Аляксандр Разанаў. «У крузе» (1988)
Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.
Верш з’яўляецца версэтам, які быў змешчаны ў кнізе «Вастрыё стралы». Ён невялікі па форме і нескладаны для разумення. У цэнтры твора — вобраз лірычнага героя, які шукае адказ на быційнае пытанне, што перадае яму Свет, куды ён ідзе. Назваць мэту свайго руху чалавеку цяжка, бо ён і сам яе не ведае. Лірычны герой хутчэй разважае, чым адказвае: «Я толькі спраўджваю тое, на што здатны, што вымагае ад мяне жыццё: ...п’ю ваду, ...ем хлеб, ...адпачываю, зноў ...імкнуся наперад — і апынаюся на сваіх слядах».
У чытача складваецца першаснае ўражанне, што лірычны герой увасобіўся аўтарам як асоба пасіўная, якой рухаюць толькі жыццёвыя інстынкты. Магчыма, гэта і так, калі чалавек знаходзіцца на першым крузе свайго жыцця. Сюжэтная канва верша на гэтым заканчваецца, але сэнс апошняга адасобленага сінтаксічнага перыяду версэта наводзіць на роздум, ці сапраўды такі просты круг, калі ў паўтарэнні шукаеш іншую якасць, вяршыню, арыенцір: у слове — Слова, у чалавеку — Чалавека. Выкарыстаная вялікая літара — гэта ўжо ацэнка і слову, і чалавеку, гэта ўжо акрэсліванне мэты, да якой накіраваны рух.
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Предполагаемый источник
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1695849106 в базе LIBRARY.BY.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций