Вы здесь:
ПРАВО БЕЛАРУСИ

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА


ИСТОЧНИК: Информационный центр МИД РБ

Рэспубліка Беларусь з`яўляецца членам Арганізацыі Аб`яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) з 1954 года. Аналіз прычын таго, чаму гэта не здарылася ў 1945 годзе, калі ўтваралася гэта арганізацыя, заслугоўвае асобнага артыкула. Дастаткова, відаць, згадаць, што перамовы аб уступленні СССР, а таксама БССР і УССР, вяліся ў часы халоднай вайны.
На працягу многіх год пасля ўступлення Беларусі ў ЮНЕСКА гэта арганізацыя выкарыстоўвалася ў асноўным як трыбуна для распаўсюджвання інфармацыі аб рэспубліцы і як адзін з нешматлікіх каналаў непасрэднага ўдзелу ў міжнародным жыцці. I цяпер ЮНЕСКА дае магчымасць знаёміць сусветную супольнасць з дасягненнямі беларускай навукі, культуры і адукацыі. Адлюстраваннем аўтарытэту нашай краіны ў гэтых галінах з`яўляецца выбранне Беларусі ў Выканаўчы савет - кіруючы орган ЮНЕСКА на перыяд 2002-2006 гадоў.
Пасля таго, як Беларусь атрымала рэальны суверэнітэт, супрацоўніцтва з ЮНЕСКА пачало набываць і практычны характар. Яно адкрывае перад установамі навукі, культуры і адукацыі нашай краіны магчымасці ўдзелу ў міжнародных інтэлектуальных абменах для прыцягнення міжнароднага вопыту, інфармацыйных матэрыялаў, тэхнічнай і іншай дапамогі.
Міжнародныя дакументы, якія распрацоўваюцца ЮНЕСКА, з`яўляюцца добрай асновай для стварэння праектаў заканадаўчых актаў і арыенцірам для фарміравання нацыянальнай палітыкі ў адпаведных галінах.
З першых год свайго існавання ЮНЕСКА прадастаўляла фінансавую і экспертную дапамогу дзяржавам-членам. Не з`яўляючыся буйным донарам, гэта арганізацыя праводзіць актыўную працу па прыцягненню сродкаў для фінансавання праектаў, у тым ліку і тых, што ўяўляюць сабой цікавасць для Беларусі.
Пры разглядзе пытанняў аб выдзяленні фінансавай дапамогі ЮНЕСКА ў рамках Праграмы ўдзелу, а таксама з пазабюджэтных крыніц, асаблівае значэнне мае сваечасовая выплата чарговых ўзносаў і адсутнасць запазычанасці краіны-удзельніцы ў бюджэт гэтай арганізацыі. Рэспубліка Беларусь адна з нямногіх дзяржаў - былых рэспублік СССР выканала свае абавязацельствы па пагашэнню рэструктурызаванай запазычанасці ў бюджэт ЮНЕСКА, што ўтварылася да 1992 года. Цяпер матэрыяльная аддача ад удзелу ў дзейнасці ЮНЕСКА значна перавышае ўзнос нашай краіны ў бюджэт гэтай арганізацыі. Толькі ў рамках Праграмы ўдзелу ў 2000-2001 гадах было прафінансавана 8 нацыянальных праектаў. Значная дапамога была прадастаўлена непасрэдна з бюджэту ЮНЕСКА. На бягучае двухгоддзе Беларусь падала ў ЮНЕСКА некалькі буйных праектаў, для выканання якіх спатрэбіцца прыцягненне пазабюджэтных сродкаў. 10 нацыянальных праектаў прадстаўлены ў рамках Праграмы ўдзелу.
ЮНЕСКА ажыццяўляе дзейнасць па многіх накірунках развіцця сусветнай цывілізацыі. Кожны з іх патрабуе асобнага аналізу і заслугоўвае шэрагу публікацый. Дадзены артыкул з`яўляецца кароткім аглядам практычнага ўзаемадзеяння нашай краіны з гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыяй.
Адукацыя
Варта адзначыць, што ў Беларусі назапашаны адпаведны досвед супрацоўніцтва з ЮНЕСКА ў галіне адукацыі. Зыходзячы з асноўных стратэгічных накірункаў дзейнасці ЮНЕСКА ў галіне адукацыі, вызначаных Сусветным форумам па адукацыі, які адбыўся ў Дакары (Сенегал) у красавіку 2000 года з удзелам беларускай дэлегацыі, быў распрацаваны Нацыянальны план дзейнасці па рэалізацыі праграмы ЮНЕСКА "Адукацыя для ўсіх". Пытанням яго рэалізацыі быў прысвечаны міжнародны семінар, арганізаваны ў студзені 2002 года Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА сумесна з Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай адукацыі пры БДУ. Удзельнікі семінара адзначылі практычную карысць адбыўшыхся дыскусій. Было адзначана, што нягледзячы на дасягнутыя высокія вынікі, трэба вырашыць шэраг задач у сувязі з праводзімай рэформай сістэмы адукацыі. Гэта неабходнасць у яшчэ больш пільным клопаце аб здароўі школьнікаў, асабліва на тэрыторыях, што пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, далейшае павышэнне якасці адукацыі, забеспячэнне роўных умоў для атрымання адукацыі, у тым ліку і вышэйшай.
У рамках праекта "Юнитвин/Кафедры ЮНЕСКА" ў Беларусі створаны і дзейнічаюць 5 кафедр такога кшталту. Цяпер у Сакратарыяце ЮНЕСКА разглядаецца прапанова аб стварэнні кафедры па інфармацыйным тэхналогіям і праву на базе Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Супрацоўніцтва ў рамках праекта "Юнитвин/Кафедры ЮНЕСКА" спрыяе пашырэнню міжуніверсітэцкіх сувязей, умацаванню узаемадзеяння з сектарам вытворчасці. Вялікая ўвага ў дзейнасці кафедр надаецца пытанням забеспячэння якасці педагагічнай адукацыі і перападрыхтоўкі прафесарска-выкладчыцкага складу з улікам павышэння ролі выкладчыкаў.
У краіне ўсё большую папулярнасць набывае праект "Сетка асацыяваных школ ЮНЕСКА". Цяпер 9 школ Беларусі бяруць актыўны ўдзел у праекце, распрацоўваючы і распаўсюджваючы наватарскі досвед у галіне адукацыі. У сакавіку 2002 года ў Мінску быў праведзены рэгіянальны семінар з удзелам нацыянальных каардынатараў асацыяваных школ Расіі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Польшчы, Латвіі. Плануецца правесці Нацыянальны фестываль асацыяваных школ, прымеркаваны да Міжнароднага года культурнай спадчыны.
Высокую ацэнку Сакратарыята ЮНЕСКА атрымоўвае дзейнасць Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, у склад якой уваходзяць 57 клубаў.
Навука
Галоўная задача, якую ставіць перад сабой ЮНЕСКА ў галіне навукі - умацаванне нацыянальных патэнцыялаў і актывізацыя рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы выкладання, падрыхтоўкі кадраў, навуковых даследаванняў.
Пад эгідай ЮНЕСКА ў кастрычніку 2000 года ў Мінску адбыўся Міжнародны кангрэс "Навука і адукацыя на парозе III тысячагоддзя". У тым жа годзе завершана рэалізацыя праекта "Гуманізацыя навукі і адукацыі ў пераходны перыяд" і праект па адраджэнню забруджаных тэрыторый, які ажыццяўляецца сумесна Нацыянальным камітэтам па праграме ЮНЕСКА "Чалавек і біясфера" (МАБ) і супрацоўнікамі Белавежскай пушчы.
Кафедра ЮНЕСКА па энергазберажэнню і аднаўляемым крыніцам энергіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта сумесна з навуковым аддзелам Белавежскай пушчы пачалі ажыццяўленне праекта па стварэнню пераносных малагабарытных электрастанцый для запаведных тэрыторый.
У 2000-2001 гадах выконваліся такія праекты як "Канцэпцыя аптымізацыі аховы і выкарыстання прыродных комплексаў Беларускага Палесся", "Пераўтварэнне Батанічнага сада НАН Беларусі ў дэманстрацыйны і адукацыйны цэнтр фітадызайна і экалагічнай культуры і палігон для выпрабавання альтэрнатыўных крыніц энергіі", "Распрацоўка канцэпцыі і праграмы сумесных навукова-даследчых прыродаахоўных і асветніцкіх мерапрыемстваў на тэрыторыі Белавежская пушча/Бяловескі парк народовы".
У 2001 годзе на 31-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА беларуская дэлегацыя сумесна з Украінай і пры падтрымцы Польшчы прапанавала дзве папраўкі да Праекта праграмы і бюджэта, якія прадугледжваюць ажыццяўленне плана дзеянняў, накіраванага на распрацоўку эфектыўных стратэгій, якія тычацца водных рэсурсаў і біялагічнай разнастайнасці ў даліне ракі Прыпяць, стварэння рэгіянальных цэнтраў па ацэнцы і ўмацаванню патэнцыялаў у галіне водных рэсурсаў, а таксама распрацоўкі рэгіянальнай стратэгіі і папярэджання надзвычайных сітуацый, звязаных з вадой, і забеспячэнню кантролю над такімі сітуацыямі. Вынікі далейшага абмеркавання гэтага праекта ў Сакратарыяце ЮНЕСКА сведчаць аб тым, што прапановы, падрыхтаваныя Нацыянальным камітэтам МАБ "Чалавек і біясфера", з`яўляюцца даволі перспектыўнымі. Пры гэтым важна звязаць праблематыку экалогіі Палесся з сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі жыцця насельніцтва гэтага рэгіёна. Комплексны падыход, абраны для гэтага праекта, павінен спалучаць тэму захавання біяразнастайнасці з праблемай забеспячэння ўстойлівага развіцця рэгіёна.
Есць спадзяванні на тое, што на гэтыя прапановы пазітыўна адрэагуюць агенцтвы-донары. Для гэтага плануецца правядзенне ў Палескім рэгіёне нарады па вызначэнню аб`ёмаў работ і крыніцам фінансавання з удзелам патэнцыяльных донараў.
Культура
Адной з найбольш прыкметных культурных падзей у апошнія гады было рашэнне Камітэта сусветнай, прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключыць Замкавы комплекс Мір у Спіс сусветнай спадчыны пасля шматгадовай працы па падтрымцы гэтай кандыдатуры Беларусі. Раней у Спісе быў толькі адзін аб`ект, прадстаўлены Беларуссю разам з Польшчай - Белавежская пушча.
Цяпер Нацыянальная камісія разам з Сакратарыятам ЮНЕСКА і Міністэрствам культуры займаецца рэалізацыяй праекта "Развіццё культурнага турызму і яго ўплыў на эканамічнае і сацыяльнае развіццё рэгіена на базе Замкавага комплекса Мір". Мяркуецца выкарыстоўваць замак ў якасці рэгіянальнага цэнтра канферэнцый пад эгідай ЮНЕСКА. Вялікая ўвага будзе нададзена перспектывам развіцця мястэчка Мір дзякуючы турызму. У рамках супрацоўніцтва па праекту ЮНЕСКА выдаткоўвае сродкі для правядзення семінара па развіццю турызму ў рэгіёне. Быў арганізаваны прыезд эксперта ЮНЕСКА, фінансуецца падрыхтоўка фільма аб Міры, будзе набыта неадходная аргтэхніка.
Сакратарыят ЮНЕСКА прапанаваў экспертную дапамогу для вызначэння новых кандыдатур для ўключэння ў Спіс сусветнай спадчыны і падрыхтоўкі адпаведнай дакументацыі. У спіс кандыдатур могуць трапіць палацава-паркавы комплекс Нясвіж, архітэктурны ансамбль Полацка. Мяркуецца, што сумесна з Польшчай у Спіс сусветнай прыроднай спадчыны можа быць прапанаваны і Аўгустоўскі канал.
У нашай краіне ўсё большую падтрымку набывае ініцыятыва ЮНЕСКА па распрацоўцы канвенцыі аб нематэрыяльнай культурнай спадчыне. Пры фінансавай і тэхнічнай дапамозе ЮНЕСКА рыхтуецца неабходная дакументацыя для ўключэння ў Спіс шэдэўраў вуснай нематэрыяльнай спадчыны культурнай прасторы Усходняга Палесся.
У 2002 годзе створаны Беларускі камітэт Міжнароднага савета па помніках і гістарычных мясцінах (IКАМОС). Як мяркуецца, сёлета ён будзе прыняты ў гэту міжнародную арганізацыю. Пры садзейнічанні камітэта быў праведзены рэгіянальны семінар пад эгідай ЮНЕСКА па ўключэнню тэмы культурная спадчына ў адукацыйны працэс. У перспектыве плануецца правесці разам з камітэтам семінар па рэгенерацыі гістарычных сядзіб Беларусі і ўключэнню іх у сістэму культурнага турызму.
У Нацыянальнай бібліятэцы пры фінансавай падтрымцы ЮНЕСКА створаны Цэнтр інфармацыі і дакументацыі ЮНЕСКА. Варта адзначыць, што і раней Нацыянальная бібліятэка атрымоўвала фінансавыя сродкі ад гэтай арганізацыі для ажыццяўлення шэрагу праектаў, у прыватнасці для пераводу кніг і дакументаў на лічбавую аснову.
Сур`ёзным дасягненнем ЮНЕСКА ў апошнія гады варта лічыць распрацоўку і прыняцце Усеагульнай дэкларацыі ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці. Яна актуальная для Беларусі, насельніцтва якой заўсёды было поліэтнічным. Удзельнікі Міжнароднага сімпозіума "Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі", што будзе праходзіць 9-10 ліпеня ў Мінску, як мяркуецца, засяродзяць сваю ўвагу захадам па ажыццяўленню палажэнняў дэкларацыі, згодна якім павага да разнастайнасці культур, цярпімасць, дыялог, супрацоўніцтва ва ўмовах даверу і ўзаемаразумення з`яўляюцца лепшым залогам міжнароднага міру і бяспекі.
Пытанні інфармацыі
У 2002 годзе Рэспубліка Беларусь стала членам Міжурадавага савета праграммы "Iнфармацыя для ўсіх". Удзел нашай краіны ў рабоце Міжурадавага савета будзе садзейнічаць засваенню і выкарыстанню новых тэхналогій, у прыватнасці, у ажыццяўленні праекта па стварэнню Міжнароднага цэнтра інтэграцыйнай інфармацыі на базе Дома прэсы.
Адной з найбольш перспектыўных форм супрацоўніцтва можа быць удзел у праграме ЮНЕСКА "Памяць свету". Многія дакументы, што цікавяць беларускіх даследчыкаў, апынуліся ў іншых краінах. У Беларусі таксама ёсць вельмі каштоўныя матэрыялы. Перавод такіх дакументаў на лічбавую аснову ў рамках канкрэтных праектаў разам з іншымі краінамі пры садзейнічанні ЮНЕСКА спрыялі б іх шырокай дасягальнасці, г.зн. сумеснаму карыстанню агульнай культурнай спадчынай.

Гэтыя і іншыя напрамкі дзейнасці абмяркоўваліся з адпаведнымі структурамі ЮНЕСКА і знайшлі сваё адлюстраванне ў Мемарандуме аб супрацоўніцтве, што, як мяркуецца, будзе падпісаны ў час візіту Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Каіціра Мацууры ў нашу краіну. На працягу трох дзён, з 8 па 10 ліпеня, ён сустрэнецца з Прэзідэнтам краіны А.Р.Лукашэнкам, выступіць на Міжнародным сімпозіуме "Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі", возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Цэнтра інфармацыі і дакументацыі ЮНЕСКА і іншых арганізацый пры Нацыянальнай бібліятэцы. Генеральны дырэктар уручыць пасведчанне аб уключэнні Замкавага комплекса Мір ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны.
Перспектывы далейшага супрацоўніцтва ЮНЕСКА з нашай краінай будуць дэталёва абмеркаваны на сустрэчы К.Мацууры з міністрамі замежных спраў, культуры, адукацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, спорту і турызму. Вопыт супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА сведчыць аб тым, што гэтыя перспектывы дастаткова шырокія і, галоўнае, вельмі рэальныя.


© Минская коллекция рефератов


Комментарии:


ИНФОРМАЦИЯ ПО РЕФЕРАТУ:

СТУДЕНТАМ! Уважаемые пользователи нашей Коллекции! Мы напоминаем, что наша коллекция общедоступная. Поэтому может случиться так, что ваш одногруппник также нашел эту работу. Поэтому при использовании данного реферата будьте осторожны. Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. Только так вы получите высокую оценку и повысите свои знания.

Если у вас возникнут затруднения - обратитесь в нашу Службу заказа рефератов. Наши опытные специалисты-профессионалы точно и в срок напишут работу любой сложности: от диссертации до реферата. Прочитав такую качественную и полностью готовую к сдаче работу (написанную на основе последних литературных источников) и поработав с ней, вы также повысите ваш образовательный уровень и сэкономите ваше драгоценное время! Ссылки на сайт нашей службы вы можете найти в левом большом меню.

ВЕБ-ИЗДАТЕЛЯМ! Копирование данной работы на другие Интернет-сайты возможно, но с разрешения администрации сайта! Если вы желаете скопировать данную информацию, пожалуйста, обратитесь к администраторам Library.by. Скорее всего, мы любезно разрешим перепечатать необходимый вам текст с маленькими условиями! Любое иное копирование информации незаконно.



Флаг Беларуси Поиск по БЕЛОРУССКИМ рефератам