Патрыятычная лірыка Цёткі

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Патрыятычная лірыка Цёткі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-23

У вершах паэткі прасочваюцца рысы вуснай народнай творчасці (танічнае вершаскладанне, фальклорныя вобразы і эпітэты, параўнанні, звароткі), звязаныя з песеннай традыцыяй, у творах прысутнічаюць рамантычна-сімвалічныя вобразы, засяроджваецца ўвага на мастацкіх дэталях. Паэтычны стыль Цёткі вылучаецца адмысловай («няроўнай») рытмікай і інтанацыйнай выразнасцю (прынцып інтанацыйнага падкрэслівання), выкарыстаннем гукапісу і тропаў, адметным паэтычным сінтаксісам.


Сінтаксіс паэтычнага твора больш складаны за сінтаксіс празаічнага тэксту. Да паэтычнага сінтаксісу найперш адносяцца рытарычныя фігуры, розныя віды і формы стылістычных (або сінтаксічных) фігур: у вершаваных творах сустракаюцца градацыя, недаказ, паралелізм, разнастайныя паўторы (анафара, эпіфара, шматпрыназоўнікавасць, шматзлучнікавасць) і інш.


Вершы «Мора», «Вера беларуса», «Мае думкі»


У вершы «Мора» (1905), які мае падзагаловак «Рэвалюцыя народная», паэтка стварыла алегарычны малюнак рэвалюцыйнай барацьбы. Вобраз бурнага мора ўвасабляе стыхію народнага бунту, гневу і рашучасці:


Мора вуглем цяпер стала,
Мора з дна цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
Мора хоча горы змыць.


Вобразы неба і нябеснага трона сімвалізуюць месцазнаходжанне абагоўленага цара. Пры гэтым у вершы не закладзены антырэлігійныя ідэі. Бой паміж «морам» і «небам» апісваецца паэтэсай як смяротны, але неабходны, жаданы, чым сцвярджаецца адпаведная эстэтыка гераічнага і ўзвышанага ў змаганні:


Такі бой вякамі жджэцца,
Такі бой гігантаў дасць…


У вершы Цёткі «Мора» можна адзначыць дынамізм, эмацыянальнасць, узнёсласць, якія дасягаюцца праз паўторы, схільнасць да гіпербалізацыі, наяўнасць адпаведных вобразаў і метафар, выкарыстанне гукапісу.


У вершы «Вера беларуса» (1905) створаны вобраз народа-змагара. У творы сцвярджалася думка, што беларусы «людзьмі стануць»:


Веру, братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон...


Цётка ўскладала пэўныя надзеі на рэвалюцыю, чакала, што ў ХХ стагоддзі абуджаныя грамадзяне напішуць новы, справядлівы закон. Паэтка падрэслівала волю, загартаванасць, непераможную сілу народа. У тым ліку праз паўтор займенніка «мы» Цётка акцэнтавала ўвагу на еднасці, аб’яднанасці розных людзей адной мэтай:


Бачу, братцы, мы не з карт,
Мы не з гіпсу, мы — з камення,
Мы — з жалеза, мы — са сталі...


Верш, у якім удала выкарыстана градацыя, узмоцненая паўторамі, завяршаецца заклікам:


Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміту,
Рука цвёрда, грудзь акута,
Пара, братцы, парваць пута!


Верш «Вера беларуса» ўспрымаецца адначасова і як разважанне аўтара, і як палымяны заклік да дзеяння, да станоўчых пераўтварэнняў.


У вершы «Мае думкі» (1905—1906) праз зварот да зразумелых чытачу вобразаў (напрыклад, зерне, рэчка) Цётка выказвала сваю любоў да Радзімы, выяўляла імкненне служыць людзям:


Хацела б быць зярном пшаніцы,
Упасць на ніўкі вёскі,
Зазалаціцца, без мятліцы
Даць хлеб смачнейшы трошкі.


Самаадданае жаданне быць карыснай свайму народу, Радзіме гучыць і ў наступных радках:


Думаць усюды аб народзе,
Родны край усюды сніць...


Персаніфікацыя (увасабленне) —
разнавіднасць метафары, якая заключаецца ў наданні чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам і з’явам прыроды.
Аднак словы персаніфікаванага ветру, якімі заканчваецца твор, гучаць з некаторым песімізмам, што ўказвае на пэўныя сумненні лірычнай гераіні і яе адпаведны душэўны стан:


Я там біўся, я там віўся,
Я ім хаты паламаў,
А ўсё ж такі не дабіўся,
Каб народ свой голас даў!..


Такім чынам, у разгледжаных вершах Цёткі выказваецца занепакоенасць лёсам Бацькаўшчыны і выяўляецца адметны паэтычны стыль.


Літаратурныя сувязі. Грамадскую дзейнасць Цёткі і яе мужа згадаў Максім Гарэцкі ў рамане «Віленскія камунары». У паэзіі Цёткі і Якуба Коласа маюць падабенства лірычныя героі: іх мары вызначаюцца канкрэтнасцю, рэалістычнасцю.


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: Патрыятычная лірыка Цёткі


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.