«Страцім-лебедзь». Гісторыя напісання твора

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему «Страцім-лебедзь». Гісторыя напісання твора. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-23

«Страцім-лебедзь» (1916) — адзін з самых вядомых твораў Максіма Багдановіча.


Балада —
драматычна напружаны, сюжэтны ліра-эпічны верш казачна-фантастычнага, легендарна-гістарычнага ці гераічнага зместу (Вячаслаў Рагойша).
У беларускім літаратуразнаўстве няма агульнага падыходу да вызначэння яго формы. Гэты твор называецца то паэмай (Рыгор Бярозкін, Мікалай Грынчык), то вершам (Іван Навуменка), большасць даследчыкаў лічаць, што «Страцім-лебедзь» — гэта балада (Ірына Багдановіч, Вячаслаў Рагойша і інш.).


Максім Багдановіч напісаў баладу «Страцім-лебедзь» на аснове сюжэта апокрыфа пра Вялікі патоп, апублікаванага Еўдакімам Раманавым у «Беларускім зборніку» (1891). Але ў параўнанні з фальклорным запісам значна пашыраны і паглыблены ідэйны змест. Калі ў апокрыфе звярталася ўвага на фізічную сілу птушкі і яе вымушаную дабрыню, то Максім Багдановіч шмат увагі надаваў унутранаму стану свайго героя і ўсвядомленаму выбару служэння іншым.


Значны ўплыў на напісанне твора аказалі ўласныя перажыванні аўтара. Максім Багдановіч аднойчы прызнаваўся Змітраку Бядулю: «Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэтую тэму навеяла мне вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс. Да чаго абрыдла мне такое жыццё! Дзень за днём у земстве. Справаздачы. Калонкі лічбаў…» Напісаны незадоўга да смерці Максіма Багдановіча, «Страцім-лебедзь» можа лічыцца своеасаблівым паэтычным запаветам. Паэт, працуючы над творам, адчуваў, што жыць яму засталося нядоўга, і вельмі востра гэта ўспрымаў.


З успамінаў. Змітрок Бядуля прыгадваў: «Праз некалькі дзён, калі “Страцім-лебедзь” быў начыста напісаны дробным бісерным почыркам, Максім чытаў мне гэты верш. Ён чытаў усхваляваным глухаватым голасам. Канцоўку ён прагаварыў надломным тонам:


Ад усіх цяпер патомкі ёсць,
Ды няма адных — Максімавых.


Ён запнуўся і тут жа паправіўся:


Ды няма адных — Страцімавых».


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: «Страцім-лебедзь». Гісторыя напісання твора


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.