«Сотнікаў». Роля мастацкай дэталі ў абмалёўцы герояў і падзей

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему «Сотнікаў». Роля мастацкай дэталі ў абмалёўцы герояў і падзей. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2023-09-25
Источник: Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Пісьменнік уражвае нас майстэрствам ужывання мастацкіх дэталей, вобразаў-сімвалаў, якія надаюць твору філасофскую напоўненасць. Мастацкая дэталь — гэта асаблівы, сэнсава значны элемент вобраза або твора ў цэлым. У творы В. Быкава многа мастацкіх дэталей, якія ўзбуйняюцца да вобразаў-матываў і з’яўляюцца сродкамі псіхалагічнай, этычнай характарыстыкі герояў або паглыбляюць наша разуменне маральна-філасофскага сэнсу твора. Так, напрыклад, важнай псіхалагічнай дэталлю ўяўляецца апісанне аўтарам хады хворага Сотнікава, што перадаецца праз успрыманне Рыбака, які шкадуе, што яго «падводзіў напарнік»: Сотнікаў «ледзь прыкметна варушыўся ззаду ў лясным сутонні», «прыстала шкандыбаў па снезе», «прыстала брыдучы ззаду», стараўся «не збіцца з кроку, не парушыць пасільны… тэмп», «горбячыся пры хадзе, ён зноў пачаў адставаць», «зноў адстаў і ўсё яшчэ стомлена гробся па схіле».


Важныя мастацкія дэталі ўжыў аўтар і для характарыстыкі Пётры Качана — «вялікія яго парэпаныя рукі», коратка і акуратна пастрыжаная барада, Біблія, ладна складзеныя на падворку дровы… Гэта паглыбляе наша разуменне героя — чалавека працы, дбайнага гаспадара, сумленнага хрысціяніна, які з верай у вышэйшую справядлівасць спакойна пераходзіць у вечнасць.


Значнымі, ёмістымі дэталямі ўяўляюцца, напрыклад, бульба і агурок — ежа ў хаце салдаткі Дзёмчыхі, якія старэйшая дзяўчынка ставіць на стол для партызан. Гэтыя дэталі даюць нам зразумець не толькі нястачу ў хаце, але і спагадлівасць, дабрыню, літасцівасць беларускага народа, якія з маленства закладзены ў народнай маралі і свядомасці: галодныя сялянскія дзеці дзеляцца апошнім. Увогуле адчуванне голаду ўзбуйняецца ў творы да маральна-філасофскага матыву: галодныя партызаны ў лесе, галодныя дзеці, галодныя Сотнікаў і Рыбак, што псіхалагічна ўзмацняе ідэю аб антычалавечай сутнасці вайны. Але аўтар некалькі разоў асабліва падкрэсліў нясцерпнае адчуванне голаду Рыбаком, які некалькі разоў пачынае гаварыць з Сотнікавым пра ежу. Яму, здароваму і галоднаму партызану, сняцца пра хлеб сны… Але ці «хлебам адзіным жыве чалавек»?.. Гэтаму герою не хапае спажытку духоўнага: малаадукаваны, ён не мае высокіх перакананняў, ён асмельваецца на грэх братазабойства, бо Біблія, хрысціянскія запаведзі сужыцця людзей ім не спазнаны. Вера і гуманістычна-хрысціянскія ідэі не кранулі яго душу, і яна застаецца сляпой і глухой. Не ўмацавана жыццё Рыбака «хлебам духоўным», што і прадвызначае яго маральнае падзенне.


Важнай дэталлю, якая таксама набывае ў творы значэнне філасофскага архетыпу1-сюжэта, з’яўляецца дарога. Дарога, па якой партызаны ідуць на заданне, ледзь прыкметная, замеценая снегам; яны баяцца збіцца з яе. Гэта дарога, як піша В. Быкаў, то няпэўна знікае, то «няблага ўгадвалася», што ў дасканалым творы сімвалічна і невыпадкова. І ўсё ж партызаны заблудзілі («ні чалавечага следу, ні каляіны, ні нават знаку ад капыта ці полаза»). Дарога, якая павінна была быць шляхам выратавання (партызан ад голаду), дарога няпэўнасці, драматычнай невядомасці становіцца шляхам-выпрабаваннем. Для Сотнікава дарога на апошняе заданне стала шляхам фізічных пакут, маральных выпрабаванняў і духоўнага ўзвышэння-ўзыходжання. Для Рыбака, наадварот, гэта дарога прывяла да ганебнай здрады, прыкрага маладушнага падзення. У маральна-філасофскім падтэксце гэтага быкаўскага твора дарога сімвалізуе лёс і жыццё кожнага чалавека.


У творы сустракаюцца і іншыя вобразы-дэталі, вобразы-матывы, якія, несумненна, выконваюць важныя сэнсавыяўленчыя функцыі (напрыклад, пацукі ў памяшканні, дзе чакаюць пакарання партызаны і схопленыя невінаватыя людзі; гучанне галасоў Сотнікава і Рыбака, калі апошні хоча схаваць і пакінуць параненага таварыша ў вёсцы; помнікі і крыжы на вясковых могілках, якія ноччу партызаны прынялі за лес; вобраз-матыў зарэзанай авечкі, што выклікае асацыяцыю з біблейскім ахвярным ягнём і інш.).


____________________


1Археты́п — універсальны правобраз або першавобраз (маці-зямлі, героя, мудрага старца, дэмана і інш.), які паўтараецца на працягу гісторыі ўсюды, дзе свабодна дзейнічае творчая фантазія людзей.


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: «Сотнікаў». Роля мастацкай дэталі ў абмалёўцы герояў і падзей

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.