Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


ДАКОР

ДАКОР 3197 за 24 часа

26 сентября 2004

Слон быў бедны і сумны.
Пра волю ды пра гарачыя джунглі лепш проста не гаварыць: ён іх нават і ўспамінаць не можа, бо нарадзіўся ў звярыным канцлагеры.
Хапае і таго, што вось ён стаіць паміж аблезлых фанерных будак, цесных смярдзючых клетак, перад натоўпам людзей, тырчыць над іх святочным безладам вострым, згорбленым хрыбтом і толькі што не трасецца ад холаду. Скура яго, шэрая, як вясковы, добра-такі зацяганы шарачак, сям-там ажно папраціралася, а ў двух месцах раздзерлася закарэлымі, непрыкрытымі струпамі. Вушы звісаюць абдрыпана, а маленькія вочкі глядзяць на ўсё сумна — да безнадзейнасці...

Открыть полную версию

ГУРТАВОЕ

ГУРТАВОЕ 165 за 24 часа

26 сентября 2004


Каля нашай вёскі, там, дзе цяпер проста крайні ад загумення куток вялікай калгаснай пашы, калісьці быў лужок. Са сваёй асобнай назвай, са сваёй маленькай гісторыяй, якая штогоду папаўнялася новымі фактамі.
Гэта бывала звычайна ў другой палавіне жніўня.

Открыть полную версию

ЯШЧЭ РАЗ ПРА ПЕРШЫ СНЕГ

ЯШЧЭ РАЗ ПРА ПЕРШЫ СНЕГ 213 за 24 часа

26 сентября 2004

Раніца.
Шэрае, нізкае неба. Шэрае, ціхае мора. І свежы, зноў непераможна белы снег.
У шэрасці, што за рэзкай мяжою снегу, у волкай глыбіні яе, здаецца, вельмі далёка, з тужлівым прыплачам пераклікаюцца непрыкметныя чайкі.
Пад нагамі, на ўчарашняй сцежцы, яшчэ не пратупанай сёння, мякка, сыра і туга парыпвае.
Над абрывам, на высокім, пагорбленым беразе — сосны. Стаю пад імі, узышоўшы сюды з шырокай, управа і ўлева бела-бясконцай роўнядзі мёртвага пляжа. Зноў снег пайшоў. Нават вецер узняўся. Сосны ад гэтага ветру амаль зусім не варушацца голлем — можа, таму, што мокрыя. І снег не пакрывае іхнія лапы беллю, — можа, таму, што мокры.

Открыть полную версию

ТРОЙЧЫ ПРА АДЗІНОТУ

ТРОЙЧЫ ПРА АДЗІНОТУ 845 за 24 часа

26 сентября 2004

Старая прыдарожная сасна. Ствол яшчэ медны, яшчэ гаворыць пра даўгалецце, а частка голля ўжо дазвання абшалушаная і без лап.
Часта, калі я сцежкай праходжу міма яе, з сасны гэтай, з яшчэ не бачнай вышыні мяне... абстуквае, як пальцы доктара, дробнае, энергічнае, гулкае «тук-тук! тук-тук!..».
Раней чым усвядоміць, што за стук, пачынаю шукаць яго на сасне. І, яшчэ не ўбачыўшы, ужо ведаю, хто гэта. А потым — вунь і ён!..
Адзін раз, нібы сувязіст ці электрык на слупе, ён трымаецца на ствале кіпцюрамі, па-свойму, па-дзятлінаму падпёршыся хвастом; другі раз бачыш яго на папярэчнай галіне, як ён апрацоўвае яе ўжо не збоку, а зверху.

Открыть полную версию

ХЛОПЧЫК

ХЛОПЧЫК 665 за 24 часа

26 сентября 2004

Ліпень сорак чацвёртага года.
Перадавыя часці 1-га і 3-га Беларускіх франтоў былі ўжо далёка наперадзе, а паміж гэтымі двумя клінамі некалькі дзён валокся па Наваградчыне густы невад 2-га Беларускага, падбіраючы большыя і меншыя рэшткі разгромленых варожых часцей, што прабіраліся на захад не толькі пешшу і на абозных фургонах, але і на машынах, нават баявых.
У вёсачцы спыніўся на ноч узвод нашай пяхоты і супрацьтанкавы разлік з саракапяткай, і ўранні на гэтую групу стомленых, але пільных хлопцаў напароліся тры бронетранспарцёры з немцамі ў лётнай форме. Дзве машыны загарэліся на выгане, а трэцяй удалося рвануць лагчынай міма вёсачкі і прагурчэць да наступнай затрымкі — таксама апошняй.

Открыть полную версию

МАШТУК І ПАПКА

МАШТУК І ПАПКА 801 за 24 часа

26 сентября 2004

У жніўні сорак дзевятага, калі я, праз дваццаць сем гадоў пасля таго, як мяне вывезлі з Адэсы, наведаў горад майго пачатку, з ім нас, мяне і жонку з нашай малою дачкой, знаёміла ўдава майго найстарэйшага брата.
Таго амаль легендарнага Валодзі, які павінен быў забраць мяне з заходнебеларускай вёскі ў савецкі горад, як толькі я падрасту, а брат, закончыўшы свой сельгасінстытут, усталюецца ў пэўную самастойнасць. З гэтым не атрымалася... А ў трыццаць восьмым Валодзю закатавалі ў Белай Царкве, паблізу якое ён працаваў заатэхнікам у саўгасе.

Открыть полную версию

НІЖНІЯ БАЙДУНЫ

НІЖНІЯ БАЙДУНЫ 59 за 24 часа

26 сентября 2004

Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі часта і амаль заўсёды з хваляваннем. Яно бывае то большае, то меншае, але ж у нечым кожны раз адно, сваё на ўсё жыццё.
Аўтамашыны пакуль што не адчуваюць на паваротках ніякай узрушанасці, а коні калісьці, чуючы дом, таксама як і людзі, хваляваліся.
Гнеды ў старога Качкі быў сляпы, з гасцінца яго трэба было паварочваць ляйчынай. А гаспадар і сам не бачыў на правае. Пра іх з канём гаварылі: «адно на двух». Цяжэй сказаць, як там яны дзялілі сваё хваляванне.

Открыть полную версию

ЗОЛАК, УБАЧАНЫ ЗДАЛЁК

ЗОЛАК, УБАЧАНЫ ЗДАЛЁК 1449 за 24 часа

26 сентября 2004

Рака шырокая, пакуль што чыстая, трыснёг, лаза і асака абноўлена зялёныя, сонца зноў, як штогоду, грэе па-летняму, і ліпа ў самай квецені, гудзе ад цямна да цямна. Сяджу пад ёю ў халадку, і гуд пчаліны люба пяе ад высокай травы, да якое звісае духмянае голле, і ў самае неба, ажно тая ліпа варушыцца ўся. Пчол, паважаючы працу, баяцца не трэба. Можна зблізку паназіраць, як яны робяць сваё. Бясконцае, нястомнае і вельмі важнае.
Ліпа тут, над ракой, на ўзлессі, не адна. За палянай, дзе пачынаецца белая грэчка, стаяць яшчэ чатыры такія красуні, таксама ў шчодрай духмянасці і неабсяжным гудзе.

Открыть полную версию

ИЗБРАННОЕ

ИЗБРАННОЕ 455 за 24 часа

26 сентября 2004

Наталіцца прахалодай
І мацней зямлю любіць,
І лічыць за ўзнагароду –
Сынам тут
да скону жыць.

Открыть полную версию

ИЗБРАННОЕ (переводы на белорусский язык)

ИЗБРАННОЕ (переводы на белорусский язык) 404 за 24 часа

26 сентября 2004

Як часта, святкуючы сваё знаходжанне на матулі-зямлі, альбо, інакш, жывучы на ёй, мы не ўсведамляем, што ўсё, з чым мы сутыкаемся, праз зусім кароткі час зыходзіць у гісторыю, і мы, нават не задумваючыся, можам быць сведкамі таго, як блізкае і звычайнае становіцца далёкім і вялікім.

Напярэдадні 70-годдзя Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча я перакапаў увесь свой літаратурны архіў з надзеяй знайсці менскі хатні адрас пісьменніка, напісаны яго рукою, але марна. Гэта быў адзіны доказ нашай сустрэчы. Хаця павінны быў быць яшчэ адзін...

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.