Камедыя «Хто смяецца апошнім». Сцэнічнае жыццё камедыі
Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.
У 1951 годзе беларускае радыё арганізавала аўдыяспектакль па п’есе. Пасля прэм’еры 1939 года пастаноўка п’есы была адноўлена ў 1954 годзе Віктарам Галаўчынерам у Ташкенцкім рускім тэатры. Тады ж Уладзімірам Корш-Сабліным на студыі «Беларусьфільм» зняты мастацкі фільм «Хто смяецца апошнім», які стаў папулярным у перакладзе на рускую мову далёка за межамі Беларусі.
У 1960-я гады камедыя пастаўлена Браслаўскім народным тэатрам, у 2010-я — Мінскім абласным драматычным тэатрам і Тэатрам-студыяй кінаакцёра, Мазырскім драматычным тэатрам імя І. Мележа.
Пісьменнік застаецца аўтарытэтам у сатырычнай літаратуры і зараз. Ні да Крапівы, ні пасля беларуская літаратура не дасягнула такой сілы сатыры, як у яго творах.
Літаратурныя сувязі. Пачаткам сатырычнай літаратуры на тэрыторыі Беларусі можна назваць творы палітычнай сатыры XVII стагоддзя «Ліст да Абуховіча» і «Прамова Мялешкі».
Затым у беларускай літаратуры з’явіліся парадыйна-сатырычныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Камедыя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» працягнула гэтыя слаўныя традыцыі. Элементы сатыры заўважаюцца і ў камедыі Янкі Купалы «Паўлінка», і ў трагікамедыі «Тутэйшыя».
У жанры сатырычнай камедыі працавалі таксама Андрэй Макаёнак, Мікола Матукоўскі, Аляксей Дудараў.
У 1929 годзе быў напісаны сатырычны раман Андрэя Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя» — адзін з самых злабадзённых мастацкіх дакументаў эпохі.
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1695501022 в базе LIBRARY.BY.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций