Белорусская поэзия. Классические и современные стихи белорусских поэтов.
АСЦЯРОЖНА-ЛICТАПАД! 62 за 24 часа
АСЦЯРОЖНА-ЛICТАПАД!
Рэшты мiласцi асенняй
Мокрым смеццем зiхацяць.
У палон пайшлi алеi,
Асцярожна, лiстапад!
Крокi бесслядоўна знiклi,
Падыйшоў туман да хат.
Так жалобны птушак крыкi:
„Асцярожна, лiстапад!”
Заглядае восень у вокны,
Але хто ж ёй будзе рад.
Пад дажджамi памяць мокне,
Асцярожна, лiстапад!
Тмінна-горкiм лiст дымiцца,
Пачарнеў ад плачу сад.
Дзецям ноччу пачне снiцца
Асцярожна лiстапад...
11.10.2013, Сяргей Брандт
Владимир Короткевич. Был. Есть. Буду. 217 за 24 часа
Перевод с белорусского
Я называл тебя любимой 22 за 24 часа
Я называл тебя любимой,
И слушал музыку небес,
Меня терзало страшной силой,
Как будто сам вселился бес.
Сымбалем Радзімы 7 за 24 часа
Сымбалем Радзімы - чарка й шкварка.
Чырвань зь зеленьню лунаюць на сьцягах.
Кожны дзень ў тэлевізары казка
Пра квітнеючы край у сьнягах.
Там сьпяваюць дыфірамбы,
Ў ладкі пляскаюць яму,
Услаўляюць лад заганны,
Памнажаючы ману.
Сьнежны зоркапад 44 за 24 часа
За вакном сягоньня
Зноўку сьнегапад.
Сыпе, сыпе зь неба
Сьнежны зоркапад.
Кожная сьняжынка,
Бы метэарыт,
Падае да долу,
Толькі не гарыць.
Любая, каханая,
Паглядзі ў вакно,
Ўся зямля накрытая
Белым палатном.
Сьняжынкі-парашуты 13 за 24 часа
Сьняжынкі-парашуты
Кружляюць за вакном,
Спаміж самотных дрэваў
Шукаючы спакой.
Паверце, шлях няпросты
Зь нябёсаў на зямлю -
Стамлёны пух бялёсы
Кладзецца на ральлю.
І стала белым поле,
І лес па-над ракой -
Сувой зімовы, сьнежны
Снуецца над зямлёй.
Сьнежань. Сьнежна... Сьнегіры... 83 за 24 часа
***
Сьнежань. Сьнежна... Сьнегіры...
Сані шпарка ймчацца.
Па узгорках ўздоўж ракі
Завіруха скача.
Зачаруе, замяце
Ў лясох, лугавінах,
Крупой сьнежнай сыпе ў твар,
Бачны шлях адзіны...
Восень 100-годзьдзя "Нашай Нівы" 38 за 24 часа
Бярозка струменіць
Лістотаю жоўтай.
Прагноз абяцае нам
Холад і слоту.
Ў краіне - "стабільнасьць",
Бяруць актывістаў -
У многіх ёсьць шанец
Стаць "тэрарыстам".
Жоўтых лісьцяў дажджом 28 за 24 часа
Жоўтых лісьцяў дажджом
Абсыпаецца восень.
Вецер гоніць
Вандроўнікаў-хмараў табун.
Ўсё даўжэй і даўжэй
Сьпіс нязьдзейсьненых мараў,
Усё менш год ад году
Надзеяў маіх...
Над краем старажытным 25 за 24 часа
Над краем старажытным
Сёньня хмары,
І клёнаў золата
Спакою не дае.
Умольны погляд свой
Ськірую ў неба-мару
І папрашу у Бога
Шчасьця для Цябе,
Мая Краіна,
Я на ўсё гатовы,
Міну ўсе перашкоды і ману,
Бо, калі жыць,
Дык жыць дзеля Радзімы,
А калі не -
Нашто наогул Быць?!






Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций