ЗНАЁМСТВА (УРЫВАК З АПОВЕСЦІ "НЕ ЗГІНЕ НА ЗЯМЛІ ЧАЛАВЕК")

Белорусская поэзия. Классические и современные стихи белорусских поэтов.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ


БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ЗНАЁМСТВА (УРЫВАК З АПОВЕСЦІ "НЕ ЗГІНЕ НА ЗЯМЛІ ЧАЛАВЕК"). Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-25

ВЛАДИМИР ВАСЬКО

Іншы раз яна свядома плаўна пахіляла сваю галаву набок, і тады яе чорныя густыя, як дым ад полымнае мазуты, валасы казыталі Коску твар і ён, бядотнік, аж млеў, раставаў на вачах, бы цукар. А яна сама сабе засякла: папалася рыбка! Цяпер толькі б не сарвалася з восціка. І рыбка не сарвалася...

Уладзімір Васько


Знаёмства

(Урывак з аповесці “Не згіне на зямлі чалавек”)

За пятнаццаць год пражывання ў горадзе Коска прывык да цывілізаванага побыту, да вулічнай мітусні, шуму машын, мноства крамаў, прыгожых вітрын і зараз не хацелася з усім гэтым развітвацца. Адчуванне было такое, бы выпадала з сэрца штосьці самае дарагое і любае. Праходзячы каля інтэрната, у якім ён некалі жыў халасцяком, Коска неяк не на жарты расчуліўся. Ён абвёў позіркам вокны пяціпавярхавой будыніны, спыніўся на сваім акне, якое размяшчалася на другім паверсе, як раз насупраць уваходу ў інтэрнат, і прыгадаў, колькі там прайшло незабыўных вечароў у іх вясёлай халасцяцкай кампаніі, колькі было выпіта віна, прагаворана пра дзяўчат. Здаецца ,той пакой, у якім яны жылі, ніколі не ведаў суму. Хлопцы падабраліся здаровыя,улюбёныя ў жыццё, пры магчымасці ні ў чым сабе не адмаўлялі. А ўнізе, дзе размяшчаўся чырвоны куток, па вечарах – у суботу і нядзелю – праводзіліся танцы. На адзін з такіх вечароў як раз і прыйшла яна, Анюта, ягоная сённяшняя жонка, якая толькі што выкінула яго са сваіх апартаментаў і сказала, каб больш дамоў не вяртаўся.

Тады ,ён добра помніць, абвясцілі дамскі вальс, і яна запрасіла яго на танец. Укормленая, грудастая, дыхаючы цяплом і жарам, яна шчыльна-такі прыпала да яго – і хлопец нібы захмялеў ад буйнай жаночай ласкі. Па заканчэнні танцу ён нават раскланяўся перад ёю, выказваючы гэтым сваю ўдзячнасць за такую яе ўвагу і цеплыню. Сыйшоўшы ў кут, Коска не раз прыкмячаў, як яна стрыкала ў яго бок сваімі чорныммі агністымі вачыма, і нават пабойваўся, каб яе ў яго не перахапілі. Як толькі пачынала гучэць музака, ён асцярожна, бы кот да мышы, краўся між хлопцаў да яе і запрашаў на танец. Не адмаўляла.

У час спакойнага танцу, калі Коска нясмела, бы саромеючыся яе, распачынаў абы-якую размову, яна ахвотна падтрымлівала яго і падагравала. Пры гэтым яе сакавітыя пульхныя вусны і чорныя агністыя вочы канчаткова паранілі яго ў самае сэрца. Іншы раз яна свядома плаўна пахіляла сваю галаву набок, і тады яе чорныя густыя, як дым ад полымнае мазуты, валасы казыталі Коску твар і ён, бядотнік, аж млеў, раставаў на вачах, бы цукар. А яна сама сабе засякла: папалася рыбка! Цяпер толькі б не сарвалася з восціка. І рыбка не сарвалася: у гэты ж вечар амаль на край горада Коска паплёўся за Анютай.

А на двары стаяла суворая марозная зіма. Пухкі снег на дрэвах і зямлі іскрамі пабліскваў у святле вулічных ліхтароў і казытаў яго ўяўленне аб шчаслівым сямейным жыцці. Іншы раз Коска падтрымліваў Анюту і нават цягнуўся да яе вуснаў, каб пацалаваць яе, і хоць яна спрытна выкручвалася, пах франццузскіх парфумаў ад яе твару і пясцовага каўняра раскладваў Коску на лапаткі.

У сваю кватэру на першы раз Анюта яго не пусціла, але каля дзвярэй, на лесвічнай пляцоўцы, з паўгадзіны з ім пастаяла. Размаўляла паўшэптам: баялася, мабыць, каб не пачулі суседзі.

Ён і яшчэ рабіў некалькі спроб пацалаваць яе, але яна ўсё выкручвалася. А на развітанне сама такую ўляпіла яму буську, што ў Коскі аж вочы на лэб палезлі.

Апамятаўшыся ён запытаў:

- Як нам далей быць?

- Можаш пазваніць мне па тэлефоне 2-45-45.

- Во, як раз добра запамінаць. Я з сорак пятага года нараджэння.

- А двойка? – усміхнулася яна. – Мабыць, на “двойкі” займаўся?

- Усяго хапала.

- І ўсё ж цікава ведаць, - занепакоіўся Коска, - гэта твой хатні тэлефон ці працоўны?

- Працоўны, -адказала яна. – Я працую ў швейным атэлье. Мяне там паклічуць.

- Шпулька значыць?

- Ну навошта так ганьбіць маю прафесію? – акругліла вочы Анюта.

Коска папрасіў прабачэння.

З мінуту пастаялі моўчкі, углядаючыся адзін аднаму ў вочы. Коска і не ведаў, што рабіць напрыканцы: ці проста так паварочвацца і ісці, ці зрабіць яшчэ адну спробу пацалаваць Анюту. Выручыла яго яна сама:

- Ну ўсё... На сёння хопіць.



Яна дастала з кішэні паліто ключык і адамкнула замок. Пераступіўшы парог, зрабіла артыстычны жэст рукою і міла прамовіла:

- Чао...

- Чао, - адказаў Коска, мала на той час яшчэ цямячы, што абазначала гэтае слова.

Ён спускаўся ўніз па лесвіцы, бы падымаўся, у душы, у гору, да свайго шчасця.

А на двары ўсё таксама хораша пабліскваў срэбнымі іголкамі пушысты снег, яшчэ ярчэй трымцелі ў небе морозныя зоркі, і ўсё гарэла і спявала ўнутры Коскі. Ён адчуваў, як гарыць яго твар, як гараць яго мазолістыя рабочыя рукі, і як прыемна пахнуць яны дарагімі французкімі духамі.

Ішоў Коска дамоў, нібы п’яны кот, які нанюхаўся на балоце дурманнай валяр’янкі. А ноччу ён адчуваў на сабе дотык гарачых грудзей Анюты, яе прыемнае духмянае дыханне і ўсё той жа раздражняльны пах французкіх духоў...


Новые статьи на library.by:
БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ:
Комментируем публикацию: ЗНАЁМСТВА (УРЫВАК З АПОВЕСЦІ "НЕ ЗГІНЕ НА ЗЯМЛІ ЧАЛАВЕК")


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.