Белорусская проза. Классические и современные произведения белорусских авторов. Книги, рассказы, воспоминания и пр.
Цэнтр Еўропы, дарогі і жыцця 3 за 24 часа
Геаграфічна Цэнтральная/Сярэдняя Еўропа пачынаецца ў адпаведнасці з азначэнем Міколы Рабчука — адразу ж за агароджай саду Мэтэрніха (то бок, на ўсход ад ускраіны Вены) і цягнецца аж да Дняпра. З гледзішча сучаснай гісторыі — гэта ганебная для Захаду прастора паміж Мюнхенам і Ялтай. З гледзішча сучаснай геапалітыкі — гэта часовая нічыйная зона, шэрая пляма, якая прагне чужых уплываў і падпарадкавання. Паводле Юр’я Андруховіча — гэта памежжа “культуры віна”, “культуры піва” і “культуры гарэлкі”. Затое адносна каштоўнасцяў — гэта асобнае субцывілізацыйнае кола з вандроўным цэнтрам, няпэўнымі межамі, агульным лёсам і адзінствам светапогляду.
Як Эдвард Кінан выбіў Богу вокны 0 за 24 часа
Часопіс “ARCHE” (2001/2) узрадаваў чытачоў новаю спробаю зьняпраўдзіць аўтэнтычнасьць “Слова пра паход Ігараў”. Падобна да таго, што слава Шэрлака Голмза (з прысмакам славы Герастрата) не дае спакою шмат якім навукоўцам. На гэты раз у якасьці новага скептыка выступіў амэрыканскі славіст, прафэсар Гарвардзкага ўнівэрсытэту Эдвард Кінан.
Трэба сказаць, што сп. Кінан ня нудзіць чытача доўгімі подступамі да праблемы, а агаломшвае яго зь першае старонкі, абвясьціўшы тэкст “Слова пра паход Ігараў” падробкаю канца ХVІІІ стагодзьдзя. І, пакуль чытач не пасьпеў апомніцца ды засумнявацца, прапаноўвае яшчэ пару-другую зьнішчальных аргумэнтаў з галіны псыхіятрыі. А тады ўжо -- пераходзіць да тонкасьцяў філялёгіі.
Масонскае скарыназнаўства 0 за 24 часа
Неверагодна, але дыскусія пачалася. Калі сталі зьяўляцца артыкулы Ўладзімера Агіевіча пра тое, што Скарына — гэта праваслаўны Георгі, кніжнік-масон і г.д., неяк ня верылася, што хто-небудзь зоймецца праверкаю ўсёй гэтай “кабалістыкі”. Першым ня вытрымаў а. Аляксандар Надсан і паказаў на некаторыя памылкі “новага скарыназнаўства”, відавочныя і прыхаваныя. Агіевіч адказвае, чытач параўноўвае, скарыназнаўства быццам рухаецца наперад… У чытачу ўся і справа. Кожны з бакоў апэлюе да шырокай аўдыторыі, “люду паспалітага”. Толькі пішацца ўсё моваю ня простаю і пра рэчы досыць цьмяныя, далёкія ад дня сёньняшняга. Я сам спачатку чытаў тэксты Агіевіча праз радок, праз старонку, бо што за радасьць разьбіраць сярэднявечную лаціну, эзатэрыку, астралёгію і г.д.? Але як слова ў супрацьвагу ўсяго гэтага было сказана і дачакалася яно адказу, то ёсьць патрэба ацаніць, чаго вартая дыскусія вакол “новага скарыназнаўства” і яно само.
Пабудова нацыяў і дзяржаваў. Гістарычная спадчына і нацыянальная самасьвядомасьць у Беларусі і Ўкраіне. Параўнаўчы аналіз 0 за 24 часа
Беларусь і Ўкраіна, разьвіцьцё якіх мы параўноўваем у гэтым артыкуле, маюць шмат супольнага. І можна было б чакаць, што й іх постсавецкая трансфармацыя будзе ісьці паралельна. Замест гэтага Ўкраіна абрала курс дыстанцыяваньня ад Расеі, у нейкай ступені нават не на карысьць сваім эканамічным інтарэсам, а Беларусь, наадварот, дзеля падтрыманьня сваёй эканомікі гатовая саступіць Расеі частку свайго сувэрэнітэту. Узьнікае пытаньне: чаму ж гэтыя суседнія і такія падобныя адна да адной краіны абралі настолькі розныя палітычныя курсы? Каб адказаць на яго, мы разгледзім асаблівасьці нацыянальных ідэнтычнасьцяў і працэсы станаўленьня ўкраінскай і беларускай нацыяў, асабліва канцэнтруючы ўвагу на падзеях пасьля 1991 году.
Страшны год (успаміны нядаўніх дзён) 0 за 24 часа
Я тады працаваў на электрычнай станцыі ў Вільні... У вячэрнія гадзіны тры разы на тыдзень мы зьбіраліся на лекцыі літоўскае мовы... Праз пару дзён ужо быў назначаны экзамэн, які меўся вырашыць пытаньне, хто з нас застанецца на працы, а хто — павялічыць лік беспрацоўных...
Гадзіна 6 увечары. Лекцыя скончылася. Разыходзімся. Я вяртаюся дахаты, думаючы аб блізкіх экзамэнах. Каб не “праваліцца”! Цяжка мне давалася літоўская мова!
Тэорыя сэксуальнай палітыкі 0 за 24 часа
Коітус адбываецца далёка ня ў вакууме; хоць сам па сабе ён грунтуецца на біялягічнай і фізычнай актыўнасьці, аднак так цесна зьвязаны з шырокім кантэкстам людзкіх узаемаадносін, што выконвае функцыю пад завязку поўнага мікракосму разнастайных поглядаў і вартасьцяў, зь якіх, уласна, і складаецца культура. Акрамя таго, коітус можа стацца і мадэльлю сэксуальнае палітыкі на індывідуальным або пэрсанальным узроўні.
Дастаеўскi й Сартр 2 за 24 часа
Напэўна, я не напiшу кнiгi пра Дастаеўскага, нiшто аднак не замiнае мне апавесьцi, якой была б гэтая кнiга. Я не спаборнiчаў бы ў ёй з мноствам грунтоўных манаграфiяў i пранiклiвых аналiзаў асобных твораў, я фармаваў бы ў чытача пэўную веду пра Дастаеўскага, асьвятляючы гэтую постаць i яе месца ў сусьветнай лiтаратуры трохi iнакш, чым гэта прынята. Магчыма, менавiта iншасьць гэтай iнтэрпрэтацыi становiць прычыну таго, што напiсаньне кнiгi пра яго мне падаецца задачаю небясьпечнай ды няўдзячнай.
Выжывае падлейшы (канчатак) 2 за 24 часа
“То, што ты дзесяць дзён галадаў на ІВСе — глупасць. Там да гэтага нікому няма ніякай справы, адпаведна, нічога нельга дабіцца. Толька здароўе падпорціў. Тут галадаць ты можаш для “ніх”,— паказвае ў бок дзвярэй.— А ў “хаце” еш сала, шакаладкі…” Галадаць на турме — значыць адмаўляцца ад “палажняковай” (той, што дае дзяржава) пайкі. Дачкі, па паняццях (законах турэмнага калектыву) — не ўлічваюцца. І калі яны ёсць — чалавек здольны “галадаць” месяцамі.
Выжывае падлейшы 0 за 24 часа
Калі лёс ставіць перад выбарам: быць подлым, мёртвым ці “апушчаным” — няцяжка здагадацца, на карысць чаго робіцца выбар. Мне не прыйшлося выбіраць — справа “не свяціла” “зонай”, “следак” на допытах быў карэкцен, “адмова супрацоўніцтва са следствам і спроба ўвесці яго ў зман” нейтралізаваліся сваёю ж ранейшаю гаварлівасцю ды пазнейшай гаварлівасцю іншых.
Страсці па Айчыне 0 за 24 часа
Найпаўнейшы на сёння збор твораў Васіля Стуса, апошні том якога нядаўна пабачыў свет, на маю думку, злучыць між сабой, пэўна, раз’яднаныя пакуль што часы дзвюх краінаў. Адна з іх, калонія таталітарнай імперыі, месца сістэматычнага нагляду й кары ды мэтанакіраванага знішчэння свабоды, паволі адступае ва ўсё менш актуальнае мінулае, перастаючы быць феноменам жывой памяці пакаленняў і аб’ектывізуючыся ў прафесійных зацікаўленнях гісторыкаў. Іншая Ўкраіна, загадкавая й, магчыма, не менш пагрозлівая, пачынае неахвотна выступаць з будучага.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций