Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

На фото: БАГАДЗЕЛЬНЯ, автор: maskaev

БАГАДЗЕЛЬНЯ 56 за 24 часа

26 сентября 2004

Стары прыйшоў сам, пешкі, сціпла пагрукаў у браму і з усмешкаю працягнуў Бальтазару паперчыну з пячаткаю. З тае пары навічок не прамовіў ані слова. Ягоную адрознасць у паводзінах, параўноўваючы з іншымі жыхарамі, Бальтазар вызначыў літаральна з першага дня. То былі надзвычайная далікатнасць і памяркоўнасць у стасунках з іншымі. Зрэшты, асобы тут усе збольшага ў даўнасці былі паважаныя і пашанотныя. У тутэйшы Дом спакойнае старасці трапіць было няпроста.

Открыть полную версию

На фото: НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ - ГЭТА..., автор: maskaev

НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ - ГЭТА... 808 за 24 часа

26 сентября 2004


Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.
Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, каб атрымаць дакумент, што ты сапраўды нарадзіўся і што цябе назвалі ў гонар дзеда Рыгорам, і кабета, якая сядзіць там, спакойна выпіша яму гэты дакумент, а ня выцягне са стала «Справочник личных имён народов СССР» і ня будзе, размахваючы ім, гістэрычна тлумачыць твайму бацьку, што ён можа без праблем назваць сына Файзулой ці нават Мамаем, а вось Рыгорам - ня можа, бо такога імя проста не існуе ў прыродзе (а существует нормальное человеческое имя Григорий).

Открыть полную версию

На фото: ПРАРОЦТВЫ РОЗЫ ГЕРЦЫКОВІЧ, автор: maskaev

ПРАРОЦТВЫ РОЗЫ ГЕРЦЫКОВІЧ 82 за 24 часа

26 сентября 2004


Гэта, вядома, паталёгія, але мушу вам сказаць, што, зрабіўшы сваім успамінам рэвізію, я канчаткова пераканаўся: ні ў маленстве, ні потым я, па гамбурскім рахунку, не пазайздросьціў ніводнаму чалавеку.
У трэцяй клясе я быў апантаны мараю пасяліцца з аднаклясьніцай Верачкай на ўласным атоле ў трапічных шыротах, але чамусьці ані не зайздросьціў амэрыканскім мільярдэрам, якія маглі купіць сабе дзе-небудзь у Індыйскім акіяне цэлы архіпэляг. Зь дзяцінства маючы схільнасьць да фаталізму, я хваравіта не зайздросьціў хлопцам, якія «хадзілі» з прыгажэйшымі за маіх дзяўчатамі. Я (што, наогул, проста недаравальна) ні разу — якія б шэдэўры яны ні стварылі — не адчуў зайздрасьці да калегаў-літаратараў.

Открыть полную версию

На фото: ГАРЭЛА СЬВЕЧКА, автор: maskaev

ГАРЭЛА СЬВЕЧКА 61 за 24 часа

26 сентября 2004

Калі пачую знакамітае пастэрнакаўскае «Свеча горела на столе, свеча горела...» (а яшчэ — калі парэжуся лязом), мяне нязьменна агортвае той самы ўспамін. У ім за вокнамі таксама з прысьвістам круціць завіруха, і гарыць на стале сьвечка, і на яе дзьме з кута скавыш, але на гэтым падабенства сканчаецца: ня падаюць на падлогу жаночыя чаравічкі, ня капаюць на скінутую сукенку гарачыя кроплі воску, агонь спакусы не ўздымае, як анёл, сваіх крыжападобных крылаў, і двое каханкаў не зьнікаюць у сьнегавой імгле экзыстэнцыйнага часу.

Открыть полную версию

На фото: ЗІМОВЫМ ВЕЧАРАМ, автор: maskaev

ЗІМОВЫМ ВЕЧАРАМ 13 за 24 часа

26 сентября 2004

Яшчэ было не позна, але вельмі цёмна. На хмарным небе — аніводнай зорачкі. Вецер вірыў над самай зямлёю, слупамі ўздымаўся ўгару, шумам, енкам і свістам спяваў у глыбокай катлавіне, па дне якой праходзіў роўны, шырокі шлях замерзлай ракі. Рака з яе нізкімі берагамі і высокія адкосы катлавіны ледзь-ледзь прасвечвалі праз імглу цьмянай беллю снегу. З аднаго боку, на ўзвышшы, было зусім пуста, толькі сям-там тарчалі тонкімі рысамі дрэвы, а з другога, вышэйшага, боку па фоне цемры яшчэ чарней выступалі плямы сялянскіх двароў. Яны паблісквалі радочкам агеньчыкаў, нібы адтуль падміргвалі чырванаватыя вочы.

Открыть полную версию

На фото: ТАДЭВУШ, автор: maskaev

ТАДЭВУШ 81 за 24 часа

26 сентября 2004

Хвядора, жонка парабка Клеманса, падмяла гліняную падлогу хаты, смецце згарнула ў куток, не збіраючыся выкідваць яго за парог, бульбяное лупінне ўсыпала ў цабэрак з памыямі і паставіла гэты харч для каровы пад лаву. Тады засланіла драўлянай засланкай печ, дзе стаялі два добрыя гаршкі з ужо згатаваным для сям'і абедам. У адным з тых гаршкоў быў боршч з бацвіння і бурачнага квасу, у другім — ячны крупнік з бульбай: па звычаю мясцовых сялян — адна страва кіслая, а другая прэсная. Спажыць іх прыйдзецца апоўдні, а цяпер яшчэ ранняя раніца. Але Хвядора павінна была ўжо ісці з дому, бо на сёння яна нанялася палоць панскія грады, а муж яе, Клеманс, ужо з гадзіну араў каля маёнтка пад асеннюю сяўбу.

Открыть полную версию

На фото: ЛЮДЗІ І КВЕТКІ НАД НЁМАНАМ, автор: maskaev

ЛЮДЗІ І КВЕТКІ НАД НЁМАНАМ 361 за 24 часа

26 сентября 2004

Вывучэнне якіх-небудзь бакоў жыцця народа я параўнала б з выбіраннем жмені канапляных зярнят з бочкі маку. Апынуўшыся ў ролі вучня, я бачыла няёмкасць, нават баязлівасць сваіх настаўнікаў — простых сялян, у якіх я распытвала пра што-небудзь. Ды не ўсё адразу знаходзілі яны ў сваёй памяці, а калі і знаходзілі, не заўсёды маглі дакладна расказаць пра нейкую з'яву. Таму ў мяне і ўзнікла патрэба звярнуцца да шматлікіх крыніц, і не толькі дзеля таго, каб пацвердзіць атрыманыя звесткі, але і дзеля іх удакладнення. Часта здараецца так, што два чалавекі адну і тую ж рэч называюць іначай і надаюць ёй зусім іншае значэнне. Бывае і так: тое, аб чым не ведае адна з распытваемых асоб, іншая, на якую, здаецца, значна менш можна было спадзявацца, дасць аб гэтым дакладныя звесткі. Таму, калі хочаш чаму-небудзь навучыцца ад народа, трэба шырока і настойліва ўжываць сакратаўскі метад актывізацыі руху думкі пытаннямі. Толькі вучань павінен распытваць настаўнікаў безупынку, настойліва, направа і налева, мужчын і жанчын, дзяцей і старых, дасціпных і праставатых з выгляду.

Открыть полную версию

На фото: НАРЫСЫ, автор: maskaev

НАРЫСЫ 138 за 24 часа

26 сентября 2004

Мінулым летам я сабрала трыццаць пяць новых назваў, якія мясцовыя сяляне надаюць раслінам.

Заечая мята (Clinapodium vulgare).

Макрыца (Anagallis arvensis). Лякарства ад дыярэі і дызентэрыі.

Златнік (Elsholtria cristata). Даюць піць ад болю пад грудзьмі, а таксама ад жаўтачкі.

Открыть полную версию

На фото: НІЗІНЫ, автор: maskaev

НІЗІНЫ 252 за 24 часа

26 сентября 2004

На палі ападаў вясновы вечар, напоўнены пахам свежаўзаранай зямлі. Імжэў дождж. Было пахмурна і ціха. Па дарозе, абсаджанай рэдкімі дрэвамі, ішла босая жанчына ў сярмязе. Яна ішла хутка, не разбіраючы дарогі ў змроку і імгле, не абмінаючы ні лужын, ні глыбокіх каляін, якія з-пад яе босых ног пырскалі вадой і рэдкай сакавіцкай гразёй. Цяжкімі і дужымі былі гэтыя ногі і спрадвеку зжытыя з зямлёй, па якой ішлі. Ім было ўсё роўна, дзе ісці, абы толькі ісці хутка. Як і самой жанчыне было ўсё роўна, што яе акружае, абы толькі хутчэй дайсці туды, куды яна так спяшалася. Яна нічога не баялася: ні цемры, што насоўвалася з кожным крокам, ні цішыні, якая ахапіла наваколле, ні рассыпаных па палях грушаў-дзічак і таполяў, якія нагадвалі зданяў.

Открыть полную версию

На фото: ДЗЮРДЗІ, автор: maskaev

ДЗЮРДЗІ 704 за 24 часа

26 сентября 2004

У агромністай судовай зале машына правасуддзя адкрылася перад вачыма людзей ва ўсёй сваёй грознай велічы.

Быў зімовы вечар. Патокі святла з падвешаных да столі жырандоляў, з лямпаў каля белых гладкіх сцен залівалі чырвонае сукно на вокнах і сталах, стракатасць адзення і твараў тлумнай і шматлікай сёння публікі. У глыбіні залы засядалі суддзі, збоку пад адной са сцен на двух высокіх разьбяных лавах занялі свае месцы прысяжныя. Каля аднаго акна публічны абвінаваўца, схіліўшыся над ярка асветленым сталом, пільна ўзіраўся ў раскрыты звод законаў, ля другога — судовы сакратар перабіраў стос папер.

Открыть полную версию




подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.