«Зацюканы апостал». Умоўнасць часу і месца дзеяння

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему «Зацюканы апостал». Умоўнасць часу і месца дзеяння. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2023-09-25
Источник: Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Знаёмячы чытача з героямі твора, драматург падкрэсліваў як «вельмі важную дэталь» тое, што ўсе яны імпартныя, жывуць за мяжой. Некаторыя крытыкі з гэтай прычыны абвясцілі трагікамедыю А. Макаёнка палітычным памфлетам супраць маралі буржуазнага грамадства. Не заўважылі яны таго, што аўтар даволі ўмоўна, з іроніяй акрэсліваў месца дзеі — «недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага. Можа, нават на заваляшчым якім-небудзь востраве ў якім-небудзь акіяне, мелкім, неглыбокім, дзе вады ўсяго па калена». У рэмарцы да першай карціны праз назвы дрэў, вершаліны якіх відаць у акно кватэры, дзе адбываюцца падзеі твора, драматург канкрэтызаваў месца дзеяння: «Побач з экзатычнай пальмай можна паставіць міндаль ці каштан, а можа і ліпу. Яна расце на розных шыротах», тым самым паказаўшы, што ўзнятыя ім праблемы могуць мець месца ў розных краінах, нават у тагачасным СССР, дзе таксама раслі і каштаны, і ліпы. Умоўна вызначаны аўтарам і час дзеі — «якраз паміж мінуўшчынай і будучыняй» — успрымаецца ў творы як катэгорыя ўніверсальная.


Умоўнасць часу і месца дзеяння, сюжэта твора ў цэлым Андрэй Макаёнак выкарыстаў для стварэння асноўнага і ўнутранага Афіша да спектакля «Зацюканы апостал». Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача канфлікту п’есы. Своеасаблівасць яго ў тым, што асноўны канфлікт існуе толькі ў аўтарскай ідэі як канфлікт асобы і грамадства, здольнасць яе абараняць свае маральна-этычныя ідэалы ў адчужаным для чалавека свеце.


Знешнія канфлікты, у якія ўступаюць паміж сабой персанажы трагікамедыі, узнікаюць непасрэдна ў сцэнічным дзеянні. Гэта канфлікты сям’і: традыцыйны канфлікт бацькоў і дзяцей, канфлікт паміж дарослымі па пытаннях выхавання дзяцей. Такая будова твора дала магчымасць пісьменніку дэталёва паказаць характары персанажаў, а ўяўны фон адкрыў прастору для сатырычнага адлюстравання розных аспектаў жыцця сучаснага грамадства.


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: «Зацюканы апостал». Умоўнасць часу і месца дзеяння

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.