Зізаній Лаўрэнцій (?—1634) - беларускі педагог-гуманіст, царкоўны дзеяч, мовавед, перакладчык

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Зізаній Лаўрэнцій (?—1634) - беларускі педагог-гуманіст, царкоўны дзеяч, мовавед, перакладчык. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Крутые видео из Беларуси HIT.BY - сенсации KAHANNE.COM Футбольная биржа FUT.BY Инстаграм Беларуси
Система Orphus

102 за 24 часа
Публикатор:


Зізаній Лаўрэнцій (?—1634)

Беларускі педагог-гуманіст, царкоўны дзеяч, мовавед, перакладчык. Паводле адных звестак паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Трокскага ваяводства, паводле другіх — з мястэчка Тустынь на Валыні. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Працаваў настаўнікам царкоўнаславянскай і грэчаскай моў у Львоўскай (да 1592), Брэсцкай (1592—1595), Віленскай(1595—1597) брацкіх школах. Калі быў у Брэсце, падрыхтаваў вучэбныя кнігі «Азбука з Лексісам» і «Грамматіка словенска совершенного искусства осми частиі слова...» (Вільня, 1596). Яго «Азбуку» можна ўмоўна падзяліць на 3 часткі: матэрыял, які вучыць чытаць і пісаць; дапаможны лексічны матэрыял; царкоўныя палемічныя тэксты і малітвы. Таму кніга магла выкарыстоўвацца і ў царкоўным, і ў свецкім навучанні. Складальнікам першых дзвюх частак быў Лаўрэнцій 3ізаній, апошняй — С.Зізаній. Пры выданні «Азбукі» выкарыстаны клішэ з выданняў Ф.Скарыны. У «Лексіс» — беларускі слоўнік (1061 слова) — уключаны словы з народнай гутарковай мовы, што спрыяла развіццю мовы, якая потым стала часткай літаратурнай, свецкай, прыведзены самыя разнастайныя звесткі па ваеннай гісторыі, прававым становішчы розных сацыяльных груп насельніцтва ў дзяржаве, па філасофіі, геаграфіі, этнаграфіі, біялогіі, медыцыне. Слоўнік 3ізанія — сведчанне рацыяналістычнага падыходу 3ізанія да вывучэння розных з'яў рэчаіснасці; адна з крыніц уяўлення пра ўзровень тагачасных ведаў аб развіцці рамёстваў, аб прафесіях, вырабах і гандлі у сярэдневяковых гарадах. Яго гуманістычныя тэндэнцыі выявіліся ў раскрыцці ўсяго навучальнага метаду для простых людзей. Тлумачэнні, якія 3ізаній робіць у сваім слоўніку, далёкія ад навуковага аналізу ўсіх з'яў паняццяў, але ён імкнецца проста, без спасылак на звышнатуральныя сілы растлумачыць многія словы і паняцці, што ў пэўнай ступені набліжае яго да матэрыялістычнага кірунку мыслення. Слоўнік 3ізанія — значная культурна-асветніцкая з'ява ў гісторыі Беларусі.

12.2.1596 у друкарні Віленскага Святадухаўскага брацтва выдадзена «Грамматіка словенска...». Яна складаецца з уводзін, арфаграфіі, этымалогіі, прасодыі. Сінтаксіс даецца невялікімі часткамі ва ўсіх раздзелах. У кнізе на кожнае правіла прыведзена шмат прыкладаў і практыкаванняў для замацавання навучальнага матэрыялу. На першых старонках вучням тлумачыцца неабходнасць свецкіх ведаў. «Граматыку словенску совершенного искуства осми частій слова...» 3ізаній лічыў тым падмуркам, на якім можа трымацца далейшае вывучэнне розных навук. Імкнучыся па-філасофску асэнсаваць ролю граматыкі як навукі ў сярэдневяковай сістэме ведаў, 3ізаній раскрываў арганічную сувязь граматыкі з рыторыкай, філасофіяй і багаслоўем, праяўляў цікавасць да розных філасофскіх праблем, якія бралі свой пачатак ад антычных вучоных, звяртаўся да спадчыны Арыстоцеля, Эпікура, Катона Старэйшага і інш. Вывучэнне антычнасці ўзбагачала светапогляд вучонага-педагога, давала магчымасць пановаму падысці да вырашэння розных праблем.

Выданне «Грамматіки...» замацавала агульнаграмадскую думку пра неабходнасць вывучэння «сямі вольных мастацтваў». падкрэслівала іх вялікую ролю ў развіцці адукацыі. Гэтым 3ізаній звярнуў на сябе ўвагу многіх князёў, якія імкнуліся даць добрую адукацыю сваім дзецям. У 1597—1600 3ізаній быў хатнім настаўнікам ў крычаўскага старосты Б.Саламярэцкага ў маёнтку Баркулабава, потым 2 гады працаваў у князя А.К.Астрожскага. Пасля яго смерці 3ізаній нейкі час працаваў святаром у Яраслаўскай царкве на Валыні. У 1612 ён запрошаны хатнім настаўнікам да дзяцей князя Я.Карэцкага ў маёнтак Карэц на Валыні. Каб забяспечыць настаўніка матэрыяльна, князь запісаў на 3ізанія вёску з фальваркам, млынам, царквой і некалькімі дзялянкамі зямлі. 18.5.1618 3ізаній выступіў на пахаванні княгіні Соф'і Чартарыйскай з казаннем, якое мела характар павучання пра нормы паводзін. Выкарыстаўшы вопыт лацінскай гамілетыкі і антычнай філасофіі, ён выступіў і супраць этычных поглядаў Эпікура. У 1619 архімандрыт Елісей Пляцінецкі запрасіў 3ізанія ў Кіева-Пячэрскую лаўру, дзе ён адразу заняў адпаведнае месца ў вучоным гуртку, працаваў настаўнікам у школе і рэдагаваў кнігі, якія рыхтаваліся да выдання ў друкарні, займаўся перакладамі з грэчаскай мовы. Там ён пераклаў і адрэдагаваў «Беседы св. Ноанна Златоуста на Посланне св. апостола Павла» (Кіеў, 1623), «Толкованія на Апокаліпсіс св. Андрэя Кесарыйскага» (Кіеў. 1625). У прадмове да апошняй сучаснікі і калегі далі высокую ацэнку дзейнасці і ведам 3ізанія, адзначалі яго аўтарытэт як моваведа і прапаведніка.

Верагодна, у 1620—23 3ізаній працаваў над «Катэхізісам Вялікім», у якім выкладзены не толькі догматы праваслаўя ў пытаннях і адказах, але і веды па гісторыі, прыродазнаўстве, астраноміі і іншых навуках. Рукапіс кнігі быў зроблены на беларускай мове. Аднак у Кіеве ён не змог выдаць гэтуто кнігу, бо на той час у Вялікім княстве Літоўскім распачалася жорсткая ба-рацьба паміж праваслаўем і каталіцызмам. 3ізаній вырашыў паспрабаваць надрукаваць кнігу ў Маскве. Разам са сваімі сынамі Іванам і Аляксандрам у красавіку 1626 ён прыехаў у Пуціўль і заявіў, быццам ў Рэчы Паспалітай яго прыгняталі, таму ён едзе з лістамі да цара і патрыярха. Пра рукапіс «Катэхізіса» нічога не сказаў, бо ведаў, з якім недаверам ставілася маскоўскае духавенства да рукапісаў і кніг з Украіны, Беларусі і Літвы. Праз месяц 3ізанію з сынамі дазволілі ехаць ў Маскву. Цар і патрыярх узялі іх на ўтрыманне. 3ізаній часта сустракаўся з царом Міхаілам Фёдаравічам і патрыярхам Філарэтам, што сведчыць пра добрае стаўленне да яго і вялікую пашану з боку высокіх асоб Рускай дзяржавы. Для друкарскай справы 3ізаній атрымаў 150 рублёў. У студзені 1627 разам з Ц.Аладзіным і перакладчыкам Б.Багамольцавым наведаў друкарскі двор. Пра тое, што «Катэхізіс» быў надрукаваны ў Маскве, сведчыць апісанне бібліятэкі патрыярха Філарэта і «Запісная кніга маскоўскага друкарскага архіва», у якой ёсць звесткі, што друкаванне кнігі закончана каля 27.1.1627. Але яна, відаць, не была прызнана афіцыйнаю царквой, таму, верагодна, філарэт загадаў спаліць усе надрукаваныя кнігі. Цудам захавалася толькі 5 дэфектных экземпляраў, а новыя выданні (1783, 1787 і 1788, Гродна; 1784, Пскоў) зазналі значную рэдакцыйную праўку і недакладна перадаюць погляды 3ізанія. Для вывучэння светапогляду 3ізанія найбольш цікавае абмеркаванне «Катэхізіса» ў Маскве 18—19.2.1627. У абмеркаванні ад імя і па даручэнні патрыярха Філарэта ўдзельнічалі ігумен маскоўскага Богаяўленскага манастыра Ілья, кніжны спраўшчык Р.Анісімаў, князь І.Б.Чарскі і думны дзяк Ф. Ліхачоў. Маскоўскае духавенства, як гэта відаць з пратакола пасяджэння, добра падрыхтавалася да дыспуту, таму вытрымаць дыскусію было цяжка. 3ізаній не быў гарантаваны і ад таго, што з ім не расправяцца, як з ерэтыком. Дасведчаны і ўпэўнены ў ведах, 3ізаній на першым пасяджэнні трымаўся свабодна і нават гарачыўся. На пасяджэнні ў ніжняй палаце аўтар усе хібы ў кнізе звальваў на перакладчыка. Пры абмеркаванні «Катэхізіса» 3ізаній спрабаваў абагаўляць самога чалавека, узяўшы для гэтага ідэю аб самаўладдзі з Другазаконня. Але прадстаўнікі патрыярха філарэта адхілілі яго прапанову. У поўнай згодзе з Другазаконнем і царкоўнай традыцыяй 3ізаній заявіў маскоўскім апанентам, што «самовластием человек обращается к добродетелем, яко же и злобам. Им же (самаўладдзем. — Аўт.) почтен бысть Адам от бога». 3ізаній быў упэўнены ў сіле розуму і душы чалавека, лічыў, што чалавек створаны Богам і з'яўляецца гаспадаром самога сябе. Гэта ідэя пераклікаецца з ідэямі гуманістаў Італіі. Праваслаўныя царкоўнікі, якія строга сачылі за догматамі трохадзінства божай сутнасці, абвінавацілі 3ізанія ў замаху на адзінства тройцы, падзяліўшы яе на тры часткі і паставіўшы Бога-бацьку вышэй за ўсіх. 3ізаній прама заяўляў: «Тако аз исповедую Отец есть начало всему божеству сиреч сыну і духу святому». Але ў далейшым пад націскам маскоўскіх апанентаў, якія абвінавацілі 3ізанія ў ерасі, яму давялося адступаць. Зразумеўшы сваё небяспечнае становішча, ён стаў паводзіць сябе болып стрымана, спрабаваў апраўдвацца ў памылках і заявіў, што прыехаў у Маскву вучыцца, дзякаваў за выпраўленне яго кнігі. 3 пратакола дыспуту відаць, што абодва бакі добра ведалі грэчаскую філасофію. У «Катэхізісе» 3ізанія знайшлі месца і тагачасныя прыродазнаўчыя веды. Светапогляд 3ізанія характарызуе рацыяналістычны падыход да тлумачэння розных з'яў прыроды. На заўвагу, што некаторыя звесткі ў «Катэхізісе» запазычаны з астралогіі, якая ўзята ад вешчуноў елінскіх і ідаласлужыцеляў, 3ізаній адказаў: «Ни по звездам правления житию нашему, толко аз написал ведомости ради, чтобы человек ведал яко есть тварь божия, а то и мы о том немудрствуем, чтобы звездам правитися житию нашему». Вядома, прыродазнаўчыя звесткі 3ізанія далёкія ад навуковых, але ў іх выявіліся рацыяналістычны падыход да тлумачэння гэтых з'яў, імкненне пашырыць кола чалавечых ведаў. Дзейнасць 3ізанія ішла ў рэчышчы рэфармацыйнага руху. Гэтым і багатай эрудыцыяй тлумачацца яго рацыяналістычныя адносіны да пэўных з'яў прыроды і грамадскага жыцця. Светапогляд 3ізанія быў дуалістычны. 3 аднаго боку, вучоны схіляўся да тэалогіі, з другога — выказваў рацыяналістычныя думкі, якія былі вынікам высокай эрудыцыі. Маскоўскае духавенства не магло пагадзіцца з такімі думкамі, бо гэта супярэчыла тэалагічным поглядам аб будове сусвету і Бібліі.

19.2.1627 3ізаній вярнуўся ў Кіеў, дзе разам са слуцкім пратапопам А.Мужылоўскім павінен быў разгледзець кнігу М.Сматрыцкага «Апалогія». выдадзеную на польскай мове ў Львове. На Кіеўскім саборы 13.8.1628 3ізаній выклаў супраць аўтара кнігі 105 пунктаў абвінавачання, і М.Сматрыцкаму давялося прызнаць крытыку і пакаяцца. Апошняе ўпамінанне пра 3ізанія адносіцца да 8.2.1634 у Луцкай гарадской кнізе, дзе пазначана, што ён праз свайго дружбака М.Федаровіча звярнуўся да намесніка Луцкага староства М.Крынскага з нагоды юрыдычнага абгрунтавання яго права на маёмасць, адпісаную яму князем Я.Карэцкім. Сам 3ізаній на той час быў хворы і слабы. Гэты дакумент сведчыць, што 3ізаній быў небагаты чалавек, усё жыццё працаваў і жыў за кошт сваіх мецэнатаў.

Заслуга 3ізанія ў стварэнні навукова-педагагічнай літаратуры, што адкрывала шлях да свецкай адукацыі. Асаблівае значэнне мела яго творчасць, у якой пашыраліся гуманістычныя погляды на шэраг з'яў у прыродзе і быў новы падыход да вывучэння праблем мовы ў брацкіх школах Беларусі і Украіны.

Опубликовано 17 февраля 2003 года




Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL+ENTER!

Публикатор (): БЦБ LIBRARY.BY

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

Выбор редактора LIBRARY.BY:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в вКонтакте, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.