Літаратура эпохі Адраджэння (XVI стагоддзе)

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2026)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Літаратура эпохі Адраджэння (XVI стагоддзе). Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Видеогид по Беларуси HIT.BY! ЛОМы Беларуси! Съемка с дрона в РБ


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2023-09-18


*ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ (XVI стагоддзе)
Для культуры Сярэдневякоўя доўгі час быў характэрны тэацэнтрызм — такі погляд на свет, паводле якога Бог прызнаваўся яго цэнтрам. Пазней адбыўся адыход ад строгага дагматызму, уласцівага сярэдневяковаму светапогляду, пачалося адраджэнне ідэалаў антычнасці, вяртанне і актуалізацыя яе здабыткаў у галіне філасофіі, літаратуры, выяўленчага мастацтва і інш. Гэта эпоха атрымала назву Адраджэння, або Рэнесансу. Чалавек з яго здольнасцямі і талентамі стаў разглядацца як увасабленне боскай задумы, закладзенай у акце стварэння свету. Прызнанне каштоўнасці чалавечай асобы і яе права самастойна вырашаць уласны лёс паклала аснову новага светапогляду, які быў названы гуманізмам.


Культуры Адраджэння ўласцівы:
а) сувязь з ідэаламі антычнасці;
б) гуманістычны характар — зварот да чалавека, яго перажыванняў, унутранага свету;
в) разбурэнне догмаў, важнасць свабоды асобы, яе права на радасці жыцця;
г) сцвярджэнне значнасці навукі, асветы;
д) развіццё мастацтваў, зварот да адоранасці, таленту майстра;
ж) з’яўленне літаратур на нацыянальных мовах пасля панавання царкоўнаславянскай і лацінскай.


Літаратура, выяўленчае мастацтва, музыка, архітэктура дасягнулі неверагоднага росквіту. Мастацтва пачало «служыць» не толькі Богу, але і чалавеку: яму знайшлося месца як у храмах і манастырах, так і ў штодзённым жыцці людзей.


У жывапісе ў гэты час працавалі такія сусветна вядомыя творцы, як Леанарда да Вінчы, Батычэлі, Рафаэль (Італія), Ян ван Эйк (Нідэрланды), Эль Грэка (Іспанія). У скульптуры праявіў сябе Мікеланджэла Буанароці (Італія). Музычнае мастацтва выйшла за межы сярэдневяковага канона: пачалі ўжывацца новыя інструменты (клавесін, лютня, арган), былі распрацаваны новыя музычныя жанры (сольная песня, опера).


Прыгожае пісьменства на нацыянальных мовах стала перадумовай росквіту большасці еўрапейскіх літаратур.



Пашырэнне гуманістычнага светаўспрымання і светаадчування
Гуманістычны светапогляд паступова пракладаў сабе дарогу. Гуманісты прапагандавалі свабоду розуму, выступалі супраць неабмежаванага панавання царкоўных догмаў, прапаноўвалі смелыя ідэі і ажыццяўлялі свае задумы. Менавіта на эпоху Адраджэння прыпадае дзейнасць Мікалая Каперніка, Галілеа Галілея, Джардана Бруна, філасофскія погляды і навуковыя адкрыцці якіх апярэджвалі свой час і станавіліся штуршком для развіцця еўрапейскай навуковай думкі.


Гуманісты-мастакі здолелі аб’яднаць хрысціянскую і антычную эстэтыку. Рэнесанс быў не проста вяртаннем да пластычна-скульптурнага ідэалу антычнасці, а яго пераўтварэннем, напоўненым хрысціянскай духоўнасцю. Бог сімвалічна называўся нябесным мастаком, аўтарам дасканалага твора — чалавека. Мерай каштоўнага і прыгожага ў зямным мастацтве стаў лічыцца чалавек, а талент творцы, умельца-рамесніка пачаў прызнавацца і высока цаніцца.


Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: Літаратура эпохі Адраджэння (XVI стагоддзе)


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.