«Дом без гаспадара». Адлюстраванне цяжкіх душэўных пакут пасляваеннага пакалення Германіі

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему «Дом без гаспадара». Адлюстраванне цяжкіх душэўных пакут пасляваеннага пакалення Германіі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2023-09-27
Источник: Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

У рамане нямала старонак адведзена лёсу загінуўшага паэта Раймунда Баха, вобраз якога асабліва блізкі Г. Бёлю. Гэта не проста персанаж, але і «сімвал маладосці, якая прынесла бессэнсоўную ахвяру». Трагедыя гэтага героя ў тым, што ён ненавідзеў фашызм і вайну, але па-свойму ім паслужыў, калі займаўся рэкламай.


У пачатку свайго жыццёвага шляху Раймунд вызначаўся рашучасцю, непасрэднасцю, юначай чысцінёй. Але ён не здолеў захаваць сваю творчасць і самога сябе ад фашызму. Каб зберагчы сябе і сваё мастацтва, паэт займаў нейтральную пазіцыю неўмяшальніцтва і пісаў вершы на адцягненыя тэмы. Калі ён аддаваў сябе, здавалася б, бяскрыўднай справе — рэкламе мармеладу, Раймунд, як і яго сябар, мастак Альберт Мухаў, не ўсведамляў таго, што фактычна з гэтага моманту яны пачалі рэкламаваць вайну. Яго цесць — мармеладны фабрыкант — багацеў на вайне, пастаўляючы ў вермахт сваю прадукцыю. На дарогах вайны паэт і мастак увесь час натыкаліся на свае рэкламныя малюнкі і вершы. Нацыст Гезелер, які не пацярпеў духоўнай незалежнасці Раймунда, ставіць перад ім умову: ці ён ідзе ў разведку і гіне, ці ён яго расстраляе.


Калі спачатку праца ў рэкламным аддзеле мармеладнай фабрыкі забаўляла і нават радавала Раймунда, бо, як ён памылкова думаў, гэта выйсце для чалавека, які не жадае мець нічога агульнага з фашысцкім рэжымам, то зусім іншым становіцца малады паэт пасля канцлагера, гібелі сяброў і шуміхі, узнятай фашыстамі вакол яго вершаў. Перад смерцю зламаны паэт перажывае горкае расчараванне: тыя нямногія вершы, якія ён паспеў апублікаваць, менавіта з-за нявызначанасці іх ідэі аказаліся прымальнымі для нацыстаў, «нацы пахвалілі іх». Рай хацеў памерці, але нават дарога да смерці была для яго засмечана бляшанкамі з-пад павідла і мармеладу: «не соладка... было паўсюль натыкацца на гэтае дабро», на рэкламныя вершы, якія ён некалі склаў. «Гэтакі, значыць, мой уклад у вайну супраць вайны...»


Нават смерць паэта не абарвала ланцуг трагічных парадоксаў: яго забойцы працягвалі выкарыстоўваць гэтыя вершы ў сваіх мэтах, у прапагандзе новай вайны. Такі вынік жыцця творцы, які не здолеў рэалізаваць сваё прызванне, жыць па голасе сумлення, захаваць свой твар. І тады раскрываецца сутнасць жахлівых сноў Марціна — у іх бацька не быў падобны на свае партрэты: сумны маленькі чалавек без твару. Тэма пакаяння і віны ў рамане перакрыжоўваецца з праблемай уяўных і сапраўдных каштоўнасцей.


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: «Дом без гаспадара». Адлюстраванне цяжкіх душэўных пакут пасляваеннага пакалення Германіі

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.