П’еса «Раскіданае гняздо»

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему П’еса «Раскіданае гняздо». Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-23

«Раскіданае гняздо» — адзін з твораў беларускай літаратуры, які заключае ў сабе ідэю нашаніўскага адраджэння. Ад самага свайго выхаду ў свет і да нашага часу гэта п’еса прыцягвае ўвагу даследчыкаў, чытачоў і гледачоў.


У чым жа загадка «Раскіданага гнязда»?


Твор мае сімвалічную назву і рэалістычны сюжэт. Максім Гарэцкі ў кнізе «Гісторыя беларускае літаратуры» адзначаў: «Змест для драмы аўтар узяў з рэальнага жыцця, але кожны вобраз і кожную гутарку зрабіў сімвалічнымі ». Раскіданае гняздо — гэта сімвал раскіданай Бацькаўшчыны, народнага раз’яднання.


Да часу напісання п’есы Янка Купала ўжо звяртаўся да сімвалізму ў іншых творах (напрыклад, драматычная паэма «Сон на кургане»).


Пафас і змест п’есы. Асноўныя сюжэтныя лініі
Найбольш верагодна, што ў аснове сюжэта ляжыць сямейная трагедыя роду Луцэвічаў: продкі Янкі Купалы таксама страцілі сваю зямлю.


Адзін з заснавальнікаў беларускай філалогіі Яўхім Карскі адзначаў, што сюжэт «Раскіданага гнязда» «пераносіць нас у дарэвалюцыйны перыяд, калі дастаткова выразна выявіліся прычыны, якія выклікалі знакамітую ўспышку 1905 года і знайшлі падтрымку з часам галоўным чынам у нізах, з боку рабочага класа і сялянства: гэта — незадаволенасць зямельнымі адносінамі, беспрацоўем нізоў і парушэннем агульначалавечых адносін паміж асобамі рознага полу і грамадзянскага стану».


Навукоўцы гавораць. «Драма Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” мае некалькі ўзроўняў прачытання: аўтабіяграфічны, які адсылае чытача да гісторыі роду Луцэвічаў; нацыянальны, які распавядае гісторыю пошукаў беларусамі страчанай Бацькаўшчыны; універсальны, які дазваляе бачыць у лёсе сям’і Зяблікаў лёс чалавецтва, што згубіла свой шлях у незразумелым, хаатычным свеце» (Марына Казлоўская).


Падзеі ў творы пачынаюцца ўлетку 1905 года ў хаце Зяблікаў, а заканчваюцца ўвосень таго ж года на рэштках гэтай хаты — «раскіданага гнязда». Паніч, які прыехаў аднекуль з-за мяжы, пачынае праз суд зганяць сялян з зямлі, якой яны мелі права карыстацца, плоцячы пану аброк («чынш»).


Пафас
(ад грэч. pathos – ‘пакута, натхненне, запал’) —
эмацыянальны змест мастацкага твора, пачуцці і эмоцыі, якія аўтар укладвае ў тэкст, чакаючы суперажывання чытача. У залежнасці ад пачуццяў, якія перажывае чытач, пафас бывае сентыментальны, гераічны, рамантычны, трагічны, сатырычны і інш.


Сярод асноўных праблем драмы — праблема зямлі і свабоды, магчымасці чалавека заявіць пра сябе як асобу, канфлікт пакаленняў. Твор мае ярка выражаны гуманістычны і сацыяльны пафас, філасофскі падтэкст.


Янка Купала паказаў сваіх герояў як вартых павагі людзей, «хоць і мужыкоў». Яны вызначаюцца сваёй высакароднасцю (Лявон), моцнымі пачуццямі (Марыля і яе дачка Зоська), выключнымі здольнасцямі да мастацтва (Данілка), уменнем пераконваць іншых (Старац і Незнаёмы). Усіх іх аб’ядноўвае настойлівасць і ўпартасць у дасягненні пастаўленай мэты. Паніч, разбэшчаны малады чалавек, які зняславіў Зоську, наадварот, не выглядае высакародным і супрацьпастаўляецца сялянам.


Сюжэтныя лініі «Раскіданага гнязда» звязаны з пошукамі ўласнай дарогі ў жыцці і рэпрэзентуюцца рознымі персанажамі. Лявон прадстаўляе самы тупіковы шлях: самагубства. Яно не вырашае праблему, а нараджае новыя. Старац прапануе выхад, які прымаецца абсалютнай большасцю Зяблікаў, — вандраваць па свеце. Незнаёмы кліча на Вялікі сход, шукаць сваю долю. Гэтай дарогай ідуць толькі Сымон і Зоська.


Які з гэтых трох шляхоў быў найбольш блізкім для самога драматурга?


Адказ на гэта пытанне трэба шукаць у лірыцы. Янка Купала ў перыяд 1913—1918 гадоў пісаў вершы, у якіх узнік вобраз сходу («Калі пачнуць», «На сход», «У дарозе », «Час!» і інш.).


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: П’еса «Раскіданае гняздо»


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.