Ніл Гілевіч "Апошні аўтарскі вечар Івана Мележа"

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Ніл Гілевіч "Апошні аўтарскі вечар Івана Мележа". Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-24

АПОШНІ АЎТАРСКІ ВЕЧАР ІВАНА МЕЛЕЖА


Каля грэблі шумяць вербы,
Што я пасадзіла...
З палескай народнай песні


Хвалебстваў суняўся віхор,
Аціх і знямеў у пашане.
I вось перад публікай хор —
Яго землякі, глінішчане.


Ён сам запрасіў і ўпрасіў —
Прыехаць іх з песняй пра вербы.
Іначай ён вечар зусім
Адменіць, як тлум непатрэбны.


Падпёршыся цяжка рукой,
Сядзіць ён наводшыбе ў ложы:
Самотны — як вечны спакой,
Як казачны волат — прыгожы.


А песня з бацькоўскай зямлі
Ужо разанула па сэрцы.
I вочы імглой заплылі —
Вымае хусцінку, каб сцерці.


Славуты былы партызан
Да сябра свайго нахіліўся:
— Ён плача. — Хто плача? — Іван
— Ад песні? Чуллівы зрабіўся!..


У зале, дзе цесна сядзім
I чуем свае вербалозы,
Ён ведае толькі адзін,
Чаго пакаціліся слёзы.


У муках бяссонных начэй
Адчуў ён па прыступах болю:
«Калі не пазваць як хутчэй —
To ўжо не пачую ніколі...»


З той залы мы выйшлі ў вясну.
А летам, для ўсіх нечакана,
Хвароба паклала ў труну
Палескай зямлі велікана.


I быў у абліччы відзён
След думы, застыглай у плоці:
Да ўздыху апошняга ён
Жыў лёсам людзей на балоце.


Навечна пакладзены ў дол,
He будзе ён ведаць, якая
Страшная праз дзесяць гадоў
Палессе бяда напаткае.


I шэпчуцца ў нетрах жуды
Над грэбляй паніклыя вербы:
«Калі б не з хваробы тады —
To, пэўна, ад гора цяпер бы...»


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: Ніл Гілевіч "Апошні аўтарскі вечар Івана Мележа"


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.