Паэзія Максіма Багдановіча. Верш «Мяжы»
Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.
Узорам грамадзянскай і філасофскай лірыкі Максіма Багдановіча з’яўляецца верш «Мяжы» (1914). Здаецца, што гэта апісанне меж, якія зрабілі адных жабракамі, а іншых — багатымі; меж, якія прымусілі чалавека баяцца і бясконца працаваць на іншых. Тут
сапраўды створана бязрадасная карціна сацыяльнай няроўнасці, якая распаўсюдзілася на «ўвесь абшар зямлі», і вайны («Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі // Гараць, як дзікае хаценне»). Верш быў напісаны ў год пачатку Першай сусветнай вайны, і, безумоўна, гэта падзея адбілася на светаадчуванні паэта, які цяжка перажываў за беларусаў, што аднымі з першых адчулі на сабе жахі вайны.
Разам з тым, як слушна заўважае Алесь Макарэвіч, у гэтым вершы «Максім Багдановіч звяртае ўвагу на філасофскі аспект праблемы “жыццё чалавека і межы ў душы гэтага чалавека, у яго існаванні”. Паэт вызначае, што “вольныя прасторы святой зямлі” чалавек раздзяліў межамі дзеля таго, каб самому схавацца ў гэтых межах, ірвах, тынах; ён баіцца прастору, яму хочацца схавацца ў нары, але там ён становіцца “зласлівым, бессардэчным, хцівым, такім здрадлівым”».
У фінале верша «Мяжы» выразна адчуваецца зварот да ўнутранага свету асобы:
Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы,
А людзі нішчацца у голадзе, у зморы
Ад беднаты, ад цемнаты,
Бо скрозь — мяжы, бо скрозь — платы.
У творы вобраз мяжы таксама ўвасабляе разбуральнае імкненне чалавека адмежавацца ад праблем, нежаданне іх вырашаць. Межам супрацьпастаўлена вольная прыродная стыхія:
Нязмерны вольныя прасторы
Святой зямлі, — а чалавек
Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век,
Хаваўся ў іх, як ліс у норы,
І жыў пужлівы сам — адзін,
Дрыжачы, як лісцё асін...
Тут можна правесці паралелі з вершам Максіма Багдановіча «Народ, Беларускі Народ!..», дзе паэт заклікае чытача зразумець, адчуць сэрцам прыніжэнне і цемнату народа, які «не пушчалі з ярма», чыю душу «абакралі, — // У ёй нават мовы няма», таму абрабаваны беларус зрабіўся «сляпы, быццам крот».
Сама форма верша «Мяжы» (няроўныя абрывістыя радкі, неўпарадкаваная рыфмоўка) знешне нагадвае рваныя межы «абшару зямлі» і перадае ўнутраную дысгармонію лірычнага героя. Чытач мусіць увесь час як бы пераадольваць перашкоды, праз нешта пераступаць.
Максім Багдановіч паказваў вынікі ўнутранага і знешняга бязладдзя, неўладкаванасці і дэгуманізацыі свету, але пры гэтым быў упэўнены, што няма і не будзе альтэрнатывы жыццю.
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1695484682 в базе LIBRARY.BY.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций