Беларуская літаратура 1920—1930-х гадоў. Паэзія 1920-х гадоў

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2025)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларуская літаратура 1920—1930-х гадоў. Паэзія 1920-х гадоў. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-23

Паэзія развівалася ў дзвюх ідэйна-мастацкіх плынях:


традыцыйная (Уладзімір Жылка, Тодар Кляшторны, Наталля Вішнеўская, Яўгенія Пфляўмбаум, Зінаіда Бандарына).
Узорам была творчасць нашаніўцаў (Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі і Максіма Багдановіча);
пралетарска-рэвалюцыйная (Міхась Чарот, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч і інш.).
Літаратура адпавядала афіцыйнай ідэалогіі Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, у ёй выяўляліся культ рэвалюцыі, жыццесцвярджальны пафас, гарадская тэма, ігнараванне лірычных пачуццяў, антырэлігійнасць.
Эстэтычна пралетарска-рэвалюцыйныя вершы мелі адзнакі авангардызму:


антытрадыцыяналізм («маладнякізм» супрацьпастаўляўся «адраджанізму» нашаніўцаў);
антыэстэтызм (натуралістычныя вобразы ў творах Змітрака Бядулі, ранняга Аркадзя Куляшова);
складанасць і цьмянасць вобразаў і тропаў (у творчасці Язэпа Пушчы, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Дубоўкі);
эвалюцыя паэта-прарока ў паэта-суразмоўца (Уладзімір Дубоўка, Андрэй Александровіч, Язэп Пушча).
Навукоўцы гавораць. «...Паэтычная сістэма, створаная беларускімі аўтарамі 20-х — пачатку 30-х гг. XX ст., істотна адрозніваецца ад папярэдняй, “нашаніўскай”, паэтычнай сістэмы ў фармальна-стылістычных адносінах.


У аснове новай сістэмы была павышана ўвага да формы літаратурнага твора. Беларускія паэты пачалі надаваць большае значэнне рыфмоўцы, рытміцы, сінтаксісу, лексіцы, вобразнасці, графічнай форме твораў, а таксама выкарыстанню аўтарскіх неалагізмаў» (Віктар Жыбуль).


Навукоўцы гавораць. Таленавіты крытык 1920-х гадоў, сябар аб’яднання «Узвышша» Адам Бабарэка вельмі слушна разважаў пра сваіх сучаснікаў і папярэднікаў у паэзіі, выяўляў самае адметнае ў іх творчасці. Паводле яго, паэт — гэта…


«Па Дуніну-Марцінкевічу — гэта дудар, г. зн. выканаўца “песень”, ужо створаных іншымі. Паэт толькі выконвае і ў гэтым выконванні можа выяўляць свае мастацтва. Выконвае як бы на інструманце, выбраным ім. Паэзія для яго — інструмант, на якім ён іграе — выконвае песні духу яго асяродзішча, песні ідэй, якімі жыве яго грамада.


Па Багушэвічу — творца інструманту, на якім можна выконваць “песні” “ідэй”. Ён робіць “дудку”, на якой граць можа ўжо другі. Паэзія для яго — гэта тварэнне формы для выражэння перажывання, свайго ўнутранога жыцця, жыцця ідэі сваістасці сябе.


Па Няслухоўскім (Янку Лучыну. — Аўт.) — голас народу, сродак народу выказвання сябе. Паэзія для яго — гэта вернае перадаванне народнага духу, яго выражэнне.


Па Купалу — фарматар народнага самаўсведамлення, гэта тварэц песні, уладар яе. Паэзія для яго — гэта жыццё народнага духу.


Па Коласу — вадзыўца, адзначацель праяваў жыцця народнага духу. Ён адгукаецца і адзначае. Паэзія для яго — гэта непасрэдныя вадзыкі (водгукі. – Аўт.) яго душы, гэта рэагаванне душы на праявы народнага жыцця, гэта рэакцыя душы на яго.


Па Гаруну — выразіцель свайго ўнутранога жыцця. Паэзія — гэта выражэнне дум аб праўдзе тэй, што на зямлі.


Па Багдановічу — творца паэтычных каштоўнасцей. Паэзія — гэта галіна выяўлення творчых здольнасцей высякаць “іскры з каменняў людскога сэрца” сілаю паэтычнага слова.


Па Дубоўку — мэліяратар душ, ювелір слова, даўца жыцця. Паэзія для яго — гэта зброя.


Па Пушчу — жывапісец з’яў жыцця, змагар за песню народную, складальнік песень. Паэзія — сродак, або што для жывапісца фарбы, для кампазітара — гукі.


Па Чароту — будзіцель балота, выканаўца, музы́ка. Творчасць — ігра. Паэзія — вяселле (знадворнае, паказное)».


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: Беларуская літаратура 1920—1930-х гадоў. Паэзія 1920-х гадоў


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.