публикация №1096125205, версия для печати

МОЙ ГРУНВАЛЬД


Дата публикации: 25 сентября 2004
Публикатор: maskaev (номер депонирования: BY-1096125205)
Рубрика: БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ СУДНИК СТАНИСЛАВ


Кніга “ Мой Грунвальд” пісалася доўга. У яе ўвайшлі вершы розных гадоў, але ў асноўным гэта вершы Казах-станскага перыяду і вершы апошняга часу. Пад кожным вершам стаіць дата напісання. Гэта зроблена не для нейкай важкасці ці яшчэ чаго. Вершы пісаліся ў эпоху рэзкіх пераменаў у грамадстве. Разам мянялася і свядомасць народа і свядомасць кожнага чалавека, мяняўся ўзровеь ведаў пра Беларусь. Пэўныя падзеі выклікалі пэўныя асацыяцыі, і ўзнікалі вершы. Пазіцыі многіх вершаў можна сёння аспрэчыць, але тады, пад час тых падзей яны здаваліся бездакорнымі. Усе мы жывыя людзі і ўсе мы маем права на нейкую памылку. Ідэі, закладзеныя ў вершы, на нечую думку будуць не ўспрымальнымі, а на нечую - абсалютна беззаганнымі. І ў гэтым няма нічога страшнага. Жыццё дыктавала гэтыя вершы. Нажаль, вершы не маглі дыктаваць жыцця, а мусілі толькі адлюстроўваць.

Вершы згрупаваны ў цыклы. Магчыма лепш было б даць іх у храналагічнай паслядоўнасці, але хацелася і пра мову, і пра Нясвіж, і пра выбітных людзей, і пра ўсё іншае сказаць на адпаведным фоне і ў адпаведнай чарговасці.

Я выказваю шчырую падзяку Валерыю Сліўкіну за падтрымку гэтага выдання, а таксама ўсім тым, чые імёны назваць яшчэ рана, але, без каго, кніга б не выйшла.

Вось і ўсё пасляслоўе. Час ідзе далей. Напішацца нешта новае. А ўсё выкладзенае ў гэтай кнізе мусіць застацца ў мінулым, каб жыць сваім самастойным жыццём.

Далей глядзi Мой Грунвальд

Опубликовано 25 сентября 2004 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1096125205 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ МОЙ ГРУНВАЛЬД

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network