«Сена на асфальце». Адметнасць кампазіцыі. Лірызм стылю. Прырода ў творы

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему «Сена на асфальце». Адметнасць кампазіцыі. Лірызм стылю. Прырода ў творы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2023-09-26
Источник: Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Апавяданне «Сена на асфальце», у якім аповед вядзецца ад імя першай асобы, з’яўляецца арыгінальным па кампазіцыі: яно складаецца з шасці частак. Кожная частка ў стылёвых адносінах не самастойная: у ёй характарызуюцца галоўныя героі, паказваюцца сцэны з іх жыцця. Пісьменнік удала карыстаўся эпісталярным жанрам (жанрам пісьма), што дапамагло яму раскрыць герояў як бы знутры, даць ім магчымасць выказацца пра сябе, ахарактарызаваць іншых удзельнікаў падзей.


Лісты і іншыя часткі твора — пераважна лірызаваныя маналогі, у якіх раскрываюцца не толькі думкі, але і пачуцці, перажыванні герояў твора. Толькі ў эцюдзе «Дзядзька Ігнат» пераважае дыялогавая форма падачы матэрыялу. Пабудова твора блізкая да пабудовы рамана «Герой нашага часу» М. Ю. Лермантава, яна дапамагае з розных бакоў, вачыма розных людзей паказаць падзеі і іх удзельнікаў.


Самыя лірычныя часткі апавядання — пейзажныя замалёўкі, вясковыя і гарадскія. Яны запамінальныя, яскравыя, светлыя, набліжаныя да вершаванага радка, меладычныя: «Ляжыш на беразе — трымціць, снуецца ў шырокіх ручвах вада, бялеюць на рачных астраўках валуны, сіняя тамлівая смуга вісіць над вадой там, дзе робіць паварот рака, дзе пад гарой насыпанага самазваламі пяску ракоча пад’ёмнік, грузячы баржы. О, салодкая, лянотная бяздумнасць, о, жыццё душы, дрымотнае, як звон вады, тамлівае, як сіняя намітка смугі! Вочы бачаць, чуюць вушы, і, ціха стаіўшыся, лечыцца душа. Млеюць ад гарачыні палі, цячэ, снуецца ў сонечных промнях рака, далёка на ўзмор’і тужаць аб свежым ветры караблі, і вось-вось скаланецца сонная сінь, павее вецер і пагоніць караблі ў краіну добрых сустрэч». Такі незвычайны, рамантызаваны вобраз прыроды стварае Лена ў лісце да Віктара. Пейзажныя замалёўкі можна знайсці ў кожнай частцы апавядання, праз іх М. Стральцоў выяўляў сваю мастакоўскую пазіцыю.


Такімі ж рамантыкамі-летуценнікамі, лірыкамі ў прозе былі У. Караткевіч — апавядальнік і аўтар аповесцей «Сівая легенда» і «Ладдзя Роспачы», І. Пташнікаў (апавяданне «Алені»), І. Чыгрынаў — равеснікі М. Стральцова. Лірызм — асноўная рыса празаічнай творчасці І. Навуменкі.


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: «Сена на асфальце». Адметнасць кампазіцыі. Лірызм стылю. Прырода ў творы

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.