Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА


БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


ЗЛО - НЕ ЗАУСЁДЫ ЗЛО

ЗЛО - НЕ ЗАУСЁДЫ ЗЛО 953 за 24 часа

26 сентября 2004

Цэлае лета вісеў Жолуд на старым дубе.
Невядома, як далей, а пакуль ён быў малы, вялікага гора зазнаць яму не прыйшлося. Праўда, на яго тады ніхто не зварачаў і ўвагі: як бы яго і на свеце не было. Толькі сонейка, выглянуўшы з-за лесу, узіралася ў яго і пеставала сваім цяплом, бы тая маці.
А калі, бывала, яно прыпякала надта горача — любоў часта пераходзіць свае граніцы — маленькі Жалудок хаваўся ў цяньку густых лістоў, як пан пад парасонам, і яму заўсёды было добра.

Открыть полную версию

ВАДАСПАД

ВАДАСПАД 12 за 24 часа

26 сентября 2004

На гэты вадаспад, што так гучна сакатаў на ўсю ваколіцу, было шмат нараканняў. Наракалі на яго алешыны, якія звешвалі над ім зялёны вяночак злучаных угары верхавін; наракаў лес. Нават сярод птушак трапляліся такія, што не мелі вока на гэты шумлівы, заўжды парывісты і не ў меру гаманкі вадаспад.
— Ці дасі веры, любачка, — казала чарнагрудая пліска кропельцы расы, што выступіла на чарнабыльніку, — такі жаль, такі жаль! І навошта дае Бог сілу крыўдзіцелям? Ці ж для таго толькі, каб прыгнятаць слабых?

Открыть полную версию

ЖЫВАЯ ВАДА

ЖЫВАЯ ВАДА 958 за 24 часа

26 сентября 2004

Даўно-даўно, не за нашу памяць было гэта. Шчаслівы то быў куточак белага свету. Вольна жылося людзям у той краіне. Ніхто іх не гнаў, ніхто іх не крыўдзіў, нікому яны не належалі. Багатая, урадлівая была іх зямля. Шырока раскінуліся іх палі, зялёныя травы сенажацей калыхаліся на ветры. Ціха і весела смяяліся кветкі, пазіраючы сваімі пахучымі галоўкамі ў раку, якая паіла ўвесь той кут і тых, хто жыў і рос там, і давала яму жыццё. Усё жыло каля ракі, гэту раку людзі называлі Жывою Вадою. Усё жывое і нежывое любіла яе, і песні волі разліваліся па ўсіх кутках шчаслівай старонкі. Але не доўга астаецца шчасце на адным месцы.

Открыть полную версию

КУПАЛЬСКІЯ СВЕТЛЯКІ

КУПАЛЬСКІЯ СВЕТЛЯКІ 47 за 24 часа

26 сентября 2004

Расцярушыла ночка свой цёмны пыл, распляла над зямлёю свае чорныя косы, а сама, як маці, прытаілася ў лесе, каб вартаваць і ахоўваць сон людзей і сон прыроды. Гэта была добрая ночка. А каб на зямлі не было так маркотна ў часе яе прыходу, яна пазмятала з неба ўсе хмаркі, і яно заззяла тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў-зорак. Слаўна блішчалі гэтыя адвечныя нябесныя вочы. Яны дрыгацелі ў пералівах жывых агнёў, нібы брыльянцістыя матылькі, што, сеўшы на краску, трапечуць крыльцамі, сатканымі з праменняў. А можа, яны, робячы гэтыя дзіўныя рухі, спявалі там свае песні, але голас песень не мог даляцець да зямлі з бяздонных глыбінь, бо зоркі былі вельмі далёка ад яе. Аднак было добра адно тое, што бляск зорак асвятляў і ночку і тым самым рабіў меней адчувальным змрок.

Открыть полную версию

СУПРАЦЬ ВАДЫ

СУПРАЦЬ ВАДЫ 19 за 24 часа

26 сентября 2004

Ніхто не памятае, калі асталяваўся тут Стары Дзед. Дзед назіраў за парадкамі ў лесе, вартаваў луг і поле, быў поўным гаспадаром над усім навокал, і без яго ведама не адбывалася ніводная справа. Лес рос толькі там, дзе паказваў Дзед, а калі якое дрэва кідала сваё насенне ў аблюбаваны грунт, Стары Дзед гневаўся і не даваў яму ходу...
Можа, тое, што рабіў Дзед, было і добра — спрачацца не буду, тым болей што ў Дзеда парадак быў. Дзед толькі таго і глядзеў, каб парадкі былі, за імі ён і свету не бачыў.

Открыть полную версию

СТРАКАЗА

СТРАКАЗА 29 за 24 часа

26 сентября 2004

Калі абмінуць малапатрэбныя або зусім непатрэбныя словы (а іх, на жаль, вельмі многа), дык можна проста сказаць: такое прыгожае возера, з такімі прывабнымі берагамі — то высокімі, то адхоннымі з купчастымі дубамі і соснамі па краях возера, рэдка сустрэнеш.
Надзвычай ясная, спакойная раніца выдалася ў гэты дзень. Возера лагодна пакалыхвала свае хвалі, і, каб пачуць іх шум, трэба было дужа ўважліва прыслухоўвацца да гамонкі дробных хваляў, што, як срэбра, пераліваліся на сонцы. І толькі палоску танюсенькай белай пены, нібы карункі на падоле маладзіцы, пакідала возера ўздоўж свайго берага.

Открыть полную версию

ШТО ЯНЫ СТРАЦІЛІ

ШТО ЯНЫ СТРАЦІЛІ 14 за 24 часа

26 сентября 2004

Калі вы скажаце, што гэта не праўда, а байка, дык я запытаюся: а дзе тая мяжа, што аддзяляе праўду ад выдумкі? І ці не бывае так, што выдумка ходзіць, як праўда, а чыстую праўду лічаць за выдумку? А калі так, дык прашу слухаць уважна.
Каму прыходзілася хоць раз пабачыць гэты куточак, той напэўна не забудзе яго ніколі. Гэта быў акраек лесу, таго самага лесу, дзе і цяпер стаяць такія слаўныя дубы.

Открыть полную версию

У ЧЫМ ІХ СІЛА

У ЧЫМ ІХ СІЛА 14 за 24 часа

26 сентября 2004

Можа, гэта быў і не той верабейчык, што прасіў былінку, каб яго пакалыхала. Але з пэўнасцю можна сказаць, што на былінцы ён калыхаўся. Каб я ведаў вераб'іныя імёны, то даў бы яму самае прыгожае з іх. Але пра вераб'іныя імёны нічога не чуваць, і ў календары яны не значацца. Дык будзем называць яго проста: Верабейка-Калыханчык.
Усё гэта адбывалася ў вёсцы. Тут былі такія будынкі: хаты з чырвонымі комінамі, клуні, хлевушкі, свіронкі і прыгрэбнікі з нізенькімі, да самае зямлі, стрэхамі. Двары былі прасторныя і вясёлыя. Каля хат раслі кучаравыя вішанькі; былі тут ігрушы і яблыні. З аднаго боку стаяў цёмны лес. У лесе жылі звяры і драпежныя птушкі: каршуны, совы, пугачы, ястрабы.

Открыть полную версию

НА УСЁ ЁСЦЬ ПРЫЧЫНА

НА УСЁ ЁСЦЬ ПРЫЧЫНА 7 за 24 часа

26 сентября 2004

І на балотах здараюцца часамі цікавыя рэчы. А пра адно такое здарэнне проста-такі варта расказаць. Калі нават гэта і не ўсё праўда, то і тады яно цікава, прынамсі на мой погляд.
А цікава тут вось што: часамі самыя простыя рэчы пры пэўных абставінах паказваюцца страшэнна заблытанымі, завязанымі ў такі вузел, што і развязаць нельга.
Стаяў на балоце дуб, стаяў многа вякоў, учапіўшыся за грунт карэннямі-пружынамі. Многа бур пранеслася над галавою дуба-волата, і буры яго не адолелі. Але час браў сваё. Пачаў дуб старэць і загніваць з сярэдзіны, а зверху засыхаць.

Открыть полную версию

ЧЫЯ ПРАУДА?

ЧЫЯ ПРАУДА? 11 за 24 часа

26 сентября 2004

Дубы шумелі аголенымі лапамі. Гэтым шумам-гулам спатыкалі яны кожную вясну. Была ў гэтым шуме радасць адноўленага жыцця, але чулася ў ім калі-нікалі і нейкая глухая, затоеная трывога. Толькі ж гэтая трывога не пакідала глыбокага следу на твары магутных дубоў. Кожны новы дзень вясны, кожны погляд сонца дадавалі столькі дабраты, столькі хараства, што не хацелася і ў думках трымаць гэту няясную трывогу. Патыханне цёплага веснавога ветрыку ў маладзенькіх дубовых лісточках, яго вясёлая гутарка з імі рабіла дубы нават шчаслівымі.
Адзін дуб стаяў наводшыбе, на беразе рэчкі. Высока паднятая лысая галава яго, бязмерна тоўсты жаралісты камель казалі за тое, што ён быў найбольш разважлівым спаміж усіх тутэйшых дубоў. І калі дубы пераставалі думаць аб нягодах свае долі, ён заставаўся сур'ёзным і не паддаваўся парыванню маладой радасці.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПРОЗА НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.