БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ (последнее)
ЛЕПШЫЯ ВЕРШЫ
Белорусская поэзия. Классические и современные стихи белорусских поэтов.
МОСЯН ИОСИФ
Нашто
мы бурым
той падмурак,
Якім трымаццайме
наш род?!..
Нашто знішчаем,
як вандалы,
Той мур,
што нам далі дзяды?!..
Першадрукар
Праз пыл летапісных лістоў,
Скрозь церні няўмольнага часу
Прарвецца мінулае зноў
У сёняшні дзень. І адразу ж
Паўстане вачам, слаўны, Ён –
Скарына…
Ці помняць руіны
Вечныя крокі Скарыны,
Ці чуюць яны скрозь свой сон?-
З аздобленых друку радкоў
Гучыць мілы голас Радзімы:
Многа ў мяне ёсць сыноў,
Ды з першых –
Францішак Скарына!
Максіму Багдановічу
Быў зорным Твой узлёт, Паэт,
Да небасхілаў роднай мовы:
На іх зіхцяць агністым словам
“Раманс”, і “Ронда”, і “Санет”.
На Млечным шлясе ў вечнай плыні
“Вянка” сузор”е, з ім сусвет –
у васільках
Ларысе Геніюш
Адна супраць злыдняў
Бярозкай стаю
Ларыса Геніюш
Спаўна Вам, мілая, хапіла
Здзекаў, лагернага жаху…
Колькі ж мець патрэбна сілы,
Каб не бярозкаю пахілай
дрыжэць!..
Каб выжыць у ГУЛАГу
На злыдняў, суд іх -
Ёсць суд Божы:
Бог справядліва рассудзіў,
Ён Вас на вечнасць блаславіў:
Ваш верш –
бясспрэчны і прыгожы!
На Купалле
Паліць вогнішча Купалле
Над людскіх надзеяў тлом.
Каб, як продкі, шанавалі
Сонца моц з яго святлом.
Кліча ноччу нас ігрышча:
Песні, скокі праз агонь...
Прэч, русалкі ў азярышча,
Не заманьвайце ў палон:
Нам плятуць вянкі дзяўчаты
І пускаюць на ваду…
Мо часінай тога свята
Дзесьці ў гушчары знайду
Кветку-Папараць – дзяўчыну?..
Хто з іх стане мне адзінай?..
На Дзяды
Асенніх кветак сумную красу
Нясём мы ў дзень той на магілы,
Ліем мы жальбы горкую слязу
Ў дзень памяці па ўмерлых
і загінулых...
Дзяды ізноў, як пры жыцці,
Прадоўжаць з намі даўнюю
размову.
Народ не згіне ў забыцці,
Пакуль ён помніць продкаў мову.
Дзень векавой жальбы…
Слязу
Пральём мы ля крыжоў панылых,
Асенніх кветак сумную красу
ўскладзем на родныя магілы.
На Вялікдзень
Вялікдзень - свята ачышчэння,
Свята сонца і вясны:
З пакалення ў пакаленне Аднаўляюць нас яны.
Зноў ад ранку да касцёлаў
Мы спяшаем прычасціцца…
Молім Бога і анёлаў:
Хоць на міг з вышынь зірніце,
З-пад завоблачных нябёс
На зямлю. Тут – мора слёз...
* * *
Зыркія зоркі з касмічных вышынь
Льюць свае слёзы над намі…
Вандалам свой Край не пакінь,
Каб Матчыну Мову нагамі –
Нівы Святой не стапталі.
Сцяна
Тварам – да змрочнай сцяны,
Тварам – да вечнае ночы.
Як жа баяцца яны
Бачыць ахвяр сваіх вочы.
Ад рук, забіваць ахвочых,
Зніклі Айчыны сыны
Тварам – да вечнае ночы,
Тварам – да змрочнай сцяны…
* * *
Ідуць гады. Растуць ахвяры
Часоў пякельнага пажару.
А зоркі клічуць на спатканне.
Здаецца, вось бы нам – туды!
Мо б там знайшлі выратаванне
Мы ад чарнобыльскай бяды…
26.04.96г.
* * *
Зноў – па мінуламу хаўтуры.
Зноў – раўнадушша лёд…
Нашто мы бурым
той падмурак,
Якім трымаццайме
наш род?!..
Нашто знішчаем,
як вандалы,
Той мур, што нам далі дзяды?!..
Там, дзе каплічка раньш стаяла –
“Цывілізацыі” сляды...
Каханай
(трыялет)
Нам бязмерна светла і высока –
Мы гарым з табой, як на кастры!
Пакахалі – і з тае пары
Нам бязмерна светла і высока!
І няхай не страшаць нас вятры,
Што засыплюць прысакам глыбока:
Нам бязмерна светла і высока –
Мы гарым з табой, як на кастры!
Трыялет
Устрапянуўся хор лясны
За ўзлётам пальцаў дырыжора,
Што нашы крыўды і раздоры –
Устрапянуўся хор лясны!
І ліра юнай Тэрпсіхоры
Разносіць музыку вясны…
Устапянуўся хор лясны
За ўзлётам пальцаў дырыжора.
* * *
Той жанчыну дрэнна знае,
хто гатоў хваліць ва ўсім,
а хто вечна асуджае –
той не ведае зусім!
Нашто
мы бурым
той падмурак,
Якім трымаццайме
наш род?!..
Нашто знішчаем,
як вандалы,
Той мур,
што нам далі дзяды?!..
Першадрукар
Праз пыл летапісных лістоў,
Скрозь церні няўмольнага часу
Прарвецца мінулае зноў
У сёняшні дзень. І адразу ж
Паўстане вачам, слаўны, Ён –
Скарына…
Ці помняць руіны
Вечныя крокі Скарыны,
Ці чуюць яны скрозь свой сон?-
З аздобленых друку радкоў
Гучыць мілы голас Радзімы:
Многа ў мяне ёсць сыноў,
Ды з першых –
Францішак Скарына!
Максіму Багдановічу
Быў зорным Твой узлёт, Паэт,
Да небасхілаў роднай мовы:
На іх зіхцяць агністым словам
“Раманс”, і “Ронда”, і “Санет”.
На Млечным шлясе ў вечнай плыні
“Вянка” сузор”е, з ім сусвет –
у васільках
Ларысе Геніюш
Адна супраць злыдняў
Бярозкай стаю
Ларыса Геніюш
Спаўна Вам, мілая, хапіла
Здзекаў, лагернага жаху…
Колькі ж мець патрэбна сілы,
Каб не бярозкаю пахілай
дрыжэць!..
Каб выжыць у ГУЛАГу
На злыдняў, суд іх -
Ёсць суд Божы:
Бог справядліва рассудзіў,
Ён Вас на вечнасць блаславіў:
Ваш верш –
бясспрэчны і прыгожы!
На Купалле
Паліць вогнішча Купалле
Над людскіх надзеяў тлом.
Каб, як продкі, шанавалі
Сонца моц з яго святлом.
Кліча ноччу нас ігрышча:
Песні, скокі праз агонь...
Прэч, русалкі ў азярышча,
Не заманьвайце ў палон:
Нам плятуць вянкі дзяўчаты
І пускаюць на ваду…
Мо часінай тога свята
Дзесьці ў гушчары знайду
Кветку-Папараць – дзяўчыну?..
Хто з іх стане мне адзінай?..
На Дзяды
Асенніх кветак сумную красу
Нясём мы ў дзень той на магілы,
Ліем мы жальбы горкую слязу
Ў дзень памяці па ўмерлых
і загінулых...
Дзяды ізноў, як пры жыцці,
Прадоўжаць з намі даўнюю
размову.
Народ не згіне ў забыцці,
Пакуль ён помніць продкаў мову.
Дзень векавой жальбы…
Слязу
Пральём мы ля крыжоў панылых,
Асенніх кветак сумную красу
ўскладзем на родныя магілы.
На Вялікдзень
Вялікдзень - свята ачышчэння,
Свята сонца і вясны:
З пакалення ў пакаленне Аднаўляюць нас яны.
Зноў ад ранку да касцёлаў
Мы спяшаем прычасціцца…
Молім Бога і анёлаў:
Хоць на міг з вышынь зірніце,
З-пад завоблачных нябёс
На зямлю. Тут – мора слёз...
* * *
Зыркія зоркі з касмічных вышынь
Льюць свае слёзы над намі…
Вандалам свой Край не пакінь,
Каб Матчыну Мову нагамі –
Нівы Святой не стапталі.
Сцяна
Тварам – да змрочнай сцяны,
Тварам – да вечнае ночы.
Як жа баяцца яны
Бачыць ахвяр сваіх вочы.
Ад рук, забіваць ахвочых,
Зніклі Айчыны сыны
Тварам – да вечнае ночы,
Тварам – да змрочнай сцяны…
* * *
Ідуць гады. Растуць ахвяры
Часоў пякельнага пажару.
А зоркі клічуць на спатканне.
Здаецца, вось бы нам – туды!
Мо б там знайшлі выратаванне
Мы ад чарнобыльскай бяды…
26.04.96г.
* * *
Зноў – па мінуламу хаўтуры.
Зноў – раўнадушша лёд…
Нашто мы бурым
той падмурак,
Якім трымаццайме
наш род?!..
Нашто знішчаем,
як вандалы,
Той мур, што нам далі дзяды?!..
Там, дзе каплічка раньш стаяла –
“Цывілізацыі” сляды...
Каханай
(трыялет)
Нам бязмерна светла і высока –
Мы гарым з табой, як на кастры!
Пакахалі – і з тае пары
Нам бязмерна светла і высока!
І няхай не страшаць нас вятры,
Што засыплюць прысакам глыбока:
Нам бязмерна светла і высока –
Мы гарым з табой, як на кастры!
Трыялет
Устрапянуўся хор лясны
За ўзлётам пальцаў дырыжора,
Што нашы крыўды і раздоры –
Устрапянуўся хор лясны!
І ліра юнай Тэрпсіхоры
Разносіць музыку вясны…
Устапянуўся хор лясны
За ўзлётам пальцаў дырыжора.
* * *
Той жанчыну дрэнна знае,
хто гатоў хваліць ва ўсім,
а хто вечна асуджае –
той не ведае зусім!
Опубликовано 25 сентября 2004 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ:
Комментируем публикацию: ЛЕПШЫЯ ВЕРШЫ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1096124714 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций