«Сотнікаў». Аўтар пра рэальную аснову твора

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему «Сотнікаў». Аўтар пра рэальную аснову твора. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2023-09-25
Источник: Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

У літаратурнай спадчыне В. Быкава ёсць артыкул «Як была напісана аповесць “Сотнікаў”», у якім пісьменнік прыгадваў, як узнікла яе задума. Памяць майстра слова зберагла франтавы выпадак — сустрэчу з чалавекам, якога ўсе лічылі загінуўшым у баях за Днепр і пра якога ў баявых таварышаў засталіся самыя лепшыя ўспаміны. Пра яго гераізм і мужнасць камандзіры расказвалі новаму, маладому папаўненню, на яго геройскім прыкладзе і вопыце вучыліся ваяваць. Яго батальён быў акружаны ворагам, але і ў акружэнні камбат умела камандаваў абаронай да канца, таму і быў «пасмяротна» ўзнагароджаны… Так лічылі ў палку.


Але гэты чалавек, аказваецца, не загінуў, а трапіў параненым у палон. Перад ім было дзве дарогі: або галодная, пакутніцкая смерць у лагеры для ваеннапалонных, або служба ў арміі здрадніка генерала Уласава. Чалавек выбраў другую дарогу. Ён спадзяваўся, што яму пашчасціць перахітрыць фашыстаў і абставіны, думаў перабегчы да сваіх і зноў ваяваць супраць гітлераўцаў. Ратуючы сябе ад смерці, чалавек пралічыўся. Яму не ўдалося вярнуцца да сваіх, каб змагацца супраць ворага, бо ён трапіў да сваіх жа ў палон. І вось гэтага чалавека ў форме ўласаўца ўбачыў у лагеры для нямецкіх ваеннапалонных пісьменнік у жніўні 1944 года. Быкаў пісаў у артыкуле «Як была напісана аповесць “Сотнікаў”»: «Ён вось сядзеў перада мной у прапацелым нямецкім кіцелі... Я… доўга не мог сказаць ані слова. Я глядзеў на яго, а ён таксама моўчкі глядзеў на мяне, але ў адрозненне ад мяне не здзівіўся... Ён ужо перастаў здзіўляцца, але, відаць, зразумеўшы, што маўчаннем не абысціся, сказаў пасля цяжкога ўздыху: “Вось як яно атрымліваецца!..”


У яго сумных вачах не было ні злосці, ні адчаю, была толькі ціхая пакора лёсу, на які ён неўзабаве спаслаўся: “Што рабіць? Такі лёс”.


Потым мы пагаварылі трохі. Ён папрасіў закурыць і коратка паведаміў сумную і адначасна страшную ў сваёй знішчальнай прастаце гісторыю...»


Лёс не падараваў байцу-здрадніку магчымасці і зручнага моманту, каб перабегчы да сваіх: за ўласаўцамі пільна сачылі немцы. Яму давялося прымаць удзел у баях супраць сваіх, хоць, зразумела, ён страляў угору… Урэшце аказаўся ў палоне. Аўтар далей успамінаў: «Я слухаў яго і верыў яму: ён гаварыў праўду. Безумоўна, ён не быў з ліку тых, якія прагнулі служыць ворагу, яго асабістая храбрасць і воінскае майстэрства былі пацверджаны высокай узнагародай. Проста, апынуўшыся ў палоне, ён вышэй за ўсё паставіў уласнае жыццё і вырашыў абхітрыць фашыстаў…» Лёс гэтага рэальнага чалавека стаў асновай для стварэння вобраза Рыбака ў аповесці «Сотнікаў».


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: «Сотнікаў». Аўтар пра рэальную аснову твора

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.