Раман «Людзі на балоце». Нацыянальныя характары ў рамане
Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.
Пісьменнік вельмі любіў сваіх «людзей на балоце» — палешукоў, што добра відаць у творы. Ён умеў разгледзець у палешуку ці паляшучцы персанажа такога ўзроўню, як Андрэй Балконскі або Іван Карамазаў; паказаць, што іх жыццёвыя страсці — радасць і гора, каханне і страты, мары і сумненні — усё гэта не менш складанае, чым страсці шэкспіраўскіх герояў. «Палессе — край незвычайна цяжкі для чалавечага жыцця i надзвычай багаты фарбамі, маляўнічы, — зазначаў аўтар у кнізе “Жыццёвыя клопаты”. — Багатыя душой тут i людзі — ім уласціва i выключная мяккасць характару, i выключная працавітасць, а пры неабходнасці — i адвага. <…> Пачынаючы пісаць сваю хроніку, я абнадзейваў сябе тым, …што яны, мае знаёмыя, варты таго, каб ix ведалі — ведалі i любілі».
У паэме «Новая зямля», напісанай паводле гісторыі сям’і Міцкевічаў, Якуб Колас з доляй іроніі характарызуе сваіх герояў: «Мае знаёмыя няўзрачны, // Нічым не слаўны і не значны, // Ўсё людзі простыя, малыя, // Хоць па-сваему і ўдалыя, // Але ўдалымі іх не лічуць. // Жывуць, цярпліва долю смычуць…» Параўнайце гэты падыход з мележаўскай характарыстыкай яго персанажаў.
Мележаўская канцэпцыя жыцця і чалавека таксама выяўляецца ў філасофскіх і разам з тым простых словах: «Людзям тут трэба было жыць, і яны жылі».
«Палеская хроніка» пісалася на працягу многіх гадоў. За гэты час праз Палессе прайшло шмат гістарычных падзей, а Іван Паўлавіч хацеў захаваць у рамане асаблівасці сялянскага побыту пачатку ХХ стагоддзя.
Асноўнай гістарычнай крыніцай для пісьменніка сталі лісты ад яго бацькі. У кожным з іх Іван задаваў пытанні адносна побыту, абрадаў і жыцця палешукоў. Бацька ў падрабязнасцях інфармаваў сына пра мясцовыя назвы, стравы, святы, пра сельскагаспадарчыя работы і іншае. Як бачым, у пісьменніка быў вельмі адказны, шчыры і вопытны кансультант. Бацька з вялікім захапленнем рабіў гэта для сына.
У творы беражліва захавана эстэтыка фальклору, паказана гісторыя не аднаго пакалення людзей, спрадвечны лад ix жыцця, які патрабуе да сябе сур’ёзных i паважных адносін. Перад намі арыгінальныя, дасканала выпісаныя характары з выразнай індывідуальнасцю: кожны «не галоўны» можа стаць «галоўным», «павесці за сабой» дзеянне, як толькі гэтага запатрабуе рух падзей або аўтарскай думкі. Для Івана Мележа, як і для Кузьмы Чорнага, «чалавек — гэта цэлы свет», у якім выяўляюцца глыбокія і складаныя перажыванні і ўчынкі. Дзякуючы майстэрству псіхалагічнага аналізу пісьменніка раскрываюцца глыбінныя таямніцы чалавечай свядомасці, унутраны свет палешукоў.
Вось вясковы кніжнік, «палітык», «хадзячая энцыклапедыя» — Андрэй Руды. І хоць звычка ўстаўляць недарэчы кніжныя словы, якія ён сам часта не разумее, выглядае камічна, у героі па-свойму ўвасобілася цяга селяніна да ведаў, да пазнання вялікага свету. Побач — Сарока, вострая на язык, так i сыпле прыказкамі і прымаўкамі. У яе памяці — векавыя пласты народнага вопыту, што дапамагае ёй знайсці сваё месца ў куранёўскай грамадзе. Здольны да жартаў і Зайчык, які заўсёды аптымістычна ўспрымае жыццё. Яго супрацьлегласцямі выглядаюць адкрытая душа Хоня, недаверлівы Нібыто-Ігнат, дзівакаваты Пракоп Лясун, які гаворыць з такім намаганнем, «нібы воз сена падымае»...
Пісьменнік вельмі глыбока адчуваў сваіх герояў. З першых старонак перад чытачом адкрываецца звычайнае, вякамі ўзважанае жыццё, са сваімі старадаўнімі клопатамі — пра зямлю, ураджай, хлеб. Ва ўкладзе жыцця палешукоў знайшлі адлюстраванне самыя старажытныя — язычніцкія — уяўленні чалавека пра навакольны свет, пра жыццё людзей i прыроды. Трываласць гістарычнай памяці прасочваецца нават у імёнах i мянушках мележаўскіх герояў: Корч, Сарока, Пракоп Лясун, Грыбок, Зайчык, Руды…
Праз сакавітыя замалёўкі побыту вяскоўцаў, праз ix адносіны да новага пісьменнік паказвае характары сваіх персанажаў, якім уласціва ўся гама чалавечых пачуццяў: яны кахаюць, ненавідзяць, радуюцца, адчайваюцца, спадзяюцца — адчуваюць i перажываюць па-свойму тонка. Здзіўляе багаццем i палескім каларытам гаворка куранёўцаў: «мамо», «цётко», «братко», «жыто», «ето», «дзераво»... У звароце да мясцовага слова i выразу няма нічога штучнага — яны ўспрымаюцца вельмі натуральна і дапамагаюць чытачу больш дакладна ўявіць герояў твора.
Навукоўцы гавораць. «Гэта кніга не якогасьці прыватнага, хаця б і істотнага, значэння і месца ў літаратуры, не з тых, што прыкладаюцца да больш значных і дапаўняюць тым самым агульную карціну. Гэта кніга магістральнага месца і значэння — гэта да яе прыкладаюцца іншыя добрыя і нават выдатныя кнігі…» (Ніл Гілевіч).
Літаратурныя сувязі. У 1975 годзе Пімен Панчанка напісаў верш «Зямля бацькоў», прысвечаны творчасці Івана Мележа. У ім — роздум пра пачуццё «роднасці», якое мастак нам вяртае. Бо, чытаючы «Палескую хроніку», кожны згадвае дарагія сэрцу мясціны, дзе прайшло дзяцінства, «свае Курані». Паэт перакананы, што «матчынай зямлі карэнні // Ніколі не адпусцяць нас», што яны маюць вялікую сілу, як і сама «зямля бацькоўская, святая».
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1695586951 в базе LIBRARY.BY.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций