«Хлопцы самай вялікай вайны». Унутраная самаацэнка юнакоў; жаночы, мацярынскі погляд на рэаліі вайны

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему «Хлопцы самай вялікай вайны». Унутраная самаацэнка юнакоў; жаночы, мацярынскі погляд на рэаліі вайны. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2023-09-27
Источник: Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

У апавяданнях «Хлопцы самай вялікай вайны» і «Сямнаццатай вясной» паказаны розныя перыяды Вялікай Айчыннай вайны (яе пачатак і 1943—1944 гады), а адпаведна і розныя этапы станаўлення пакалення, да якога належаў сам Іван Якаўлевіч. Калі ў «Сямнаццатай вясне» Цімох і яго сябры выступаюць у большай ступені рамантыкамі, летуценнікамі, рызыкантамі і максімалістамі, то ў «Хлопцах самай вялікай вайны» Віктар і яго равеснікі выглядаюць досыць сталымі людзьмі. Прайшоўшы праз выпрабаванні падпольнай і партызанскай барацьбы, яны здольны крытычна ацэньваць падзеі, здольны на ўнутраную самаацэнку. Гэта самаацэнка набывае розныя адценні ў залежнасці ад сітуацый, у якія трапляюць героі. Гэта і іранічная ацэнка знешняга выгляду прызыўнікоў («З лазні выходзілі прыгажунамі — хоць у каноплі стаўляй»), і рэалістычны погляд на рэаліі ваеннага часу («На першым часе ён думаў, што не вытрывае»), і ўзвышана-рамантычнае ўсведамленне сваёй місіі ў «самай вялікай вайне» («Але, зрэшты, гэта былі дробязі. Галоўнае было… у тым, што ён, Віктар, прылучан да вялікай, святой справы, за якой сочыць увесь свет, якая вырашае лёс будучых пакаленняў»).


Самаацэнка юнакоў у апавяданні выяўлена і праз веру былога партызана Васі Гайчука ў тое, што на яго гімнасцёрку сам Калінін «прывінціць… залатую зорачку». І гэта не проста дзіцячая мара хлопца, а рэальная ацэнка свайго ўкладу ў вялікую справу («…тыя, што былі з Васем разам у партызанах… ведалі, што ён удзельнічаў у падрыве дзевяці эшалонаў, два ці тры разы яго прадстаўлялі на ордэн, але ўзнагароды не дачакаўся — пайшоў на фронт»).


У апавяданні пададзены і жаночы погляд на рэаліі вайны. Гандляркі на станцыі Фаянсава «з нечуванай лютасцю накінуліся» на навабранцаў, якія прыбылі ў тылавы вучэбны полк.


«— Сволачы праклятыя!.. Нашы даўно галовы палажылі, а яны толькі ідуць!..


— Ваякі няшчасныя! Спалі з жонкамі на печы…


— Глядзі, ражку наеў, патрыёт… <…>


— Вочы б мае не глядзелі б на вас, ірадаў…


— Дэзерціры…


— Кулачугі…


— Пад спадніцамі ў жонак хаваліся…»


У абразлівых рэпліках жанчын увасоблены не толькі пагардлівыя адносіны да тых, хто ўхіляўся ад удзелу ў вайне, але і душэўны боль удоў, мужоў якіх забрала вайна.


Адносіны жанчын да салдат істотна мяняюцца, калі яны адпраўляюцца на фронт: «іх адносіны да салдат у новых шынялях былі зусім не такія, чым да абарванцаў, што месяц назад сюды прывандравалі.


— Сыночкі, канчайце хутчэй вайну. Ужо дыхаць болей нельга.


— Выганяйце немца — і дадому…


— Божа, Божа, якія маладзенькія. Як дома тым маткам…


— Бач, шыя тоненькая. Які ён салдат — дзіця…


Некаторыя з баб выціралі ражкамі хустак слязіну…»


У жаночых рэпліках выяўлены мацярынскія спачувальна-клапатлівыя адносіны да маладзенькіх салдат, якім суджана было ахвяраваць жыццём.


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: «Хлопцы самай вялікай вайны». Унутраная самаацэнка юнакоў; жаночы, мацярынскі погляд на рэаліі вайны

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.