Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.
Плач па Косаве (2) 6 за 24 часа
Вось ужо чатыры дні ішлі ўцекачы, самі ня ведаючы, дзе. Месцамі іх рака перасыхала, месцамі паток зьбіраўся ў віры. Да іх сюд–туд далучаліся жаўнеры–вугорцы, мовы якіх ніхто не разумеў, валахі, якія ўпарта шукалі Дунаю, жыды, што ўзяліся невядома скуль. Увесь гэты народ зьнікаў таксама раптоўна, як і аб’яўляўся, усё адбывалася, як у сьне. Аднойчы да іх прыбіўся турэцкі падафіцэр, адзіны, напэўна, басурман, які далучыўся да хрысьціянаў. Ён зьдзіўлена аглядаўся і на кожным адпачынку прасіў спадарожнікаў навучыць яго хрысьціцца.
Плач па Косаве 6 за 24 часа
Яшчэ ніколі ён не апынаўся пасьля бітвы ў стане пераможаных. Аднак у гэты раз на схіле дня яму прымроіліся першыя прадвесьці паразы. Ад стомы ён заплюшчыў веі, а калі расплюшчыў зноў, ягоным вачам адкрылася тая самая карціна: жаўнераў і афіцэраў круціў вялізны чалавечы вір. Двойчы ці тройчы яму здавалася, што нехта выгукваў: Г’ёрг Шкрэлі! — але пасьля ён дапяў, што гэта ўласнае імя мроіцца яму ў галаве. У навакольным хаосе ён нікога не пазнаваў. Яшчэ апоўдні ён згубіў сваіх альбанцаў.
Алесь Салавей, якім я яго памятаю 4 за 24 часа
Пад восень 1946 г. я прыехаў з Карынтыі наведаць Зальцбург, які быў тады цэнтрам украінскага жыцьця ў Аўстрыі: там жылі некалькі пісьменьнікаў, дзейнічаў лягерны1 тэатрык, выходзілі газэты, існавала выдавецтва Пятра Валыняка й пачынала сваю дзейнасьць нядаўна заснаваная Суполка ўкраінскіх навукоўцаў, літаратараў і мастакоў. А галоўнае, там пасяліўся мой асабісты сябар і літаратурны аднадумец — малады паэт Барыс Аляксандраў, які толькі што выдаў свой першы зборнік. Ад Барыса я даведаўся, што найцясьнейшае сяброўства зьвязвае яго не зь землякамі-ўкраінцамі, а зь беларускім паэтам Алесем Салаўём.
Пераклады эміграцыі 4 за 24 часа
Пераклад як літаратурны жанр вылучае сярод іншых пэўная безабароннасьць, асабліва ва ўмовах таталітарнай краіны. Бо забараніць грамадзянам думаць і пісаць у роднай мове сваё, патаемнае, вольнае, як мы пераканаліся на лёсе беларускае літаратуры, немагчыма. Зусім іншае -- адлучыць ад сусьветнай культуры празь ненавучаньне замежным мовам, праз старанны адбор дазволенага да перакладу дазволенымі перакладчыкамі. Дзяржава магла кантраляваць гэты працэс, робячы аддзелы іншамоўнай літаратуры ў бібліятэках даступнымі адно па пропусках (чым прыраўноўвала яе да антысавецкай, эміграцыйнай літаратуры, у аддзелы захоўваньня якой, каб патрапіць, таксама быў патрэбны адмысловы дазвол). І тут цяжка не пагадзіцца з Андрэем Дыньком: “Савецкі рэжым у Беларусі ставіў задачу поўнага сьціраньня ранейшае культурнае традыцыі... і татальнай падмены яе культурай новага, “сацыялістычнага” зьместу. ...Існавала негалоснае вэта на пераклады з сусьветных моваў на беларускую. Кантакт беларускай думкі з сусьветам мусіў адбывацца праз расейскае пасрэдніцтва”.
Ня бойцеся свайго 50–годзьдзя 4 за 24 часа
У Бэрнардзкім коледжы я перавынайшла сябе; я стала моднай гравюрай у стылі “шыкоўнай студэнткі”: хадзіла на сямісантымэтровых абцасах, якія ўвальваліся (і ня раз ламаліся) у шчыліны на брукаваных цэглаю сьцежках Калюмбійскага ўнівэрсытэту, насіла кашміравыя гарнітуры: пуловэр плюс кардыган — і жэмчуг, перафарбоўвала пазногці штодня, не дазваляла сабе выходзіць на людзі без стопудовага макіяжу і заўсёды цягала за сабой у сумачцы запасныя панчошкі і “Шанэль №5”.
Украінства ў Беластоцкім краі: ілюзіі за грошы 4 за 24 часа
Казаць пра нарадзіны ўкраінскага руху ў Беластоцкім краі можна толькі ўмоўна. У грамадзкім значэньні ён нават і не маргінальны; зводзіцца да групы фальклярыстаў ды аматараў украінскае мовы і літаратуры. Адсутнічае ў ім ідэя лёсу гэтай зямлі, канцэпцыя яе разьвіцьця, што і прадрашае аб ягоным вяскова-самадзейным характары. Называюць яны сябе ўкраінцамі паўночнага Падляшша, г. зн. ад разлогаў Бугу да Нарвы і Нараўкі (апошняя мяжа Вялікага Княства Літоўскага). У сваім сялянскім думаньні ня выйшлі на ўзровень нацыянальнага, хоць і прапагандуюць украінскую сьвядомасьць. Гэты парадокс тлумачыцца ня столькі іх невысокай інтэлектуальнасьцю, колькі аддаленай экзатычнасьцю самое Ўкраіны. Калі вось Беларусь знаходзіцца поруч, і яе праблемы маюць сувязь з тутэйшымі.
Трактат пра мудакоў 4 за 24 часа
Для мудака няма большае ўцехі, як пабачыць, што хтосьці спатыкнуўся і паваліўся, або камусьці на галаву сернула варона, або хтосьці сеў на толькі што пафарбаваную лаўку ці ўбіўся ў лужыну. Мудак — ён розны, але заўжды мудак. Ён будзе старанна адрыгваць пасьля абеду, ведаючы, што ты гэтага на дух не пераносіш, і весела рагатаць, заўважыўшы на тваім твары гідлівасьць. У паэтычным роздуме ён чысьціць пазногці грабянцом, вуха — запалкай, а ў зубах калупаецца нажніцамі, адмыслова адгадаваным жоўтым пазногцем мезенца, сашчэпкай альбо ангельскай шпількай. У пубэртатны пэрыяд ён несупынна выціскае перад люстэркам бясконцыя болькі, а ў сэзон спароўваньня практыкуецца на сваёй самцы, прычым робіць гэта пераважна ў людных месцах, скажам, на пляжы. Калі мудакоў зьбіраецца некалькі, яны п’юць піва з трохлітровага слоіка, пакуль не пасінеюць, а потым распачынаюць чэмпіянат па гучным газавыпусканьні ці каліграфічным сіканьні. Аднак, нягледзячы на каліграфічныя здольнасьці, мудак ніколі ня можа патрапіць ні ва ўнітаз, ні ў пісуар, ня кажучы ўжо пра дзірку ў прыбіральні. Затое ён з задавальненьнем нацурболіць ва ўмывальнік. Тыя ж рарытэтныя віды мудакоў, якіх прырода адзначыла трапнасьцю, ніколі за сабой не змываюць, завяршаючы акт спаражненьня разьлезлай кропкай укінутага ў жоўтую лужыну недапалка.
Ці тужаць літоўцы па камунізьме 4 за 24 часа
Я якраз пераскочыў з адной эпохі ў другую. Зусім не для таго, каб напісаць тэкст пра настальгію па савецкіх часах. Я пасварыўся з жанчынай і з яе шыкоўных апартаментаў у прыгарадзе Вільні перанёсся ў сваю кватэру ў Каралінках. Шматпавярховы дом, збудаваны за Брэжневым, побач фантан, які даўно не дзейнічае, двор у выбоінах, мясцовыя гастраномы (некалі яны называліся “Космас” і “Сатурн”), тралейбусны прыпынак “Касманаўтаў” і да таго падобныя рэчы, якія павінны былі дапамагчы нам як мага ясней зразумець, што космас пакаралі літоўцы. Цяпер усё гэта здаецца непрыемна ўстарэлым — гэтыя лесвічныя клеткі, і людзі, што сядзелі на лаўках цэлымі гадзінамі, і дні, якія міналі быццам у нудным дзяжурстве або чаканні нечага, што вернецца ці зменіць усё да непазнавальнасці. Мы былі прызвычаеныя жыць паволі. Піць і абсмоктваць ва ўспамінах мінулае. Хоць бы гэты фантан, у якім калісьці плёхалася вада. Кожны час нясе з сабой людзей, вымушаючы іх з’яўляцца на свет, кахаць, цешыцца маладосцю, і яшчэ ніводзін лад не здолеў гэтага змяніць, савецкі ў тым ліку. Часам лады, нават самыя жорсткія і нялюдскія, прыводзяць да таго, што людзі, якія ў іх выраслі, атаясамліваюць тугу па прамінулым жыцці з тугою па самім ладзе. Згадкі пра першыя спатканні або студэнцкія гады непарыўна з’ядноўваюцца з яго атрыбутамі.
Жыцьцё з галавою ў пятлі 4 за 24 часа
...Разбомблены цэнтар гораду згарэў, але менчукоў гэта ня вельмі патрывожыла, бо ад Карла Маркса да плошчы Свабоды — гэта быў раён энкавэдыстаў, дык хоць 4 кв. км. у цэнтры згарэла, а ўсё навакольле, дзе жылі мясцовыя, засталося цэлым. Калі ў некага згарэла жытло або не было дзе жыць, людзі маглі прыйсьці ў Менскую гарадзкую ўправу, дзе меліся сьпісы вольных кватэраў, і выбраць сабе новую кватэру з тых, што засталіся ад пераселеных пакутнікаў–габрэяў. Гэтак забясьпечылі жытлом 37 000 чалавек, а 10 000 палепшылі жыльлёвыя ўмовы. Разбураныя дамы, іх каробкі ўвесь час пагражалі абвалам, дык нямецкія сапёры падрывалі самыя небясьпечныя будынкі. Абапал Савецкай утварыліся горы друзу.
Лірыка 4 за 24 часа
Любі Акляхому, радзімы наш край,
Як бацьку і родную маму.
Аёву любі і Флярыду кахай,
Радзіму маю Алябаму.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций