ВЕРШЫ

Белорусская поэзия. Классические и современные стихи белорусских поэтов.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ


БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ВЕРШЫ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-25

ЛЕТУНОВСКИЙ ДЕНИС


Самнамбульны шлях,
мой знямогі,
Верона – аскепак веры,
Край, Богім дзе слёзна,
бы ўбогім,
Краіна, дзе ўскройваюць
вены.

Дзяніс Летуноўскі


* * *

Нібыта й няма зімы,

ды ўсё адно халадно

ў канцох тваіх, бы ў сцяны

цэльсію зроду – ноль.

Без цеплыні не звяршыць,

не здолець пісаць, чытаць:

як Троіцы, тройча не жыць,

ды й часу два ў тройчы – за пяць.

Чай нават не ўцеха – мне

каб гарачэйшае штось,

холад не адапхнуць і не

змацаць пляча яго косць.

Сучча датлела, хто ж

ведаў, што трэба бярно.

Кашаль, застуда, то ж

дрэнь справы, ды ўсё адно!

Вокны, матыль начны,

смецяр, аж залішне п’яны,

Пыл з нагавіц – чым ні

кампанія: я і яны.

Вуліца, згасла святло...

Хто палітон падаваў?

Пра нас а ці ўспомніць хто?, -

сыходжу пад – у падвал.

Хутка а сёмай. Метро.

Ні сесці, ні змеціць на ўме,

атрамант не ўзяць, на пяро

не памаліцца, не...

26.05.99г.

(пераклад -- 9.11.2000 г.)



* * *

Ні верніцтва кус, ні акр Вероны,

ні нават ландшафт эшафотны:

то снег,

як сякера,

пад каркат вароны –

за карак...

Унасцеж вароты:

без палітычнае мапы – ні кроку,

з варот – толькі ўправа,

а йначай зноў ростань:

завева сагу складае

ўскрай змроку,

а ногі ўсё – проста і проста.

Ён першы, ён – студзень нянацкі,

нявінны, з павіннай, на плечы,

пад ногі Масквы

(за -) стольнай (кабацкай) –

снег першы й апошні

мой стрэчны.

Самнамбульны шлях,

мой знямогі,

Верона – аскепак веры,

Край, Богім дзе слёзна,

бы ўбогім,

Краіна, дзе ўскройваюць вены.

Ну што ж тут? –

Дзе біч, там і пернік,

свабоды няма і ў прыкмеце.

У велічню Неба цяпер б мне,

ды ў вулках – вунь...

бавяцца дзеці!

Мост, вулкі,

і сцены да дахаў,

Куцця, й ты бяздомнік

вальготны...

і дождж белы з жаху –

да захаду,

і снег да світанку – вільготны.

Люты 2000 г.

(пераклад -- 8.11.2000 г.)



* * *

У нябёсы гляджу з-пад рукі

на Шагала, шэдэўр яго.

Йму сабачую ролю, які

ўладара раптам страціў свайго.

Стаў пад слуп ліхтара. Тапчу

хлуд зямны, прасырэлы наскрозь,

па-над мной снег кружляе – хачу

бы ўтварыць з сябе

снежную вось.

Паралелі калеяў, трамвай

прочкі цягне вагонаў спіну;

што ў газетах? – Чытаю: трывай

й атрымай, як не ведаў, зіму.

Помніш, мы абяцалі, што не

зможам збегчы адгэтуль, і

ўсім нам, нібы ў адной труне,

кончым вынікам, злегчы ў зямлі.

Помніш, мы абяцалі кахаць

ды йсці пехам на вест або зюйд...

Цвік не здольны

ў сцяну ўвагнаць,

бо сцяна, то ж не крыж

й ты ж – не з юд.

1999 г .,

(пераклад --9.11.2000 г.)



* * *

Я над шэраю зоркай

самотна схіліўся ўва сне,

невядома нашто,

невядома адкуль мне з’явілася

дзівасць гэтай адчутай самоты

ў зямной валтузні –

і не хмараў гняўлівасць

й няміласць

цыгарэтнага дыму,

павіслага па-над сталом,

незварушнага,

быццам лісты ад цябе ў капэрце;

тэлефонавы звон раптам

зрушыў мярцвяны Садом

тут майго прабыцця

ды – не варта аб смерці...

Мо ўваскрошаны спеў салаўя,

ён адзін,

заглушацьме забойстваў матыў,

ён ж зглынае

нават воглас Гасподзень,

й што толку з гадзін,

з дзён імклівых над Цісай,

што з імі схлынае

ў агалеласцях мора з папер,

гэтых шэрых папер,

што з паметаю даты.

Мой шчасны ,бясцэнны

час, ніяк ты не збудзешся

злых ды сяброў, а цяпер

ты ніяк не прабудзіш да стрэлу

прыгожага ў цемя.

Працэс руху –

працэсія пешцаў

намосткам уздоўж;

адзіноты цягнік дзесь прагучвае

назвы прыпынкаў,

па-над кветнікам гэтым,

над мурывам траваў у дождж

хтосьці стансы

прыпомніць прыхрыпла.

Шмат калюж – хоць згадай:

дзе ж герой наш Мазай!

Слёзы з змоклай віёлі.

Мастак састарэлы...

Мейскі восеньскі парк

без арэляў –

мо ў рай

адляцелі: дзесь там іх сустрэлі...

01.09.1999 г.

(пераклад - 9.11.2000 г.)

Пераклад з рускай мовы

Юрыя Карэйвы


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ:
Комментируем публикацию: ВЕРШЫ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.