публикация №1670180661, версия для печати

Калi ласка


Дата публикации: 04 декабря 2022
Автор: Лиза Лавренова
Публикатор: Лиза Лавренова (номер депонирования: BY-1670180661)
Рубрика: БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ


Калi ласка... Цяплыня

Дарагiх усмешак,

Калi ласка - ты и я

На дзяцiнства сцежках,

 

Сонныя абдымкi мар

Летняга свiтання,

Промнi сонца й ценi хмар

Першага кахання...

 

Калi ласка - гэта сум

Спрэчкi з сябрам чулым,

Подых жалю, роспач дум

Аб сваiм мiнулым.

 

I пяшчота тых гадзiн,

Што пасля растання

Пераутворацца успамiнам

Зорным, для чакання -

 

Бы крынiчка, як ручай,

Што мацуе рэку

I пiтае буйны гай;

Тых пачуццяу рэха,

 

Што як зерне у зямлi -

Схованы да часу

I ня бачны: хоць глядзi,

Хоць забудзь адразу.

 

Калi ласка, не губляй

У сваiм сэрцы мару,

I ня згубiць цябе край;

Як ня згубiць справу,

 

Выратуе - як дзiця -

Кожную раслiну,

Што iмкнецца да жыцця,

Сонца моц шчаслiвы.

 

Любы, родны, не журысь,

Гэта ж наша казка,

Што як кветка - прагне увысь!

Будзьма, калi ласка.

Опубликовано 04 декабря 2022 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): Калi ласка, будзьма, любы, кветка, сябр, цяплыня, зерне у зямлi, раслiна, дзiця, справа, мара


Полная версия публикации №1670180661 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ Калi ласка

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network