Сучасная беларуская проза

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Сучасная беларуская проза. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі).

Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з’явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг.. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах,. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.

Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры.

Ад імя таго пакалення, чыё юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняў, піша Аркадзь Марціновіч. Убачанае і перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманаў “Не шукай слядоў сваіх”, , аповесці “Няхай ідзе дождж”. Храналагічныя рамкі рамана “Груша на Голым Полі”(1986) невялікія – вясна – восень 1942 г. Галоў-ны герой – беларускі юнак Ігнат Валока. Скончыўшы ваеннае вучылішча, ён становіцца камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў. Часць, дзе ён пачынае новую службу, рыхтуецца на фронт. А потым –

перадавая, баі, удачы і няўдачы, горыч страт, успаміны пра родную вёску і яе людзей. Паступова прыходзіць воінсккая сталасць, якая не дазваляе герою рамана думаць толькі пра сябе. Валока клапоціцца пра сяброў, думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзімай, у імя вызвалення якой гіне ў цяжкім 1942 гідзе. Заключны раздзел рамана –

першы пасляваенны год. Наладжваецца мірнае жыццё ўжо без прыгажунні-грушы, якая засохла на голым полі, Ігнатаў бацька, у якога загінулі два сыны і два зяці, ставіць на папялішчы новую хату. Жыццё, на думку аўтара, негледзячы на страты і згубы, нельга спыніць, яно прадаўжаецца.

У беларускай прозе нямала твораў, у якіх народ і вайна разглядаюцца праз прызму ўспрыняцця мірнага жыхара. Гэта раманы “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае чужынцы”(1983) І.Чыгрынава, “Тартак” І. Птушынава, “Чужое неба” Б.Сачанкі, “У падзямеллі” М. Аўрамчыка, “Знак бяды” В. Быкава. Трагедыя тут у тым, што чалавек безабаронны перад жорсткасцю, несправядлівасцю. Яго з сям ‘ёй могуць вывесці ў чужую краіну і ператварыць у раба , прыкрыцца ім ад куль. Галгофай, напрыклад, для герояў В.Быкава, месцам здзекаў і гвалту стаў уласны хутар, што падкрэслівае асабліва трагічнае становішча чалавека на вайне.

Многія творы пра Вялікую Айчынную вайну грунтуюцца на даку- ментальнай аснове. Кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі” (1975) — страсны публіцыстычны дакумент, абвінавачанне фашызму. З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, фотаздымкаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак кнігі паўстаюць маці, бацькі, дзяды, якія выжылі, каб расказаць усяму свету пра здзекі катаў-нелюдзяў, пра адну з самых трагічных старонак ў гісторыі беларусаў.

У дакументальнай аповесці С. Аляксевіч “У вайны не жаночае аблічча” (1985) сабраны вмвль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак. Медыкі, сувязісткі, сапёры, лётчыцы, снайперы, стралкі, зенітчыцы, танкісты, дэсантніцы, шафёры, яны прайшлі праз усе выпрабаванні жорсткага часу. На самай страшнай вайне ХХ ст. жанчыне давялося стаць салдатам. Яна не толькі ратавала, перавязвала параненых, а і страляла са “снайперкі”, бамбіла, падрывала масты, хадзіла ў разведку. Жанчына забівала ворага, які з нечуванай жорсткасцю знішчаў усё жывое на сваім шляху. “Не жаночая гэта доля – забіваць”, -- згодзімся мы з гераіняй гэтай кнігі. Але вайна, у якой зусім не жаночы твар, прымусіла ўзяцца за зброю і жанчын. Сабраныя разам расказы жанчын малююць аблічча вайны, гучаць як сведчанні – абвінавачванні фашызму.

Страшныя факты недаверу да людзей, віна якіх была толькі ў тым, што апынуліся пад немцамі, прыводзіць С. Грахоўскі ў дакументальнай аповесці “Зона маўчання”.

Пра мінулую вайну шмат піша А. Савіцкі. У 80-я гг. ён апублікаваў раманы “Літасці не чакай”, “Памерці заўсёды паспееш” (разам з раней напісаным творам “Верай і праўдай” яны складаюць трылогію). У апошніх раманах “Зямля не раскажа”, “Верасы”, “Обаль” пісьменнік расказвае пра барацьбу беларускіх партызан, пра жыццё людзей горада і вёскі на акупіраванай тэрыторыі. Падзеи ў гэтых творах адбываюцца ў полацкіх лясах, на левабярэжжы Заходняй Дзвіны, у Полацку і блізкіх да яго насельных пунктах. Раман “Обаль” пісьменнік прысвяціў юным змагарам Падзвіння, якія загінулі ў барацьбе за волю сваёй Бацькаўшчыны. Героі твора – Фруза ЗЗянькова, кіраўнік Обальскай падпольнай арганізацыі, і Зіна Партнова.

Значнае месца ў сучаснай беларускай прозе займаюць творы на маральна-этычныя тэмы. Праблеме хзаемаадносін бацькоў і дзяцей, адказнасці старэйшага пакалення за лёс маладзейшага прысвечаны аповесці В. Блакіта “Вырай”, А. Асіпенкі “Рэха даўніх падзей”, Т. Бондар “Марыя”, раман А. Карпюка “Карані”.

Справамі, працай, побытам, узаемаадносінамі праходзяць людзі выпрабаванне на чалавечнасць. Праблеме адказнасці чалавека за ўсё зробленае ім у жацці прысвечан раман Л. Дайнекі “Футбол на замініраваным полі”. Дзеянне адбываецца ў нашы дні, хаця нямала старонак у творы адведзена падзеям вайны. Іван Памалейкінвярнуўшыся з канцлагера, прытулак для свайго сумлення шукае ў новых працах і шлюбах. Аднак у яго 53-гадовым узросце не дае яму спакойна жыць памяць вайны, на якой ён дбаў толькі пра захаванне свайго жыцця любымі сродкамі. Падслухаўшы размову фашыстаў аб тым, што палонныя будуць гуляць у футбол на замініраваным полі, Памалейкін не папярэдзіў таварышаў, Сам жа, прыкінуўшыся хворым на сэрдца, адстаяў на полі ў якасці бакавога судзі, на яго вачах загінулі сябры, якія пасля вайны ўсё часцей стануць прыходзіць ў сны, клікаць да адказнасці, І не будуць даваць спакою вочы Рыгора Невідовіча, калі той, акрываўлены, “поўз праз дым і агонь з футбольнага замініраванага поля”.

Для беларускай прозы не новай з’яўляецца тэма жыцця сучачнай вёскі, якая знайшла сваё адлюстраванне ў аповесцях “Ціхае лета” П. Місько, “Раданіца” А. Кудрвўца, рамане І. Шамякіна “Вазьму твой боль”. Запусценне вёсак, у якіх шчырыя аратыя і сейбіты дажываюць свой век у адзіноце, паказана ў аповесці С. Грахоўскага “А маці не спіць”. Павел Кастрыцкі – галоўны герой аповесці – адмовіўся ад маці, пакінуўшы яе без кута і грошай. Аглядаючася на пражытыя гады, маці ўспамінае дні калектывізацыі і раскулачвання, высылку ў Сібір бацькоў, адвечных працоўнікаў, вайну, гібель дзяцей і мужа. Гераіня шукае сваю віну ў тым, што сын стаў эгаістам, стаў цурацца ўсяго роднага, сваёй вёскі, мовы і ўрэшце старой маці. Не змаглі, значыць, бацькі прылучыць уласных дзяцей да раднай зямелькі, навучыць іх любіць яе так, як любілі яе самі. Старэйшае пакаленне адчувае віну за гэта – такую думку прыводзіць С. Грахоўскі.

Шчымлівае развітанне са старой матчынай хатай і вёскай паказана ў рамане Л. Гаўрылкіна “Матчына хата”. Працэсы міграцыі вясковых жыхароў у горад і вяртанне іх у якасці блудных дзяцей знайшлі адлюстраванне ў аповесцях М. Гіля “Тэлеграма з Кавалевіч” і “Дзень пачаўся”.

З Вёскайзвязана пераважная большасць твораў А. Жука. Галоўны герой аповесці “Паляванне на Апошняга Жураўля” – былы партызан Сцяпан Дзямідчык. Усё сваё жыццё ён сумлена працуе на зямлі, “хварэючы” і за вырашчаны хлеб, і за алешнік каля вёскі, і за зайцоў, курапатак, і за сям’ю баброў. Гэта складаны і няпросты чалавечы характар. Герою твора да ўсяго ёсць справа. Таму і ўступае ён у перастрэлку з браканьерамі. Цяжка паранены, ён, так і не ачуняўшы на працягу трох дзён, памшрае. Перад ім як бы ў сне праходзіць усё жыццё ( вайна, праца ў вёсцы, каханне). Савечанае верай у справядлівасць і чалавечнасць. Аўтар аповесці ўзнімае праблему заўчаснага старэння вёсак, выступае супраць бяздумных і жорсткіх адносін да прыроды. Разам са старым пакаленнем, заўважае А. Жук, вымірае і лыбоў да зямлі, сялянскай працы. Апошнія прадстаунікі старэйшага пакалення сялян-працаўнікоў, як апошнія жураўлі, сумотна і тужліва углядаюцца ц сёнешні дзень, заклікаючы моладзь захаваць “жураўліную радзіму”, вярнуцца да вытокаў жыцця, яго першаасновы: “Праміналі гады, не стала за новымі палямі тых вялікіх і родных балот, і цяпер на новыя паселішчы другая пралягла дарога”.

Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды сцвярджаецца ў творах В. Казько (“Неруш”, “Выратуй ў памілуй нас, чорны бусел”), І. Пташнікава (“Мсціжы”), В. Карамазава (“Пушча”), Х. Лялько (“Світанне над бярозамі”).

У апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада і зямля – аснова ўсяго жывога на планеце – забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека, якая і прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасці – аварыі на Чарнобыльскац АЭС. Гэтай тэме прысвечаны творы І. Шамякіна (“Злая зорка”). І. Пташнікава (“Львы”), Б. Сачанкі (“Родны хутар”, “Запіскі аб радыяцыі”) і інш.

Харктэрнай асаблівасцю сучаснай прозы з’яўляецца вяртанне яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў прыцягваюць усе эпохі і перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Падзеі пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мінулага і сёнешняга.

Мастацкаму ўвасабленню гістарычныхпадзей прысвяціу шэраг сваіх твораў У. Караткевіч: рамны “хрыстос прызямліўся ў гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чэзенія”. Многія творы прысвечаны гістарычным дзеячам, асветнікам, постацям далёкай мінуўшчыны, барацьбе беларускаг народа за сваю незалежнасць ( К. Тарасаў.”Тры жацці Рагнеды”; Л. Дайнека “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”; У. Арлоў. “Ефрасіня Полацкая”, “Дзень, калі ўпала страла”; А. Лойка. “Францыск Скарына” і інш. Кніга В. Чаропкі “Імя ў летепісе” расказвае пра дзеячоў далёкага мінулага Беларусі Рагвалода, Рагнеду, Святаполка , Усяслава Чарадзея, Гедыміна, Альгерда, Кейстута і інш. Цікавай з’яўляецца кніга І. Масляніцы і М. Багадзяжа “Слава і няслаўе” (1995), 34 аповесці якой знакомяць чытыча з Ефрасіняй Полацкай, Соф’яй Гальшанскай, Барбарай Радзівіл, Ганнай Кобрынскай і іншымі жанчынамі, лёсы якіх звязаны з Беларуссю.

Апошнія гады называюць гадамі праўды, якая стала неад’емнай часткай нашага жыцця. У літаратуры пачынаюць узнаўляцца падзеі 30-50-х гг., расказваецца аб Курапатах, аб массавых ахвярах таго часу. Скалечаныя таталітарнай сістэмай лёсы пісьменнікаў і іх творчасць сёння становяцца прадметам спецыяльнага даследвання. І ўжо духоўным набыткам шарокага кола чытачоў сталі дакументальныя аповесці і апавяданні С. Грахоўскага “Зона маўчання”, “З воўчы білетам”, П. Пруднікава “Яжовыя рукавіцы”, “Пекла”, Ф. Аляхновіча “У капцюрох ГПУ”, Б. Мікуліча “Аповесць для сябе”. З іх паўстаюць падрабязнасці тых страшных падзей, высвечваюцца абліччы катаў і іх шматлікіх ахвяр.

Трагічнай старонцы нашай гісторыі, звязанай з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, прысвечаны раманы Г. Далідовіча “Свой дом”, “Пабуджаныя”. У іх паказваюцца лідэры БНР, якія, на думку аўтара, не здраднікі, а змагары.

У беларускай літаратуры пачынаюць пастепова абжывацца дэтэктыўна-прыгодніцкі і фантастычны жанры. Аўтарамі такіх твораў з’яўляюцца, як правіла, маладыя пісьменнікі Алесь Асташонак, Адам Глобус, Васіль Гілевіч, Анатоль Казлоў і інш.

Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучым сярод якіх па-ранейшаму з’яўляюцца раман, аповесць, апавя- данне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсэ. Беларускія пісьменнікі па-філасафску ацэньваюць грамадска-сацэальныя працэсы сённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў мінулае. Агульнымі для многіх твораў з’яўляюцца шырыня ахопу падзей, гуманістычна пафас, імкненне аўтара даць праўдзівую ацэнку таму, што робіцца сёння на Зямлі.

Іван Навуменка

Жыццёвы і творчы шлях Івана Навуменкі тыповы для яго пакалення. Пачатак літаратурнай дзейнасці Навуменкі прыпадае на 50-я гг. Першы зборнік апавяданняў “Семнаццатай вясной” выйшаў у 1957 г. Затым з’явіліся творы, у якіх аўтар спрабуе адказаць на вістрыя пытанні рэчаіснасці, задумваецца над прыродай чалавечага характару, уздымае маральна – этычныя праблемы сённяшняга дня (“Таполі юнацтва”, “Вераніка”, “Апошняя восень”, “Смутак белых начэй”, “Летуценнік”, “Асеннія мелодыі”).

Пачатку Вялікай Айчыннай вайны і перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусі прысвечана трылогія “Сасна пры дарозе” (1962), “Вецер у соснах” (1967), “Сорак треці” (1973). Сам аўтар назваў яе тварам аб акупацыі. Падэі разгортваюцца ў мястэчку Бацькавічы і навакольных вёсках. Аўтар паказвае, як на шлях барацьбы з чужынцамі становяцца Сцяпан Птах і яго сын Міця, Аўсяннік, Карандаш, Мацвей Шэлег, Шура Гаранка, Іван Лобік, і іншыя змагары. Навуменка ўзнауляе сцэны партызанскай вайны на Палессі, прасочвае шлях станаўлення, унутранага гартавання герояў твора, для якіх змаганне з ворагам — галоўная мэта жыцця. Пісьменнік ускрывае прычыны духоўнага падзення, здрады такіх тыпаў, як Юрый Басняк, Крамер, Забела, Дзеніскевіч.

Праз усе раманы трылогіі праходзіць сімвал адзінокай сасны. Гэта своеасаблівы вобраз, які выражае пачуцці герояў, узмацняе драматызм і напал апісваемых сітуацый. Завяршаецца трылогія сцэнай вяртання Міці да прыдарожнай сасны, якая ўвасабляе бессмяротнасць жыцця. Трылогія з’яўляецца праўдзівай гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Не спрашчаючы рэальных абставін, Навуменка паказаў праўду жорсткага ваеннага часу.

Алесь Адамовіч

Алесю Адамовічу споўнілася 15 гадоў, калі ён стаў падпольшчыкам і партызанам. Вайна пакінула глыбокі след у свядомасці юнака, і гэта з’вілася адной з прычын таго, што тэма вайны стала асноўнай у творчасці пісьменніка. Вопыт перажытага падчас вайны знайшоў сваё адлюстраванне ў дылогіі “Партызаны” ( раман “Вайна пад стрэхамі” і “Сыны ідуць у бой” ).

Вялікая Айчынная вайна закранула кожны дом, кожную сям’ю. Пісьменнік, імкнучыся замацаваць у народнай памяці трагедыю кожнага чалавека, а’бездзіў (разам з Я. Брылём і У. Калеснікам) амаль усю Беларусь, запісаў звыш 300 жахлівых маналогаў–успамінаў ад ўдзельнікаў і ахвяр фашызму. У выніку з’явілася кніга “Я з вогненнай вёскі” (1975) — публіцыстычны дакумент, абвінавачванне фашызму. Жудасным расказам пра людзей, якія ператварыліся ў катаў, здраднікаў, з’яўляецца аповесць Адамавіча “Капнікі” (1979).

“Хатынская аповесць”, як і многія іншыя творы А. Адамовіча, аснована на дакументальных фактах. Твор як бы сатканы з успамінаў жывых сведак спаленых беларускіх вёсак, партызанаў, падпольшчыкаў. Галоўным героем аповесці з’яўляецца Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык псіхалогіі. Ён разам з былымі партызанамі Касачом, Косцем, Сталетавым, Лапцёнкам едзе ў Хатынь. Перад вачымі Гайшуна, сляпога чалавека, як бы ажывае ваеннае ліхалецце. Ён падлеткам ваяваў ў партызанскім атрадзе, цудам вырваўся з “вогненнай вескі”, бачыў смерць блізкіх людзей, сяброў. Ніколі не можа сцерціся зрамяці героя твора жудасная справа карнікаў над мірнымі жыхарамі вёскі Пераходы, смерць маці, дзвюх сястрычак–блізнятак, лепшага сябра … Аповесць гучыць як мастацкі дакумент, абвінавачванне фашызму, як заклік да аб’яднання ў барацьбе з карычнневай чумой. Важнае месца ў “Хатынскай аповесці” займае палеміка Гайшчуна з яго аспірантам Бокіем, праз якую аўтар спрабуе асэнсаваць складаныя і супярэчлівыя пытанні сучаснасці, абараніць вечныя гуманістычныя каштоўнасці чалавека.

Па матывах “Хатынскай аповесці” ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі пастаўлена п’еса “Вяртанне ў Хатынь”. Кінарэжысёрам Э. Клімавым у 1985 г. знята мастацкая кінастужка “Ідзі і глядзі”, у аснову якой пакладзена “Хатынская аповесць”. Фільм атрымаў першую прэмію на Сусветным кінафестывалі і ўзнагароджаны залатым медалём.

Вячаслаў Адамчык

Вячаслаў Адамчык з’яўляецца адным з вядучых беларускіх пісьменнікаў, аўтарам шырока вядомай тэтралогіі “Чужая бацькаўшчына” (1978), “Год нулявы” (1983), “І скажа той хто народзіцца” (1987), “Голас крыві брата твайго” (1990). У цэнтры ўвагі пісьменніка — заходнебеларуская вёска Верасава. Аўтар прасочвае жыццё герояў на працягу даволі вялікага перыяду. Тут і часы даваеннай польскай дзяржавы, і першыя гады савецкай улады, і перыяд фашысцкай акупацыі.

У рамане “Чужая бацькаўшчына” В. Адамчык выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. Твор прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусі напярэдадні яе вызвалення. У центры яго — сям’я Уласа Корсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае папрокаў : не краў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпу “мая хата з краю”. Нікому ён асабліва не дапамог, зўсёды застаючыся ў цяні. Пражыў жыццё Улас, пры гэтым не страуіўшы сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе не мінула яго, паламаўіы лёс дачкі Алесі. Жыла яна хціва, зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль і этыку і а здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзіць замуж за парабка Імполя, затым атручвае атручвае свякруху і нямую залоўку, перапісваючы на сваё імя зямлю. Але не прыносіць шчасця чужая бацькаўшчына Алесі, яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін. Няўтульна становіцца і Імполю, для якога шырокі свет закрыўся вузкаэгаістычнымі, дробнымі інтарэсамі.

У другі рамане В. Адамчыка “Год нулявы” прасочваецца далейшы лёс герояў. Падзеі адбываюцца ў 1939 г., каді Заходняя Беларусь воінаў Чырвонай Арміі. З тымі, хто выйшаў насустрач воінам, быў і Імполь.

Заключны твор тэтралогіі — раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць !”, -- усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Віктар Казько

Віктар Казько, аўтар раманаў “Неруш”, “Хроніка дзетдомаўскага саду”, аповесцей “Суд у Слабадзе”, “Но пасаран”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, адносіцца да сярэдняга пакалення пісьменнікаў. У полі зроку яго знаходзіцца тэма вайны, пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі, узаемаадносіны чалавека з прыродай.

У аповесці “Суд у Слабадзе” аўтар паказаў жорсткае аблічча фашысцкіх вылюдкаў – вампіраў, якія ў гады вайны ператварылі палонных дзяцей у донараў для сваіх салдат і афіцэраў.

Героямі аповесці “Выратуй і памілуй пас, чорны бусел” з’яўляюцца звычайныя палешукі, якія многа чаго зведалі ў сваім нялёгкім жыцці. Жывучы надзённымі клопатамі аб ежы, кураве, адзенні, яны як бы змірыліся са сваім лёсам і “бесперспектыўным” становішчам, адышлі ад грамадскай дзейнасці. Калі ж паўстала пытанне аб знісчэнні парадзелай пасля шматлікіх вырубак дубровы, дзе жыў занесены ў Чырвоную кнігу чорны бусел, людзі прачнуліся. Яны нарэшце зразумелі, што іх раўнадушша, абыякавасць да навакольнага могуць прывесці да бездані, забыцця, самазнішчэння. Аўтар сцвярджае, што кожны чалавек павінен заныць актыўную жыццёвую пазіцыю ў адносінах да прыроды і жывёльнага свету, грамадства наогул.

Цэментуючай асновай у рамане “Хроніка дзетдомаўскага саду”, дзе спалучыліся падзеі мінулай вайны і сённяшняга дня, з’яўляецца сад. Калісці яго пасадзіў Трахім Трубецкі, які верыў, што дрэвы — гэта працяг чалавечага жыцця, сувязь пакаленняў. Чалавек, на думку героя твора, жыве, “пакуль яго не забыліся” : “Пасаджанае табою дрэва — гэта ты сам, гэта чалавек, працяг яго ў вяках … Людзі пра яго не забудуцца, сад будзе расці”. Аднак у гады вайны сад быў знішчаны фашыстамі. Але зноў зашапацелі маладой лістотай дрэвы сада, які паслы вайны аднавіў дырэктар дзіцячага дома Мар’ян Знавец са сваімі выхаванцамі. Клопаты пра сад аб’ядналі герояў твора, зблізілі іх духоўна. У барацьбе з Сідарам Місцюком, які на месцы саду пабудаваў сваю хату, маральную перамогу атрымалі дырэктар і яго выхаванцы. Сад для іх, як і прырода наогул,-- гэта аснова чалавечага жыцця, яго будучыні.

Раман В. Казько “Неруш” прысвечаны Палессю, асушэнню балот. Галоўны герой — Мацвей Роўда — сумленна працуе на пасадах начальніка будаўніча—мантажнага ўпраўлення і старшыні калгаса, безадказна выконваючы інструкцыі і распаражэнні начальства, не дбаючы пра сістэму вадасховішчаў. Задумаўшыся аб выніках сваёй дзейнасці, Роўда разумее, што ён спрыяў парушэнню раўнавагі ў прыродзе і таму павінен несці адказнасць за здзейсненнае. Жалезны Чалавек, яго двайнік, судзіць галоўнага героя : “Ты ўзяў зямлю ў першароднасці і квецені, дез смецця і паскудства. Чыстымі білі туманы, вольнымі птушкі, пладзіліся жывёлы твае, пладаносілі дрэвы, яшчэ Княжбор дастаўся табе ў першароднасці і першастворанасці лясоў, рэк і крыніц, верхавых і нізавых балот, але ты кінуўся, улёг перарабляць яго, муляла вока табе першастворанасць, крануў ты неруш, крануў і сябе. І цяпер ужо тваё ўласнае дзіця, машына, створаная табой жа, і шкодзіць табе ж. Хутка ты сам будзеш шкодзіць, ужо шкодзіш, ужо лішні сам сабе, імкнешся пераступіць і цераз сябе. Але я табе не дазваляю, не даю. І тваё шчасце, што ў цябе ёсць я, што пакуль яшчэ існую”. Роўда прыходзіць да канчатковай высновы, што здрадзіць сваёй зямлі нельга, што неабходна змагацца за Княжбор, шукаць разумных узаемаадносін з прыродай і навакольным светам, што трэба процістаяць прагматыкам Шахраю і Рачэўскаму, якія знішчэнне прыроды апраўдваюць утылітарнымі мэтамі.

Віктар Карамазаў

Асноўнай тэмай у творчасці Віктара Карамазава з’яўляецца прырода, псіхалагічныя і сацыяльныя ўзаемаадносіны чалавека з навакольным асяродзем. Раман “Пушча” (1978) — пра веліч і прыгажосць ляснога царства. Ён прасякнуты гуманістычным пафасам, думкамі аб сэнсе чалавечага жыцця, верай у добрыя справы добрых людзей. Героі твора — Міхаіл Пятровіч Валошка, Макар Курнопа, Андрэй Старапольны, дзед Гарох — зрадніліся з лесам, без яго не ўяўляюць свайго існавання. Адчуваючы грозны наступ цывілізацыі на прыроду, героі твора выступаюць супраць высячэння лясоў, знішчэння флоры і фауны, спрабуюць дапамагчы пушчы абараніцца ад практычна–бяздушных людзей тыпу дырэктара лясгаса Зімаўца, лесніка Рысева. Асабліва ўражвае сцэна, калі ляснік у зімовую сцюжу выводзіць ласіную сям’ю з месца, дзе павінна было адбыцца паляванне. Выратаванне звяроў — гэта і выратаванне надзеі на тое, што пушчу не чакае трагічны лёс.

Аповесць Карамазава “Краем Белага Шляху” прысвечана чарнобыльскай тэме. Галоўны герой твора Васіль Валетаў, абыходзячы забруджаныя радыяцыяй месцы, бачыці, як пусцеюць навакольныя вёскі, паміраюць людзі. Шкадуючы вяскоўцаў, ён спрабуе іх суцешыць, абнадзеіць. Але людзям патрэбна праўда, няхай горкая і суровая. Хлусня, нават самая пышнаслоўная, прыносіць толькі шкоду. Валетаў, адчуваючы кроўную сювязь з роднай зямлёй, змагаецца (у межах сваіх сіл і здольнасцей) за яе выратаванне, за яе будучыню.

Уладзімір Арлоў

Уладзімір Арлоў, аўтар кніг “Еўфрасіння Полацкая”(1992) і “Рандэву на манеўрах”(1992), гістарычнага эсэ “У пошуках украдзенага скарбу”(1993), засведчыў сваю адданасць ісціне пра мінулае беларусаў яшчэ на пачатку 80-х гг., калі ў мясцовым і тагачасным саюзным друку публікаваў артыкулы, у якіх рэзка крытычна адгукаўся на 5-томную акадэмічную “Гісторыю БССР” і аднаіменны школьны падручнік, называючы прама асноўную іх загану -- свядомую фальсіфікацію мінулага ваўгоду афіцыйнай гісторыяграфіі. У заснаванай на дакументальных фактах гісторыі першага вядомага Еўропе беларускага горада Полацка, сталіцы Полацкага княства, у якім жыла ў той час патранеса і заступніца

Беларусі Еўфрасіння Полацкая, У. Арлоў выступае як майстар празаічнага слова, а ў апавяданнях і аповесцях -- як строгі вучоны-прафісіянал, які ведае цану першакрыніцам і ўмее іх разглядваць на шырокім фоне мінулага і сучаснасці. Гісторыю ён любіць саму па сабе, у яе першавытворнасці, пазбягаючы мадэрнізацыі, калі даўняу ўсяго толькі ілюструе счасныя думкі аўтара. Сёняшнія нашы клопаты прысутнічаюць у поглядзе пісьменніка на даўнейшыя падзеі.

У апавяданні “Каля дзікага поля”, дзе ўзнаўляюцца апошнія хвіліны жыцця безыменнага аўтара слыннага “Слова аб палку Ігаравым”, адчуваецца, напрыклад , цяперашняя павышаная цікаўнасць да нашай гісторыі, імкненне пераасэнсаваць многія яе старонкі ў сучасным інфармацыйным полі. Як вядома, існуе некалькі версій аб аўтарстве гэтага твора. Казахскі пісьменнік Алжас Сулейманаў адшукаў у тэксце “Слова” аргументы, якія сведчаць на карысць якраз казахскага паходжання аўтара : асобныя словы і паняцці, на яго думку, мог ведаць толькі усходні чалавек, жыхар степаў. У. Арлоў, таксама грунтуючыся на тэксце слыннага помніка, знаходзіць доказы “полацкай версіі” : сімпатыі невядомага аўтара, геніяльнага старажытнага песняра да Усяслава Чарадзея, які “збіраў крывічаў пад сваё крыло, у адну дзяржаву”, відавочныя, а невялікая рачулка Ула, якую ён прыгадвае, знаходзцца “за пяць попрышчаў ад Дзвіны”. Магчыма, менавіта на гэтай рачулцы і знаходзілася родавая вотчына аўтара “Слова”. Што да службы яго ў ноўгарад-северскага князя Ігара, подзьвігі якога ён уславіў, то і на гэта ёсць тлумачэнне : “выпалі Чарадзеевы ўнукі з дзедавай славы”, сталі “каваць крамолы на брацію сваю”, і пясняр, які гаварыў ім у вочы праўду, стаў ім непатрэбным . Менавіта ва ўнікальным культурным ася-

роддзі, якое так старанна стварала ў свой час Еўфрасіння, пра што У. Арлоў апавядае ў прысвечаным яе дзейнасці эсэ, і мог з’явіцца такі высокаадукаваны і адухоўлены талентам ад Бога чалавек, як аўтар “Слова”.

Старонку за старонкай перагортвае У. Арлоў у сваіх творах кнігу народнай славы. Увагу яго спыняюць некаторыя найбольш яскравыя эпізоды і каларытныя постаці. Дакументальнасць яго прозы не падлягае сумненню. А там, дзе канчаецца гістарычны дакумент, рэальны факт, пачынаецца вялікая поле аўтарскай фантазіі. Аднак ў адрозненне ад бурнага ўяўлення яго слыннага папярэдніка У. Караткевіча, які свядома рамантызаваў мінулае, прывабліваючы на свой бок новых і новых прыхільнікаў, У. Арлоў стрымлівае сваю фантазю ў межах жыццёва верагоднага : навае пакаленне адукаваных чытачоў ужо вымагала дакладнасці і фактычнай праўдзівасці. Прынамсі, гэтым тлумачыцца яго імкненне перадаць слова сваім героям, удзельнікам далёкіх падзей.

Пра падзеі падчас вайны Івана Жахлівага з Літвой і захоп маскоўцамі Полацка, які быў бязлітасна зруйнаваны, а яго жыхары люта знішчаны, напрыклад, апавядае ў лісце да сваіх родных стралец Аляксей, чалавек, як можна зразумець, з чулым сэрцам і светлай галавой, па-свойму праніклівы і мудры ( апавяданне “Пішу вам у Масковію” ). А пра князя Гераніма Радзівіла, падчашага ВКЛ, які хацеў застацца ў памяці людской не як душыцель сялянскага паўстання Вашчылы, а як мудры і справядлівы валадар Крычаўскага магістрата і дзеля гэтага прымушаў мясцовага летапісца Карпача фальсіфікаваць гісторыю, апавядае сам Карпач. Просты летапісец выбірае пакутлівую смерць на кале, але не згаджаецца на тое, каб абылгаць сваіх пабрацімаў, адабраць у іх, жывых і мёртвых, не толькі славу, але і гонар (“Міласць князя Гераніма”). У лістах з турмы, адрасаваных сыну Ежы, вядомы беларускі літаратар Аляксандр Незабытоўскі апавядае пра свой удзел у паўстанні супраць царскага самаўладдзя і пра сваё разуменне падзей (“Пакуль не згасла свечка”). Ужывае празаік і такі прыём, калі пра гістарычныя падзеі апавядае чалавек з варожымі да беларускай ідэі адносінамі, як гэта мы бачым у апавяданні “Рандэву на манеўрах”.

Героі гістарычных твораў У. Арлова -- людзі незвычайныя. Слабыя фізічна, яны затое моцныя духам. Пераможаныя суседзямі, яны не адчу-ваюць сябе знішчанымі, бо ведаюць : апошняе слова ўрэшце будзе за імі, а калі ўжо не будзе іх саміх, то за іх дзецьмі. Менавіта ў гэтым трэба бачыць сэнс эпіграфа да апавядання “ Пяць мужчын у леснічоўцы” : “Gloria victis” (“Слава пераможным” ). Пяцёра беларусаў-інсургентаў, што засталіся пасля паражэння паўстання 1863 г., не лічаць сваю справу безнадзейнай. Так лічыць кіраўнік паўстанцкага атрада Тапор, адзін з паплечнікаў К. Каліноўскага, вядомы у гісторыі вызваленчага руху пад імем Людовіка Звяждоўскага. Так лічыць і беларускі філосаф Лышчын-скі, спалены за сваю ерась на кастры паводле загаду папскага нуцыя (“Місія папскага нуцыя”). Чалавека фізічна можна знішчыць, але пера-магчы ідэю нельга, бо ідэя неўміручая.

У выніку варожых інтрыг тэўтонцаў гіне апошні полацкі князь Уладзімір, а з ім разам знікае ў хвалях часу дынастыя Рагвалодаў (“Дзень, калі ўпала страла”). Аднак збыліся не толькі горшыя прадба-чанні князя, але і лепшыя : праз два гады посля яго смерці полацкія ратнікі сталі плячо да пляча з наўгародцамі і пскавічамі на Чудскім возеры, дзе адбылося Лядовае пабоішча і крыжакі пацярпелі сакрушаль-ны разгром, што на некалькі стагодзеў адвучыла іх ад паходаў на Усход.

У.Арлоў, як і іншыя нашы аўтары гістарычных твораў, шмкнецца знайсці адказ на пытанне, якое ў свой час вельмі захапляла Ф.Дастаеў-скага : у чым прычына таго, што беларусы, як нацыя, здольныя былі выжыць ва ўмовах жорсткага націску з боку агрэсіўных суседзяў на працягу стагоддзяў? Мабыць, было нешта такое ў іх нацыянальным характары, што дазваляла народу не толькі жыць, схіліўшы голаў перад рознага роду акупантамі, паланізатарамі і русіфікатарамі, але і зберагаць сваю жывую душу, не аддаваць яе на глум і здзек. У самым агульным выглядзе гэты погляд на беларуса выяўляецца ў славутай “Пагоні”. Грозны ваяка, які ўзняў свой меч і ўздыбіў каня, абараняе сваю нацыянальную незалежнасць і чалавечую годнасць ад любых замахаў.

Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: Сучасная беларуская проза


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.