публикация №1096124451, версия для печати

НАША МОВА


Дата публикации: 25 сентября 2004
Публикатор: maskaev (номер депонирования: BY-1096124451)
Рубрика: БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ ЛОПАТА СЫМОН →


ЛОПАТА СЫМОН

Наша мова

Мова –

гэта ёсць святыня,

Сіла, слава

і багіня!

Хто не знае

сваёй мовы –

Тому імя

пень яловы.

Радзіма





Мілей за ўсё мне тая вёска,

Дзе стаіць бацькоўска хатка,

Дзе абраз з Выявай Боскай:

Матка, на руках – Дзіцятка.

Ад каменняў ды пясчынак,

Тое ўсё, што бачыць вока,

Да бярозак, да травінак –

У душы маёй глыбока.

Не засмечаная мова,

Што культуру нашу гадзіць,

Але родны подых слова

Маё сэрца, душу гладзіць.

Родны кут, места святое,

Дзе любоў, дзе ласка льецца –

Толькі тут маё ўсё тое,

Што Радзімаю завецца!

Студзень 2000г.

Увосень

Восень… Цёмна, невясёла,

Сумны месяц лістапад.

Дзе ні глянь – усюды гола,

Хто ж такой парою рад?..

Хмары звіслі над зямлёю –

Хоць рукою іх бяры!,

Мокры снег і гразь з вадою –

Зноў разводдзе на двары.



Хоць ты ў неба падыміся

І ў тых хмараў запытай:

Хмары, мо відней вам з высяў,

Хмары, дзе мой родны край?

За хмарой каторай тою

Я б сышоў з зямлі тутэйшай,

Як за роднаю сястрою,

Бо наўкол – чужбіна злейша!..

Опубликовано 25 сентября 2004 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1096124451 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → БЕЛОРУССКАЯ ПОЭЗИЯ → НАША МОВА

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network