З гонарам не столькі за гэтага, даўно адстаўнога, палкоўніка, цяпер так сабе гаспадарніка, як з гонарам за самога сябе, бо вунь ажно чый намеснік — цяпер намеснікам у яго!..

— Ён жа таксама, відаць, тую муху лавіў? — ахалоджваю таварыша пытаннем.

Открыть полную версию

На фото: ЗАУСЁДЫ СЛОВА, автор: maskaev

ЗАУСЁДЫ СЛОВА 247 за 24 часа

26 сентября 2004

У наш нялёгкі ды шалёны час чаго-чаго, а палітыкі ўсім хапае. Радыё, тэлевізар, прэса, сходы, чэргі — усюды яна... Кажуць, багатаму не спіцца. Не спіцца і старому. І дзень ад гэтага даўжэйшы. І ўвесь з палітыкай!..
Як быццам не нацешыўшыся ёю, ужо ў пасцелі ўключаю радыё. І раптам — Смактуноўскі1, якога я яшчэ больш палюбіў, калі даведаўся, што ён вясковы хлопец з нялёгкім лёсам, а не з нейкай, як здавалася, рафінаванай інтэлігенцкай сям'і, выдатны артыст Смактуноўскі пачаў чытаць яшчэ выдатнейшага мастака — Пушкінаву «Метель». Як хораша стала на душы, якім гэта святам адчулася!..

Открыть полную версию

На фото: ПРА ГАЛОУНАЕ, автор: maskaev

ПРА ГАЛОУНАЕ 274 за 24 часа

26 сентября 2004

Ноч каля вогнішча над ракой. Камары, холад, птушыны канцэрт. Гутарка з сябрам. А потым — роздум...
Ох, недарма чалавек даўно ўжо назваў сябе толькі госцем на гэтай зямлі, і не соладка было яму прыйсці да гэтай думкі!..
Успамінаецца адзін з нядаўніх вершаў Маршака, дзе ёсць мудрыя і, відаць, таксама ж у пакутах народжаныя радкі (не памятаю даслоўна): «Калі мне было чатыры гады, калі я быў яшчэ несмяротны...»

Открыть полную версию

На фото:

"ЯК МАЛЕНЬКІ" 199 за 24 часа

26 сентября 2004

Раніцай дзядзька з цёткай прыйшлі ў гумно абіваць лён. Як толькі дзядзька адчыніў старыя, скрыпучыя дзверы, у гуменца хлынула маладое, румянае сонца. Дзядзька толькі рукамі развёў: — А-а! Братка ж ты мой! Ганна, глядзі! І глядзяць абое. На таку стаіць лён у пуках, а над ім блішчыць на сонцы вялікая сетка павуціння. З-пад страхі на лён павук працягнуў аснову, на якой ужо трымаецца ўся сетка, усподзе прымацаваная да лёну. Сетка — як тая зорка касатая. А ў асяродку сам майстар — пузаты, пярэсты павук. Ад яго ва ўсе бакі, як косы ад зоркі, разыходзяцца ніткі павуціння, пераплеценыя што чуць дык большымі кругамі. Мігаціць, смяецца вясёлае сонца, рыжаватым золатам іграюць галоўкі і каліўцы лёну, сетка мяняецца колерамі вясёлкі, кожная нітачка асобна. — Во! — усміхаецца дзядзька. — Пакуль мы тое-сёе, дык ён ужо напрацаваўся. А-ёй-ёй! Працягні ты такія вяроўкі. І як ён не скалоўся?..

Открыть полную версию

На фото: МАРЫЛЯ, автор: maskaev

МАРЫЛЯ 79 за 24 часа

26 сентября 2004


У багатага дзядзькі Жука, без пары нарадзіўшы малое, памерла нявестка Марыля.
Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча, «зямля ненаежная». А сынок — яшчэ горшы. Воза сена не мог накласці, няўдаліца, і ўсё злаваўся. А хто ж заўсёды першы пад рукой, як не жонка? І ёй даводзілася часта. Як толькі пажаніліся, дык і набіць яе не мог, пакуль не навучыўся. Свякроў была вельмі ж драпежная ў працы. Калісь нават дзяцей на полі ці ў градах раджала. Цяпер хадзіла згорбіўшыся і ўсё подбегам, трушком, быццам ёй горш, як усяму свету, часу не хапала. На кірмаш сядзе ехаць і то, здаецца, бегла б на возе, каб хутчэй справіцца. На добры лад, ёй ужо зусім не след было працаваць, а яна такі ўсюды трапляла. Усю малацьбу цапамі пераб'е разам з маладымі. Тады ўжо, бачыце, насмела можна пілаваць: «Я вось і то, а вы-то, што ж?» Жміндзіла — хай бог крые...

Открыть полную версию

На фото: КРОУ НА СЦЯНЕ, автор: maskaev

КРОУ НА СЦЯНЕ 66 за 24 часа

26 сентября 2004

Спачатку было нас некалькі сот. Мы, марская пяхота, проста пяхота і рознае іншае войска. Усё, што ацалела, што магло ісці. Гналі нас на знаёмай дарозе. Польскія дзеці давалі нам яблыкі, хлеб, польскія маці плакалі. Другія суткі, ужо на варожай зямлі, нас везлі ў перапоўненым таварняку, без яды і вады, пад замком. Пяць сутак марылі за дратамі шталага, дзе нас было ўжо некалькі тысяч. Перапісалі, пабілі на групы, далі кожнай групе ахову, вахмана ці двух, і — за вароты, на працу.

Открыть полную версию

На фото: МОЙ ЗЯМЛЯК, автор: maskaev

МОЙ ЗЯМЛЯК 308 за 24 часа

26 сентября 2004

Вясной, як толькі сыходзілі крыгі, амаль кожны дзень можна было бачыць, як ён ідзе на раку ці вяртаецца з ракі дахаты. Вудачкі, вуды, начныя шнуры, венцер, восці, сачок — уся гэтая рыбацкая снасць пушчалася ў ход. Зрэбная торба была заўсёды мокрая і поўная. Калі часам не хапала рыбы — на спод торбы ішла трава, а дробнарыбіца зайздросна прыкрывалася зеленаватымі, лычастымі шчупакамі, паласатымі акунямі, язямі... І заўсёды наверх ганарыста тырчаў хвост найбольшай у той дзень «штукі». Да пояса мокры, цяжкай мядзведжай хадой ён чмакаў па залітым лузе, а следам за ім асцярожна хляпала хітранькая сучка.

Открыть полную версию




подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в вКонтакте, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.