Магдэбургскае права

Актуальные публикации по белорусскому праву.

NEW ПРАВО БЕЛАРУСИ


ПРАВО БЕЛАРУСИ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

ПРАВО БЕЛАРУСИ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Магдэбургскае права. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-10-09
Источник: Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас. / В. А. Белазаровіч, С. А. Кудраўцава, А. У. Любы; пад рэд. В. А. Белазаровіча. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2020.

З канца ХІV ст., пасля Крэўскай уніі, гарады Беларусі пачалі атрымліваць ад вялікіх князёў літоўскіх права на самакіраванне, якое традыцыйна называецца магдэбургскім правам. Яно вызначала правы і абавязкі мяшчан.

У межах канкрэтнага горада жыхары стваралі органы мясцовага самакіраван­ня, выбіралі свае суды, кантралявалі фінансава-гандлёвую дзейнасць насельніцтва, адказвалі за абарону.

Першым горадам ВКЛ, які атрымаў права на самакіраванне, была Вільня (1387 г.). З беларускіх гарадоў такім лічыцца Берасце (1390 г.). Пасля гэтае права атрымалі Слуцк (1441 г.), Высокае (1494 г.), Гародня (1496 г.), Полацк (1498 г.), Менск (1499 г.) і іншыя.

Згодна з магдэбургскім правам горадам кіраваў выбарны адміністрацыйны і судовы орган — ​магістрат, які складаўся з рады і лавы. Рада ажыццяўляла кіраванне горадам і выконвала функцыі суда па грамадзянскіх і маёмасных справах гараджан. Члены рады (радцы) выбіраліся мяшчанамі і купцамі на тры гады. Радцы штогод абіралі двух бурмістраў. Апошнія разам з войтам, які звычайна прызначаўся вялікім князем, кіравалі горадам. Лава з’яўлялася гарадскім судовым органам па крымінальных злачынствах. На пасяджэннях у лаве старшынстваваў войт або яго намеснік.

 

 

У прывілеі гораду Менску на магдэбургскае права вялікі князь літоўскі Аляксандр надаў жыхарам горада «права нямецкае … на вечныя часы». Войты павінны былі атрымліваць кожны «трэці пенязь ад усіх судоў і судовых устаноў», прыбыткі ад дзвюх мясных крам, дзвюх корчмаў. Паступленні ад астатніх крам ішлі на патрэбы ратушы. Менскія мяшчане мелі права выбіраць дванаццаць радцаў, кляйміць вытаплены воск, браць дрэва ў лесе за тры мілі ад горада, а таксама ў велікакняжацкіх лясах, пабудаваць грамадскую лазню, новы млын, ратушу з таварнай крамай, хлебнай клеццю і цырульняй. Дзяржаве Менск павінен быў штогод на Вялікдзень аддаваць 60 коп грошай, «карчомны чынш», серабшчыну (ваенны падатак), мытныя пошліны, прыбыткі ад старога млына.

Даследчыкі лічаць, што нормы магдэбургскага права ў гарадах Беларусі адроз­ніваліся ад падобных нормаў феадальнага права Германіі. У прыватнасці, адсутнічала дакладнае размежаванне функцый паміж радай і лавай, войты прызначаліся вялікім князем, мяшчане прымалі актыўны ўдзел у выбарах самакіравання, існавала пасада лаўніка, гараджане кантралявалі фінансавую дзейнасць рады.

 

Такім чынам, у сярэдзіне ХІІІ — ​першай палове XVI ст. гарады паступова пачалі выконваць дзве новыя функцыі — ​адміністрацыйную і культурную, захоўваючы статус гандлёва-рамесных цэнтраў. Але натуральная гаспадарка стрым­лівала развіццё таварна-грашовых адносін. Да таго ж самавольства феадалаў і шматлікія грашовыя і натуральныя мытныя зборы перашкаджалі гандлёвай дзейнасці мяшчан.


Новые статьи на library.by:
ПРАВО БЕЛАРУСИ:
Комментируем публикацию: Магдэбургскае права

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

ПРАВО БЕЛАРУСИ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.