СЛОВА АБ ЖЫЦЦІ, СЬМЕРЦІ, КРЫЖЫ І СВАБОДЗЕ

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему СЛОВА АБ ЖЫЦЦІ, СЬМЕРЦІ, КРЫЖЫ І СВАБОДЗЕ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

Жыцьцё

Які цудоўны і шчодры гэты дар Божае любові! Чалавек носіць у сабе іскрынку, запаленую самім Панам Богам. І пакуль яна гарыць, можа, нават вельмі слаба, чалавек жыве. Крыніца таямнічай сілы жыцьця мае выток у самім Стварыцелю. Ён ня толькі стварыў жыцьцё, але і падтрымлівае яго кожнае імгненьне.

Жывы чалавек - па-габрайску, Адам - узродавоў самога Бога. Першыя словы, скіраваныя Богам да людзей: ’Жывіце і множцеся’. Біблійны тэкст аб стварэньні чалавека ўзьнёслы і вельмі ўрачысты. Чалавек - апошні твор Бога, карона ўсёй справы Стварэньня. Ен разьдзяляе з самім Богам валадарства над Зямлёю і нават можа ўдзельнічаць у Божай Славе.

Сьмерць

У біблійным тэксьце аб стварэньні чалавека пра яе няма ані слова. Сьмерць зьявіцца потым і будзе ўжо творам ня Божых рук, але чалавечых:

“А калі былі на полі, Каін кінуўся но свайго брата і забіў яго” (Быц. 4,8). У гэты момантЗямлю першы раз арасіла людзкоя кроў. Так пачалася жахлівая драма пад строшной назвай ’Братазабойства’. Ва ўсе часы, гады, дні, хвіліны гісторыі ідзе борацьба жыцьця і сьмерці. І якой жа бязьлітаснай была рука Каіна ў Асьвенцыме, Хатыні, Курапатах, на Салаўках!.. А ці спынілася яна хаця б на хвіліну ў мірны час? Хто ж ён, гэты Каін? Біблія дае адназначны адказ:

"Гэта наш брат". Балючая праўда, але іншай няма. Каін жыў іначай, чымсьці Абэль, ягоныя думкі былі іншыя, іншыя былі інтарэсы, імкненьні. Але яны былі братамі. Ніводзін чалавечы ўчынак ня можа быць не заўважаны. Адразу пасьля забойства гучыць голас Справядлівага Бога: "Кроў брата твайго голасно кліча да мяне з Зямлі’.

Голас Божы...

Па-рознаму людзі спрабуюць заглушыць гэты голос Адвечнай Справядлівасьці, які пранізвае кожнае сэрца. Да прыкладу, каб жахлівыя словы ’сьмерць’, '’забойства" залішне не трывожылі сумленьня, можна назваць тое ж самае поняцьце мякчэй, па-навуковаму - "аборт" альбо ’эўтаназія". Але ці дапаможа гэта зьнішчыць кроў мільёнаў людзей, якая кліча да Неба з Зямлі?

’Кладу прад вамі жыцьцё і сьмерць"'... Няма іншога шляху, па якім чалавек мог бы спакойна ісьці і не напаткаць праблему жыцьця й сьмерці. Часам нам здаецца, што сьмерць, забойства чыняць толькі злачынцы. Але як жа шмат залежыць ад кожнага з нас у перамозе жыцьця над сьмерцю, у трыумфе Евангельля! Забойства - ня толькі окт пазбаўленьня жыцьця асобнага чалавека. Супраць сёмага запавету "не забівай" выступае кожны ўчынак чалавека альбо цэлага громадзтва, які прыніжае годнасьць жыцьця і сапраўдных каштоўнасьцяў чалавечай культуры. Ня толькі "кроў з Зямлі" сьведчыць аб тым, які страшны і паўсюдны гэты грэх. Старыя, пакінутыя сваімі ж дзецьмі на волю лёсу, немаўляты, ад якіх адмовіліся іхнія бацькі, калекі, якім не жадаюць дапамагчы іхнія ж браты... Хіба іхнія сьлёзы і пакуты ня "клічуць да Бога з Зямлі"? А наркаманія і сэксуальная разьвязнасьць, вопыты і эксперыменты над жывым чалавекам, эротыка і гандаль чалавечым целам, разьбітыя сем’і і алкаголь - хіба ўсё гэта служыць жыцьцю і сапраўднай вольнасьці чалавека? Усё гэта адбываецца вакол нас штодня. На жудасныя грахі мы ўжо выкліся глядзець спакойна. Наша абыякавасьць да лёсу брата -найлепшая паслуга шатану, які не губляе дорма часу, каб сеяць на зямлі сваё пустазельле. Калі чалавек сам-насам сустрэнецца зь бядой, тады ў яго адразу зьявіцца адчайнае пытаньне: "Чаму?" І часьцей за ўсё па чаловечых мерках нясе адказнасьць за кожную бяду Бог. Да Яго лятуцьтады нашыя пытаньні: "Чаму столькі зла на сьвеце? Чаму такім жорсткім можа быць чалавек? Чаму? Чаму? Чаму?" Пытаем, а самі ніяк ня хочам згадзіцца, што ёсьць толькі адзін адказ. Бо толькі ў Богу мы зможам усё зразумець. Толькі ў Ім усё набірае свой сэнс. Бо ад Яго ўсё пачалося і да яго імкнецца кожнае стварэньне, навот калі яно гэтага і не ўсьведамляе. Але чаму ж мы ня хочам па-сапроўднаму, шчыра зьвярнуцца да Бога?

Свабода

Існуе даволі папулярная думка, што Бог, рэлігія, Касьцёл, Евангельле няволяць чалавека. Пра вольнасьць мы так шмат чуем! Хочам будаваць вольныя дзяржавы, усё больш і больш папулярным робіцца лібералізм. У імя вольнасьці мы нават хочам распараджацца чужым лёсам. Імкнучыся як Мага больш дзейнічаць дзеля той волі, мы зусім забыліся,

што яна таксама дадзеная нам Богам. Свабода чалавека, як і ўсё, што мае пачатак у Богу, атрымало ад Стварыцеля сваю мэту і напрамак свойго ісмаваньня. Адзіная і праўдзівая мэта свабоды - дабро. Чалавечая вольнасьць гэтак моцна злучана з дабром, што калі чалавек выбірае зло ў імя чаго б там ні было, ён тым самым нішчыць сваю вольнасьць. 1 нішчыцьтокмоцна, што сам страчвае свае каштоўныя якасьці. Толькі працуючы на дабро, чалавек можа наблізіцца да Вечнай Крыніцы Жыцьця. Але ж вольны чалавек сам выбірае, і часта, на жаль, ён робіць выбар на сваю ж загубу.

Слова

Нас можа палохаць адзінота чалавека ў сьвеце, дзе на кожным кроку яго подсьцерагае грэх і нават небясьпека духоўнай альбо фізічнай сьмерці. У Сьвятым Пісьме мы чытаем, што калі Адом і Ева саграшылі, то адразу схаваліся ад Бога. І менавіта Бог першы іх шукае. Там, у райскім садзе, гучаць словы, скіраваныя да кожнага з нас: "Дзе ты, Адаме?" Бог шукае. Ен першы шукае і Каіна, калі пытаецца: "Што ж ты зрабіў?" Але калі ў Адома адкрыліся вочы на грэх, і ён прызнаўся ў ім, то сучасны чалавек часта зусім не саромеецца сваіх ўчынкаў.

’Дзе ты?" - гучала праз вякі і тысячагоддзі. Пасьля кожнага злачынства Бог шукае сваё загубленае дзіця і кліча: "Што ты зрабіў?" Але ўсё далей і далей хаваўся чалавек ад свайго Стварыцеля, усё цішэў і цішэў Адвечны Зоў, усё цішэй і цішэй у сэрцах гучала Слова Справядлівасьці. І менавіта тады, калі чалавек замкнуў за сабой дзьверы перад Словам Божым, Божая любоў да нас перапоўніла межы магчымога. "Слова сталася целам’. Прыйшло на сьвет, каб абвясьціць усім, што Ён нас шукае, чакае, калі мы вернемся альбо хаця б прызнаемся ва ўчыненым зле, засаромеемся яго. Слова сталася целам, каб мы змаглі ўбачыць Яго.

Езус - паўната жыцьця, без Яго няма праўды аб Уваскрашэньні. Ен дапоўніў жыцьцё праз любоў. Ен бароніць жыцьцё кожнага чалавека:

і грэшніцы Магдалены, і злачынцы на крыжы. Любоў да жыцьця прывяла Яго на крыж, каб но ім стварыць нас нанова.

Хіба Бог, які безупынна шукае нас, няволіць чалавека? Альбо Езус на крыжы адбірае вольнасьць асобы? А тым часам колькі абурэньня і незадаволенасьці можна пачуць у адносінах да Касьцёла і Бога! Многіх чамусьці не задавальняе ўспрыняцьце чалавека як дзіцяці Божага, адкупленага крывёю. Лепш чамусьці ўспрымаецца чалавек як ’зьвер, які можа дасканаліцца" (па Канту). Сапраўды, такую істоту можно і зьняважыць, і не дазволіць ёй нарадзіцца на сьвет. Альбо калі чалавека стварылі варункі грамадзкага разьвіцьця (поводле Маркса), то тыя ж варункі маюць поўнае права распараджацца лёсам чалавека, да прыкладу, адабраць у яго жыцьцё. Але калі ня Бог, то няўжо наркотык дае чалавеку новую вольнасьць, няўжо сьляпы матэрыялізм спрыяе разьвіцьцю асобы? Няўжо гарэлка гарантуе чалавеку шчасьце?

Усё сказанае вышэй - плён роздуму над Энцыклікай Сьвятога Айца Яна Паўла ІІ "Evangelіum vіtae" (Евангельле жыцьця). Гэта быў заклік Касьцёла да людзей добрай волі рашуча ўступіць у барацьбу за жыцьцё. Завяршаючы Энцыкліку, Пётр нашага часу кіруе свой позірк у бок Крыжа Езуса.

Крыж

Нават для многіх хрысьціянаў часам не зразумела, чому менавіта Крыж - той знак, які гаворыць аб прыналежнасьці да Хрыста. І сапраўды: кожная рэлігія імкнецца падкрэсьліць магутнасьць Бога, а Крыж - тое месца, дзе Езус быў найслабейшы. Але менавіта тут, на крыжы, знайшлося месца кожнай чалавечай слабасьці і дасканоласьці. Тут скрыжаваліся ў барацьбе любоў і злосьць, чысьціня і грэх, паўната жыцьця і варожая сіла сьмерці. Крыж - гэта ахвяра зо раструшчаную любоў, забруджаную годнасьць асобы, ахвяра за задзервянелыя сэрцы. Крыж - гэта застылы крык ненароджаных дзяцей, акамянелыя сьлёзы пакінутых бацькоў. Гэта апошняя надзея грэшніка і ратунак злачынцы. Крыж - гэта знак бяды для зла і перамога Божай любові.

Напрыканцы ХХ стагоддзя на Галгофе нашых часоў" "змрок спавіў зямлэ і зацьмілася сонца’ (Мц. 29,44). Зло аб’ядналася ў барацьбе супраць жыцьця. У барацьбе за Дабро разам з Богам у імя Евангельля Жыцьця павінны ўступіць я і ты, усе мы, каму дорогое жыцьцё.

Маці Ласкавая! Цябе выбраў Бог, каб Ты сталася Сьвятыняю Жыцьця. Табе, Марыя, давяраем сэрцы Тваіх дзяцей, каб праз Тваю ласку выявілася перад імі тое, што ёсьць сопраўднай веліччу чолавека. 3 Тваёй дапамогай няхай убачаць яны, што ім нясе вольнасьць, а што -няволіць, дзе сапраўднае жыцьцё, о дзе - загуба. Маці Ласкавая! Хай кожны пачуе тое Слова аб жыцьці, сьмерці, вольнасьці і Крыжы.

Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: СЛОВА АБ ЖЫЦЦІ, СЬМЕРЦІ, КРЫЖЫ І СВАБОДЗЕ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.