“Бо нашто каласы, калі няма васількоў?”

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2026) →

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему “Бо нашто каласы, калі няма васількоў?”. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-20

“Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх належыць Максім Багдановіч”. Гэта сказаў Максім Танк – найбуйнейшы сучасны паэт-класік, які пражыў доўгае і складанае жыццё, меў шмат зборнікаў (і выбраных таксама).


Максім Багдановіч пакінуў жыццё вельмі маладым, памёршы ад туберкулёзу ў няпоўных 27 гадоў. Спадчына яго – зборнік “Вянок”, шмат публікацый. Мама памерла ад сухотаў, калі яму было ўсяго 5 год. Потым не стала братоў Шурыка і Вадзіма. Можна згадаць, што маці вельмі хацела дзяўчынку, а нарадзіўся прыгожанькі хлопчык, і яго ў раннім дзяцінстве часта апраналі па-дзявочы. Таму не здзіўляйцеся яго першым здымкам.


Бацька пераехаў у Расію, зноў ажаніўся (на сваячцы Горкага) і сыну не ўдзяляў шмат увагі. Усю радасць хлопчык знайшоў у вялікай бібліятэцы. Шмат чытаў, прасіў, каб бацька навучыў яго мове роднага краю.


“Краю мой родны! Як выкляты Богам – Столькі ты зносіш нядолі”


Гімназія, пераезды, пошу-кі самога сябе, першыя публікацыі. Нарэшце – Вільня, з яе багатым літаратурным жыццём. Багдановіч ходзіць у сваёй старэнькай гімназічнай тужурцы, носіць па рэдакцыях свае творы, заваёўвае прызнанне і павагу. Мяркуюць, што з-за частых прастудаў і ў яго пачынае развівацца туберкулёз. А ён працуе, не думаючы пра сябе, перакладаючы з розных моваў, адточваючы пісьменніцкае майстэрства. Яго мара – каб Беларусь заняла раўнапраўнае месца ў сям’і еўрапейскіх краін. Таму ў яго столькі вершаў пра Радзіму, пра яе занядбаны народ, але і пра яе краявіды, пра яе прыгажосць, пра яе мову.


– За беларускай мовай не хочуць прызнаць самабытнасці і самастойнасці, не хочуць дапускаць думку, што гэтай мовай можна выказаць усе зрухі чалавечай душы і даць любую літаратурную форму. Я сваёй кніжкай хацеў паказаць, што ўсё гэта магчыма. А для гэтага трэба было беларускую мову паставіць побач з еўрапейскімі мовамі, – гаварыў апантаны малады творца.


“Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час”


Ёсць каштоўнасці агульнапрызнаныя і вечныя: мастацтва, каханне, прырода, прыгажосць. І калі чалавек здольны адчуваць і разумець гэта – ён становіцца ўнутрана свабодным. Пошук прыгожага ва ўсім – песні, пейзажы, замурзаным дзіцяці – гэта стан паэта, патрэба яго душы. Прыгожым і светлым было і яго каханне. Мы не маем дакладных звестак, канкрэтнага імені яго каханай. Раманс “Зорка Венера”. Каму прысвечаны гэты твор? Магчыма, Ганне Кукуевай, сястры таварыша. А можа Нюце Гапановіч – стрыечнай сястры самога паэта. Па многіх сведчаннях сваякоў, пачуцці Багдановіча пераходзілі мяжу агульнапрынятых, але былі чыстымі і высокімі. Нюце ён падарыў рускамоўны рукапісны зборнік “Зеленя”, у якім сам пераклаў уласныя вершы. Была ў жыцці паэта і “мистически настроенная особа” М. А. Кіцісава. Ёсць таксама звесткі, што М. Багдановіч нават рыхтаваўся да вяселля, але да нявесты прыехаў брат-камерсант і катэгарычна адгаварыў выходзіць замуж за хворага апантанага паэта, які не мае граша за душой.


“Я ж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком”


Абвастрылася хвароба. Сябры сабралі сродкі, каб творца мог паехаць у Ялту. Дарэчы, А. Чэхаў таксама лячыўся і памёр ад сухотаў там жа. Надзеі і спадзяванні хутка таялі. А ў паэта было яшчэ столькі задум, хаця ён і так вельмі многа паспеў у свае 26. Засталіся рукапісы і дзённікі, якія даследчыкі не могуць расшыфраваць. Ёсць меркаванне, што пастаянна падвышаная хваробай тэмпература не толькі забівала яго, але і стымулявала мозг да хуткай творчасці. Як бы там не было, але “У краіне светлай, дзе я ўміраю,... Я не самотны, я кнігу маю…”


Спадчыну Максіма Багдановіча цяжка пераацаніць, яго значэнне для развіцця беларушчыны немагчыма вымераць, яго самотнае жыццё нельга паўтарыць. Засталіся яго творы, яго думкі і мары, яго спадзяванні і пажаданні.


Хто мы такія?


Толькі падарожныя, –


папутнікі сярод нябёс.


Нашто ж на зямлі


Сваркі і звадкі, боль


і горыч,


Калі ўсе мы разам ляцім


Да зор?


Анатоль РАМАНЧУК


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: “Бо нашто каласы, калі няма васількоў?”


Искать похожие?

LIBRARY.BY+Либмонстр • Яндекс • Google
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.