КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ (последнее)
МОУНАЯ СІТУАЦЫЯ У СЁЕННЕШНЯЙ БЕЛАРУСІ
Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.
Калі палала вогнішча, чалавек мог заставацца на нейкі час і без яды, але ўсе ж жыў. І цяпер мы зведваем і надалей будзем зведваць вострую патрэбу ў розных прадуктах харчавання, што не прывядзе да пагібелі. А вось як страцім родную мову, нішто і ніхто не ўратуе нашую нацыю ад немінучай смерці.
Нялёгкі лёс выпаў беларускай літаратурнай мове. Адна з найбольш старажытных еўрапейскіх моў, яна, як тая птушка Фенікс, неаднойчы на працягу амаль тысячагадовага шляху даказвала сваю жыццяздольнасць. Руйнаваліся гарады і замкі, ператвараліся ў попел даўнія рукапісы і старадрукі, але беларуская мова – мова мясцовых сялянаў і рамеснікаў, гаворка насельнікаў курных хацін і вайсковай дружыны князя – зноў і зноў прабівалася праз напластаванні эпох і стагоддзяў. І не проста прабівалася, але і з гонарам выконвала дзяржаўныя функцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, спрыяла развіццю і станаўленню сваёй усходняй суседкі – рускай мовы…
Другая палова 20 стагоддзя стала перыядам новых выпрабаванняў для мовы карэнных жыхароў Беларусі. І калі ў пачатку 90-х гг. з’явілася пэўная надзея на лепшае, то ўжо майскі рэферэндум 1995 г. і канстытуцыйнае замацаванне дзяржаўнага двухмоўя (якое фактычна і не перапынялася дагэтуль) звузілі, а попрасту – рэзка абмежавалі сферы прымянення беларускай мовы, паставіўшы яе на мяжу вымірання.
“Народ і мову нельга ўявіць адно без аднога”. Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова – гэта не толькі сродак, здапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна – своеасаблівае люстэрка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстытычныя формы.
Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі і кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацтва – усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.
Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях. У афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях і дасціпных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях і дасканалых па форме і мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навуковай літаратуры і г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, стовараных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго моватворчай дзейнасі. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае з сучасным і будучым.
Беларуская мова прайшла доўгі і складаны гістарычны шлях. Слкадванне новай беларускай мовы стала пільнай патрэбай асабліва падчас фарміравання беларускай нацыі, якая нараджалася ва ўмовах жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага ўціску з боку Расійскай імперыі, адсутнасць свайго дзяржаўнага ўтварэння, а таксама выкарыстання ў афіцыйных зносінах толькі рускай мовы. Да ўсяго беларускі народ пасля далучэння да Расійскай імперыі не меў дастатковых правоў для развіцця сваёй нацыяльнай культуры, мовы, літаратуры. Царскі ўрад забараняў друкаваць на беларускай мове. Таму стваральнікі новай беларукай мовы вымушаны былі друкаваць свае кнігі за мяжой, часам яны выходзілі на беларускай мове, але з выкарыстаннем лацініцы. Такая палітыка прывяла да таго, што за ўсё 19 стагоддзе на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, прычым пасля паўстання 1863 года – амаль ніводнай. Ўсе гэта не спрыяла развіццю мовы і літаратуры.
Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у 19 стагоддзі ўсё ж такі пачынаецца фарміраванне беларускай мовы, асновай якой з’явілася жывая народная мова беларусаў. Характэрныя рысы народных гаворак знаходзяць адлюстраванне ў ананімных творах “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, а таксама ў першых працах па беларускай літаратуры і мове, створаных Я. Баршчэўскім, В. Дуніным-Марцінкевічам, Ф. Багушэвічам і інш. Значны ўклад у развіцці беларускай мовы пакінуў Я. Чачот, які стаў першым аўтарам слоўніка беларусаў, надрукаваным у Вільні (1846 год) у зборніку народных песень. У гэтыя ж гады П. М. Шпілеўскі напісаў першую новую беларускую граматыку, на жаль, так і не надрукаваную Расійскай акадэміяй навук. Адным з першых, хто звярнуў увагу на самабытнасць беларускай мовы і яе шырокае бытаванне на Беларусі, быў І.І. Насовіч. Нягледзячы на палітыку “заходнерусізма”, ён выдае ў1870 годзе “Словарь белорусского наречія”, які змяшчаў больш за 30 тысяч слоў. Ён таксама сабраў каля трох тысяч народных прыказак, скарагаворак, замоў і іншых фальклорных набыткаў. Але адным з першых, хто гаварыў пра беларускаю мову як элемент нацыянальнай культуры, стаў Ф. Багушэвіч. Палымяны патрыёт беларускага слова зыходзіў у сваёй творчасці выключна з традыцыйнай народнай моватворчасці, фальклору і таму яшчэ больш узбагаціў літаратурную моўную спадчыну.
Найбольш інтэнсіўнае ўзбагачэнне набыла літаратурная беларуская мова на пачатку 20 стагоддзя, калі пачалі сваю дзейнасць волаты беларускай літаратуры Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А.Пашкевіч, З. Бядуля, Ц. Гартны і іншыя. Дзякуючы ім, пачалася выпрацоўка норм беларускай літаратурнай мовы. Новым этапам у яе развіцці сталі 20-я гады, калі ў БССР пачалося актыўнае культурна-нацыянальнае будаўніцтва на аснове ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі. У выніку толікі першых крокаў у гэтым кірынку набыў прынцыповае значэнне погляд на родную мову як фундаментальную духоўную каштоўнасць народа. Пачалася работа па выпрацоўцы і замацаванні стабільных правілаў граматыкі і арфаграфіі, асновай якой лічаца праца Б. А. Тарашкевіча “Беларуская граматыка для школ”.
З усёй непазбежнасцю паўстала пытанне пра дзяржаўнаю мову Беларусі, статус якой быў вызначаны прынятай у 1927 годзе другой Канстытуцыяй Беларускай ССР. Артыкулам 22 заканадаўча замацоўвалася, што беларуская мова выбіраецца як мова большасці насельніцтва беларускай нацыянальнасці і як мова большасці насельніцтва беларускай нацыянальнасці і як мова, пераважная для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійным і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі.
Нягледзячы на гэтыя дасягненні, літаратурная мова захоўвала значны правапісна-граматычны разнабой і таму патрабавала рэфармавання. Дзяля гэтага пры Інбелкульце была створана правапісная камісія, у якую ўвайшлі А. Багдановіч (сакратар), П. Бузук, В. Ластоўскі, Я. Купала і інш. Да пачатку 1939 года камісія падрыхтавала праект беларускага правапісу. Аднак яго рэформа адбылася без папярэдняга абмеркавання шырокімі коламі грамадскасці. Рэформа беларускага правапісу 1933 года, якая адбылася ва ўмовах узятага кіраўніцтвам краіны курса на барацьбу з “нацдэмамі”, на збліжэнне народаў і зліццё іх культур у адну культуру з агульнай мовай, патрабавала не адлюстравання нацыянальнай спецыфікі беларускай мовы, а ўступкаў русіфікацыі, падгонку беларускага правапісу пад рускую арфаграфічную традыцыю. Гэта не толькі набліжала беларускую мову да рускай, але і пазбаўляла яе адметнасці, самабытнасці. Яна стала мала абароненай ад асіміляцыі. Так, змена правапісу прывяла да таго, што некаторыя словы (сьнег, сьве, купальле і інш.) сталі пісаць без “ь”, што зрабіла іх больш цвёрдымі, з неўласцівым для беларусаў вымаўленнем. Зусім неабгрунтавана было адхілена нямала слоў, напрыклад, ветразь, радовішча, дагляд, дойлід і інш. Таму ў 1957 годзе спатрэбілася чарговае рашэнне ўрада БССР, каб ануляваць шматлікія выключэнні з правілаў напісання тых ці іншых слоў і словаформ, якія былі ўведзены папярэдняй рэформай.
1960 – 70-я гады сталі для Беларусі перыядам актыўнай русіфікацыі, значнага звужэння сферы выкарыстання беларускай мовы. Яе перасталі ўжываць огрганы ўлады, дзяржаўныя і навучальныя ўстановы, рэзка зменшылася колькасць беларускіх школ у сельскай мясцовасці, зусім не стала іх у гарадах. Да сярэдзіны 80-х гадоў толькі 23,1 працэнта школ і 19,3 працэнта дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на беларускай мове. З выдадзенных у 1985 годзе 3431 кнігі і брашуры тыражом 53,3 мельёна экзэмпляраў на беларускай мове выйшла толькі 393 назвы тыражом 5 мільёнаў экземпляраў. А гэта значыць, што тыраж рускамлўных выданняў у 10 разоў перавышаў выданні на беларускай мове. Усё гэта сведчыла аб тым, што беларуская мова апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.
Страта нацыянальнай мовы прывяла да заняпаду сапраўднай нацыянальнай культуры, паступовага знікнення галоўнай адметнасць беларускага народа і яго самабытнай этнакультурнай супольнасці. Заходзячы з гэтага, у другой палове 80-х гадоў усё вастрэй ставілася пытанне аб нацыянальна-культурнам адраджэнні і наданні беларкскай мове статуса дзяржаўнай. Спярва гыта знайшло падтрымку ў праграме Беларускага Нацыянальнага Фронту, прынятай на яго першым з’ездзе, які адбыўся ў чэрвені 1989 года ў Вільне. Крыху пазней у Мінску на ўстаноўчым з’ездзе Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ствараецца добраахвотная грамадская арганізацыя, якая мела на мэце пашырэнне ўжытку беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця, садзейнічанне ян развіццю захаванню чысціні і самабытнасці.
Прававую аснову для паспяховага нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі ствараў Закон аб мовах, прыняты 26 студзеня 1990 года. У верасні гэтага ж года ўрад рэспублікі зацвярджае Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў. Новыя падыходы да развіцця дзяржаўнай мовы былі канчаткова замацаваны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У артыкуле 17 першага раздзела Канстытуцыі запісана: “ Дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца беларуская мова. Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін.”
Што здаралася зараз?
За апошнія чатыры гады шмат неабходнага дзеля існавання нацыі страцілі беларусы. Рэферэндумнай сякерай адсеклі бел-чырвона-белы сцяг, Пагоню, галоснасць, самастойнасць і ўраўнаважанасць усіх галін улады, аб’яднаўшы іх у нейкую вертыкаль, функцыі якой звяліся выключна да кантролю за звышпасланымі ўказаннямі. Быў замах і на мову - першае і апошняе, што ёсць у народа, які жадае ўсвядамляць сябе нацыяй, а не часткай нечага фальшыва выведзенага - савецкага. Здаецца, бяскрыўднае наданне і рускай, і беларускай мовам статуса дзяржаўных прывяло, бадай, да поўнага знікнення беларускай мовы з дзяржаўных дакументаў. Практычна ў Беларусі не існуе беларускай мовы як мовы дзелавых зносін. Хто не згодны, хай завітае на якую-небудзь сесію райсавета ці паседжанне райвыканкама і паслухае даклады вертыкальшчыкаў або прамовы дэпутатаў. Большасць з-за недахопу адукацыі карыстаецца трасянкай, некаторыя размаўляюць на рускай мове, адзін, добра, калі два, - на беларускай. Непрыкметна ў грамадстве складаецца сітуацыя падзялення па моўнай прыкмеце і рэальна існуе небяспека дыскрымінацыі па ёй жа. Іншымі словамі, прыйдзем неўзабаве да таго (зразумела, калі курс кіраўніцтва краіны не зменіцца), што людзі будуць баяцца па-беларуску размаўляць.
Зараз ужо існуе становішча, калі маці не жадаюць вучыць сваіх дзетак па-беларуску. Гэта не проста словы, на жаль, аб гэтым сведчаць лічбы. І яны жахлівыя.
У Смаргонскім раене 37 школ, дзе набывае адукацыю 11 тысяч дзяцей. Усе школы (акрамя адной) лічацца беларускамоўнымі яшчэ з дарэферэндумнай эры і да гэтай пары такімі засталіся. На паперы. На самой справе прадэклараваны беларускамоўны статус становіцца з кожным годам усе большай фікцыяй, бо ў кожнай беларускай школе адкрыты рускамоўныя класы, колькасць якіх усё расце. Параўнайце. У 1993 годзе ў Смаргоні і Смаргонскім раене 663 першакласнікі навучаліся на беларускай мове і 125 - на рускай, а у 1997 годзе - толькі 359 на беларускай. На рускай ужо - 376. Такія суадносіны лічбаў - стойкая тэндэнцыя. (Глядзіце табліцу.)
У новым 1998 навучальным годзе сітуацыя не зменіцца. Па заявах бацькоў, якія маюць права выбіраць мову навучання, ва ўсіх беларускамоўных школах будуць працаваць класы з рускай мовай навучання, прычым іх колькасць альбо такая ж, як беларускамоўных (смаргонская беларуская гімназія №4), альбо значна большая. Напрыклад, у Смаргонскай беларускамоўнай школе №5 з 11 першых классаў толькі 3 будуць беларускамоўнымі, у СШ №1 (таксама беларускамоўнай) усе першакласнікі будуць навучацца на рускай мове. Сістэма выбару мовы навучання максімальна спрошчана. Мамам і татам школа дае стандартны бланк заявы, дзе трэба толькі падкрэсліць жаданую мову навучання, і паведамляе, што можна вучыць іх дзіця ў рускамоўным класе. Зразумела, само існаванне такога стандартызаванага бланка перакрэслівае магчымасць адраджэння сістэмы нацыянальнай адукацыі. Але і гэты бланк заявы яшчэ не апошняе. Практычна аднолькавая колькасць гадзін беларускай і рускай моў у беларускамоўных класах, адсутнасць спецыялізаваных падручнікаў, рускамоўнае асяроддзе, захаванае з савецкіх часоў, руская мова навучання вышэйшай школы адукацыі вядуць нават навучэнцаў беларускамоўных класаў да трасянкі - вартай жалю пародыі на мову, бо нельга мець дзве родныя мовы, як нельга мець дзве радзімы ці дзвюх матуль. Усе ж мы вяртаемся да савецкага ўзроўню выкладання беларускай мовы, да тых часоў, калі на вуліцах нашай краіны наогул нельга было яе пачуць. І гэта дзяржаўная палітыка. У сучаснай Беларусі створаны ўсе умовы дзеля заняпаду нацыянальнай мовы. У выніку толькі нязначная частка інтэлігенцыі карыстаецца ёю ў паўсядзённым жыцці. Большасць, на жаль, не здольна пісьменна выказаць уласную думку ні па-руску, ні па-беларуску, існуючы ўсе ў тым жа штучным свеце трасянкі. Свеце, дзе няма такой нацыі - беларус, бо шлях да трасянкі - гэта шлях нацыянальнай смерці. Вельмі доўгі і вельмі цяжкі, але рэальны.
Чаму – з мовы? А таму што выдатна разумелі: пераможа і запануе беларуская мова – значыць, пераможа беларуская ідэя, пераможа і замацуецца навек беларуская дзяржаўнасць.
Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, уякіх аказалася беларуская мова, развіццё на ёй розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай і навуковай літаратуры не спынялася. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання, кадыкафікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, “інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характыры і змесце творы. На беларускай мове выдадзенны шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ёй існуе багатая і самабытная мастацкая і пулістычная літаратура. Інакш кажучы, сёння беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленная ўсімі фукцыянальнымі стылямі і жанрамі.
Мова аб’яднае нас у адно грамадства. Зараз жа мы ўсё раз’яднаныя. Мовай таксама. І гэта вельмі шкодзіць нашай грамадзе, нашай культуры, яе росквіту. Але пакуль уся наша грамада не зразумее гэтага, трэба нагадваць і вядомае. І неаднаразова. Мову трэба любіць, як сваё дзіця, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду. Любім жа мы сваё дзіцё, якое яно б не было, якое б яно не ўдалося: прыгожае ці не вельмі, хворае ці здаровае. Бо яно наша!
Тое ж і пра мову. Любіце яе, шануйце яе, пакутуйце за яе, якая б яна не была, бо яна наша!
Сваё яно заўсёды сваё. Хто свайго не мае, той вечна жабруе.
То ці ж нам вечна жабракамі быць, маючы сваё?!
Любіце мову, як сваю хатку, як свой кут!
Самі ведаеце, што лепей свая хатка, як папіхайства. Лепей быць гаспадаром, чым кватарантам!
То якія яшчэ трэба довады, што ўсё сваё, якое б яно не было, лепшае за чужое. А калі ў нас што трохі не так, то хіба мы не маем рук ды галоў, каб зрабіць на лепшае?
Вядома ж ёсць! І Спадчыну багатую маем..
Так... Жудасна ўявіць сабе, што калі-небудзь памрэ апошні, хто ведаў пяшчотнае беларускае слова “каханне”.
Літаратура:
1. Беларусазнаўства: навуч. дапаможнік/ Пад рэд. П.І. Брыгадзіна.
2. Лыч Л. Беларуская нацыя і мова. –Мн., 1994.
3. Курс беларусазнаўства: навуч.дапаможнік/ Пад рэд У. А. Навумо-віча.- Мн., 1998.
4. Прыгодзіч М. Зклопатам пра мову беларускую // Роднае слова, 1998, №8
5. Улан Н. Мова, якую мы страчваем // Чацвертая Ўлада, 1998, №7
6. Содаль У. Каму замінае наша мова? // Наша слова, 2000, №8
7. Шакун Л.М. Гісторыя беларускага мовазнаўствва. – Мн., 1995

Опубликовано 17 февраля 2003 года
Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: МОУНАЯ СІТУАЦЫЯ У СЁЕННЕШНЯЙ БЕЛАРУСІ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1045508725 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций