АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ СТАГОДДЗЯ
Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.
Уводзіны
У гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя новы перыяд развіцця пачынаецца з 1795 года, з апошняга падзелу Рэчы Паспалітай, калі гэта магутная краіна знікла з карты Еўропы.
З сярэдзіны XVIII стагоддзя і да пачатку 1820-х гадоў у Еўропе панавала ідэалогія Асветніцтва. На тэрыторыі Беларусі ў XVIII стагоддзі буйнымі цэнтрамі культуры і літаратуры былі каралеўскі двор Станіслава Аўгуста Панятоўскага і маёнтак Пулавы Адама Казіміра Чартарыйскага. У літаратуры «станіславаўскага перыяду» (да пачатку ХІХ стагоддзя) пераважаў класіцызм, які найбольш поўна праявіўся ў творчасці Адама Нарушэвіча, у пачатку ХІХ стагоддзя — у творчасці Юльяна Нямцэвіча. Для беларускага класіцызму характэрна наследаванне ўзораў французскай літаратуры, вера ў ідэальнае мінулае, у магчымасць існавання добрага манарха, дыдактызм, які праявіўся ў імкненні выправіць норавы грамадства, і інш.
У 1810-я гады культурны і адукацыйны цэнтр тагачаснай Беларусі — гэта Віленскі ўніверсітэт, дзе панаваў дух Асветніцтва. Ва ўніверсітэце ўтварылася асаблівае інтэлектуальнае асяроддзе. Выкладчыкі і студэнты прымалі ўдзел у выданні газет і часопісаў. З 1816 да 1822 года ва ўстанове самаарганізоўваліся нелегальныя студэнцкія таварыствы шубраўцаў, філаматаў, філарэтаў і прамяністых. Бунтоўны дэмакратычны дух універсітэта спрыяў развіццю рамантызму (самы яркі прадстаўнік — Адам Міцкевіч), які стаў галоўным мастацкім метадам у літаратуры 1830-х — пачатку 1860-х гадоў і вызначыўся беларускім зместам.
Навукоўцы гавораць. Калі маладыя людзі — такія, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот або Тамаш Зан, — запісваліся ва ўніверсітэт, то ведалі, што яны бедныя і мусяць займець прафесію, каб яна забяспечыла іх саміх і іх сем’і. Таму гады вучобы студэнты хацелі правесці з максімальнай карысцю.
Ва ўніверсітэце іх атачыла пакаленне ўдзельнікаў вайны 1812 года. У 1815 годзе, калі будучым філаматам было па сямнаццаць, нават некалькі гадоў розніцы ва ўзросце давалі значную розніцу ў светапоглядзе. Гэты фактар паўплываў на тое, што маладыя людзі адчулі сябе асобным пакаленнем. І першым пакаленнем у беларускай літаратуры (Паводле Аліны Віткоўскай).
Дзейнасць студэнцкіх таварыстваў
Шубраўцы (з пол. — ‘гарэза’, ‘свавольнік’, ‘штукар’) — напаўлегальнае навуковае таварыства, адным з заснавальнікаў якога быў загадчык бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта Казімір Кантрым. Таварыства дзейнічала ў 1816—1822 гадах, выдавала газету «Вулічныя навіны» (Wiadomos´ci Вrukowe), сярод яе рубрык — «Бесклапотнафіласофскія падарожжы» і «Вулічныя навіны з таго свету». Мэтай дзейнасці шубраўцаў было абвешчана выкрыццё грамадскіх заган, паляпшэнне маралі, распаўсюджванне асветы. Праўда, сродкі яе дасягнення былі спрэчныя: літаратурнае свавольства, выкарыстанне любой нагоды дзеля прыцягнення ўвагі да той або іншай праблемы. Вядомыя ўдзельнікі таварыства — Тамаш Зан, Ігнат Ходзька, Антон Гарэцкі.
З успамінаў. Пра тагачасных студэнтаў і выпускнікоў у мемуарах згадвалі так: «З Віленскага ўніверсітэта выходзілі ў свет вучоныя бэйбусы, нязграбныя недарэкі, якія не ведалі, як стаць, як сесці, як адказаць даме, куды падзець няшчасныя і гэтым разам абсалютна непатрэбныя рукі.
Але затое гэтыя недарэкі маглі адразу ж развязаць (рашыць. — Аўт.) любое матэматычнае заданне, вытлумачыць пастулаты рымскага права, адкаментаваць Арыстоцеля, паспрачацца са Спінозам, Лейбніцам ці Локам на тэалагічныя ці маральна-філасофскія тэмы» (Станіслаў Мараўскі).
Філаматы (з грэч. — ‘аматары ведаў’) — віленскае тайнае навуковаасветніцкае таварыства. Першае пасяджэнне адбылося ў 1817 годзе, а праіснавала таварыства да 1823 года. Заснавальнікамі і ўдзельнікамі сталі сакратар суполкі Тамаш Зан, яе прэзідэнт Юзаф Яжоўскі, а таксама Адам Міцкевіч і Ян Чачот. Мэты таварыства былі блізкія шубраўцам: папулярызацыя навукі сярод моладзі, паляпшэнне звычаяў, выхаванне патрыятычных пачуццяў на падставе славянскай культуры (праз вывучэнне беларускага фальклору, міфалогіі, гісторыі). Мовай штодзённых зносін студэнтаў была польская, а мовай тайнага таварыства — беларуская.
Гісторыя аб’яднання скончылася трагічна: у жніўні 1824 года некаторых удзельнікаў асудзілі да турэмнага зняволення, а іншых — да высылкі.
У 1820 годзе арганізавалася падобнае па духу да філаматаў таварыства філарэтаў — прыхільнікаў маральнай чысціні. Да яго літаратурнага аддзялення — Блакітнага саюза пад кіраўніцтвам Яна Чачота — прымкнуў паэт, сябар Адама Міцкевіча, Эдвард Адынец.
Прамяністыя
У тым самым годзе на чале з Тамашом Занам утварыўся Саюз прамяністых, у які ўвайшлі каля 130 чалавек. Прамяністыя выпрацавалі «15 правілаў для моладзі», зацверджаных рэктарам універсітэта Сымонам Малеўскім. Удзельнікі суполкі планавалі не толькі пашыраць асвету, адукацыю, але і прыцягваць настаўнікаў, таленавітых маладых людзей да Саюза прамяністых.
Выдатныя прадстаўнікі гэтага перыяду — філаматы Адам Міцкевіч, творчасць якога вывучалася ў ІХ класе, а таксама Тамаш Зан і Ігнат Дамейка.
Тамаш Зан (1796—1855) — беларускапольскі паэт, фалькларыст. Паводле паходжання — радавіты беларускі шляхціц з Мясаты, што на Маладзечаншчыне. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, а затым — на
фізікаматэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, юнак быў душой студэнцкай кампаніі. Як ужо было згадана, Тамаш Зан заснаваў таварыства філаматаў і Саюз прамяністых. Па справе філаматаў ён як кіраўнік суполкі, узяўшы на сябе віну Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Ігната Дамейкі і іншых, быў накіраваны ў высылку ў Арэнбург, дзе заняўся геалогіяй і нават заснаваў Арэнбургскі музей мінералогіі.
У 1837 годзе Тамаш Зан вярнуўся да звычайнага жыцця: спачатку ў Пецярбургу (пісаў кнігу пра адкрытыя ім на Урале радовішчы золата, нафты, меднай руды), праз чатыры гады ў Вільні, дзе быў
прыняты як нацыянальны герой. У 50гадовым узросце ўзяў шлюб з аматаркай рамантычнай паэзіі Брыгідай Свентажэцкай і жыў у маёнтку Кахачын на Аршаншчыне.
Менавіта Тамаш Зан першым сярод філаматаўлітаратараў звярнуўся да новага напрамку — рамантызму, а таксама адным з першых пачаў складаць творы на аснове беларускага фальклору і міфалогіі.
У паэзіі вядомы як аўтар паэм «Табакерка» і «Твардоўскі», балад «Свіцязьвозера» і «Цыганка».
Ігнат Дамейка (1802—1889). Славуты геолаг з Навагрудчыны, складальнік карт Рэчы Паспалітай, ён, як і Тамаш Зан, вучыўся на фізікаматэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Чатырнаццацігадовы юнак быў адным з самых маладых студэнтаў. Гэты філамат стаў сусветна вядомым у літаратуры праз паэму Адама Міцкевіча «Дзяды» (там ён выступае пад сваёй студэнцкай мянушкай Жэгота).
У выніку рэпрэсій супраць таварыства апынуўся пад наглядам паліцыі і жыў як селянін у в. Жыбуртоўшчына (Дзятлаўшчына). Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, пасля паражэння якога эміграваў у Францыю, вучыўся ў Сарбоне. З цягам часу пераехаў у Чылі, дзе адкрыў новы мінерал, займаўся навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю, узначальваў універсітэт у Сант’яга. Разнастайная навуковая, культурная, асветніцкая дзейнасць Дона Ігнаціа ўшанавана ў Чылі, Польшчы, Літве і, вядома, у Беларусі.
Мова твораў ХІХ стагоддзя
Польская мова — асноўная літаратурная мова на тэрыторыі Беларусі ў першай палове ХІХ стагоддзя.
Яна перайначвала развіццё нацыянальнай літаратуры і культуры. Пры гэтым польскамоўная творчасць многіх пісьменнікаў беларусаў засноўвалася на падзеях і фактах з беларускай гісторыі, на беларускай міфалогіі і фальклоры.
На дзвюх мовах — польскай і беларускай — пісалі Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў літаратурным працэсе з’явіліся аўтары, у творчасці якіх беларуская мова пераважала (Вінцэнт Дунін Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч).
Не ўсе беларускамоўныя творы таго часу дайшлі да нашых дзён, бо найлепш захоўваліся менавіта надрукаваныя тэксты. Уладзіслаў Сыракомля і яго сакратар Вінцэсь Каратынскі планавалі выпусціць уласныя творы на беларускай мове, але з прычыны канфлікту з выдаўцом Адамам Кіркорам кніга не выйшла — і творы згубіліся.
Надзеі шляхты на аднаўленне Рэчы Паспалітай прывялі да зацікаўленасці гісторыяй краіны (Ян Чачот «Спевы пра даўніх ліцвінаў», Адам Міцкевіч «Пан Тадэвуш», Юльян Нямцэвіч «Гістарычныя песні») і цікавасці да фальклору. Але калі ў палякаў фальклор быў польскі, то ў філаматаў — беларускі. Так паступова родная мова стала вяртацца ў літаратурны працэс. Аднак «аматары ведаў» выразна ўсведамлялі сваё нацыянальнае адрозненне ад палякаў, і гэты факт можна лічыць першым крокам да беларускага нацыянальнага адраджэння.
Асаблівасці беларускамоўнай літаратуры
Гутарка —
вершаваны маналог або дыялог, у якім у форме няспешнай гаворкі раскрываюцца вострыя сацыяльнапалітычныя (зямля, воля, адмена прыгоннага права) і маральныя (праўда і крыўда, п’янства) праблемы. Напрыклад, ананімныя «Гутарка Кузьмы з Апанасам», «Гутарка пана з хлопам».
У беларускамоўнай літаратуры ХІХ стагоддзя прысутнічалі наступныя тэндэнцыі: паэзія і драматургія колькасна пераважалі над прозай, дамінавалі ананімныя творы.
Распрацоўваліся новыя жанры травесційнай («Энеіда навыварат» Вікенція Равінскага) і парадыйнай («Тарас на Парнасе», як мяркуе большасць даследчыкаў, Канстанціна Вераніцына) літаратуры. Шырока распаўсюджваліся паэмы, гутаркі, быліцы («Купала», «Халімон на каранацыі» Вінцэнта Дуніна Марцінкевіча).
Быліца —
разнавіднасць вершаванага апавядання, у аснову якога пакладзены аповед пра цікавы жыццёвы выпадак.
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1695122700 в базе LIBRARY.BY.


По стандарту ВАК Республики Беларусь
По ГОСТу Российской Федерации



Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций