Паэзія Максіма Багдановіча. Верш «Кніга»

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Паэзія Максіма Багдановіча. Верш «Кніга». Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-23

Верш «Кніга» (1912) быў напісаны пад уражаннем наведвання музея ў Вільні. У гэтым творы пададзены вобраз кнігі — Псалтыра, «пакрытага няжорсткай бурай кожай». Максім Багдановіч прэзентуе свайму чытачу даўнюю кнігу як адну з найвялікшых матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей роднай зямлі. Лірычны герой імкнецца спазнаць не толькі знешнюю прыгажосць кнігі, яе афармленне («перачытаў радкі кірыліцы прыгожай»), пах («і воску з ладанам прыемны пах пачуў»), але і спасцігнуць унутраную прыгажосць «псальмы слічнай», якая пераносіць у чароўны свет слоў. Ён лічыць, што менавіта гэта магія здольна даць радасць душы.


Акцэнтны верш —
від рыфмаванага танічнага верша, заснаваны на роўнай колькасці націскаў (акцэнтаў) у радку.


У вершы выяўляецца важны кампанент эстэтычнай сістэмы Максіма Багдановіча: магчымасць узвышэння чалавека праз пазнанне прыгожага і высокага («Як радасна далей спяшыць душа мая!»). Толькі гармонія знешняга і ўнутранага можа зрушыць глыбіні чалавечай душы. Важнасць маральных і эстэтычных каштоўнасцей падкрэсліваецца, калі лірычны герой згадвае, што кніга, якую ён трымае, «спісана» дзякам Гапонам «дзеля душы».


Увага да дэталей (падрабязнае апісанне кнігі, указанне на перапісчыка, час і месца стварэння) дае адчуванне рэальнасці таго, што апісана. Акцэнтны верш перадае своеасаблівы ўнутраны маналог лірычнага героя і мае ўрачыста-ўсхваляваны характар.


Публіцысты гавораць. «Багдановіч — паэт паўтонаў. Свае фарбы ён бярэ з пабляклых старадаўных тканін, з малюнкаў святых кніг, пісаных многа сот лет таму назад на пергаменце, з засохшых красак родных палёў» (Антон Навіна (Антон Луцкевіч). «Максім Багдановіч (у дзясятыя ўгодкі смерці яго)»).


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: Паэзія Максіма Багдановіча. Верш «Кніга»


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.