Калі з'явілася Беларуская мова?

Критика на произведения белорусской литературы. Сочинения, эссе, заметки.

NEW КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ


КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Калі з'явілася Беларуская мова?. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

(Сокалаў-Воюш: ) "Паходжаньне Беларускай мовы захінутае ня толькі смугой стагодзьдзяў. Праз доўгі час гісторыкі, мовазнаўцы, а найгорай – палітыкі, стваралі вакол гэтага пытаньня бясконцыя міты. Кожны глядзеў на навуковую праблему са сваёй нацыянальнай, сацыяльнай, палітычнай ці ідэалягічнай званіцы.

У прамінулым стагодзьдзі гэтая званіца стаяла пераважна на падмурку камуністычнае ідэалёгіі, паводле якой, як і належыць у тыповым славянскім міце, жылі-былі тры браты. Вырасьлі яны з аднаго зярнятка і таму ад пачатку рознымі былі толькі паводле ўзросту: старэйшы, сярэдні і малодшы. І мова ў іх была аднолькавая і лад жыцьця падобны і ворагі тыя ж самыя. Але меў кожны з братоў сваю дзялку. Працаваць на ёй даводзілася шмат, таму на супольныя размовы часу бракавала. Вось і разыйшліся іхныя мовы…

Але гэта толькі пераказ міту. А што думае пра яго сучасная Беларуская навука і якія наагул існуюць міты пра нашую мову? Сваімі думкамі на гэты конт я папрасіў падзяліцца загадчыка аддзелу славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Акадэміі Навук Беларусі, доктара Генадзя Цыхуна".

(Цыхун: ) "Гэтыя міты зьвязаныя перш за ўсё з адмаўленьнем Беларускай мове ў тых самых правах, якія маюць іншыя мовы.

Яшчэ Карскі некалі пастаянна зьвяртаў увагу на тое, што, напрыклад, пераклічка назваў плямёнаў можа сьведчыць пра цікавыя нашы сувязі. Напрыклад, мы ведаем, што племя другувітаў ці драгавічаў, якое прыйшло некалі на Балканы, пасялілася каля Салуні – гэта значыць, у той мясцовасьці, адкуль фактычна паходзілі Кірыла і Мяфодзій, якія, як лічыцца, паклалі ў аснову першай літаратурнай мовы славян (царкоўнаславянскай ці стараславянскай мовы) якраз гаворкі ваколіц Салуні. Такім чынам, бачыце, пераклічка можа быць вельмі далёкая і глыбокая.

Ну а самы распаўсюджаны міт – гэта міт аб тым, што Беларуская мова – гэта позьняя мова, што яна ня мае ранейшых каранёў, што яна недзе там ад 15-га стагодзьдзя…

Гэта зьвязана зь вельмі вядомым мітам ці вельмі вядомай тэорыяй, пра тое, што ўсе ўсходнеславянскія народы мелі так званую "агульную калыску", якая была зьвязана з Кіеўскай Русьсю і што да гэтага не было ні Беларусаў, ні Беларускай мовы, ні ўкраінскай, ні рускай у такім сучасным значэньні і што вось толькі з гэтага моманту пачынаецца гісторыя Беларускай мовы як самастойнай.

У гэтым, зразумела, зацікаўленыя відаць, пэўныя колы, якія цяпер часта паўтараюць, што гэта – непарыўнае адзінства са старых часоў, якое толькі ў апошні час было разбуранае, і што вяртаньне да гэтага адзінства – гэта адзіны шлях і гэтак далей".

(Сокалаў-Воюш: ) "Але тады выглядае, што насамрэч усё было іначай?"

(Цыхун: ) "Фактычна, разьвіцьцё ўсходнеславянскай групы моў было падобным на разьвіцьцё іншых групаў моў: заходнеславянскіх і паўднёваславянскіх. Гэта значыць, што для іх наўрад ці ёсьць падставы рэканструяваць нейкую агульную прамову ў рамках усходніх славян, заходніх славян і гэтак далей. Для заходніх славян і паўднёвых славян ніхто і не сьцьвярджае наяўнасьць такой прамовы, а вось для ўсходніх славян гэта стала агульным месцам у некаторых навуковых працах, дзе гэта як бы пацьвярджаецца фактамі рознымі і гэтак далей.

Няма падставаў лічыць, што разьвіцьцё ўсходніх славянаў было нечым зусім адрозным ад разьвіцьця іншых славянскіх моў. Таму, хутчэй за ўсё, Беларуская мова разьвівалася спачатку ў рамках рода-племянных моў, пэўных племянных саюзаў. Потым яна была створана, як і іншыя літаратурныя мовы тады, калі ўзьнікла неабходнасьць у такой агульнай форме існаваньня.

Так што, я думаю, што меў рацыю Карскі, які сьцьвярджаў, што падставай для Беларускай мовы былі мовы плямёнаў, якія насялялі сучасную Беларусь. Перш за ўсё гэта дрыгавічы, крывічы (пэўная частка), магчыма валыняне (пэўная частка), радзімічы.

Цяпер, асабліва сярод расейскіх вучоных, распаўсюджаны такі падыход (я лічу, што гэта другі зь мітаў), што тыя зьявы, якія ёсьць на Беларускай тэрыторыі, яны вядомыя паасобку ці ў комплексе і ў іншых славянскіх мовах, і таму Беларуская мова як бы ў нечым неарыгінальная...

ЯК І КАЛІ ЗАГАВОРАЦЬ БЕЛАРУСЫ ПА-БЕЛАРУСКУ?

У беларускамоўнай прасторы суйснуюць дзьве правапісныя традыцыі. "Новаклясычная", што сягае пэрыяду ўнармаваньня беларускае літаратурнае мовы новага часу, і другая, запачаткаваная рэформаю 1933 году. Дагэтуль, на жаль, прыхільнікі абедзьвюх традыцый не знайшлі кампрамісу.

Чаму не адбываецца дыялёгу мовазнаўцаў - прыхільнікаў гэтак званых "тарашкевіцы" й "наркамаўкі"?

Пачнём з гісторыі. Правапіс беларускае літаратурнае мовы быў унармаваны ў 1918 г. Браніславам Тарашкевічам у выдадзенай ім у Вільні "Беларускай граматыцы для школ". Гэта было першае сталае афармленьне й нармаваньне беларускага правапісу з падвядзеньнем да яго навуковае базы.

Правапіс Браніслава Тарашкевіча праз "Практычную граматыку" Язэпа Лёсіка быў прыняты ў школах навучаць артаграфіі ў межах Савецкае Беларусі. Пачынаючы з 1925 году, Язэп Лёсік удасканальваў і ўдакладняў правапіс.

У 1930 г. была выдадзена новая рэдакцыя правапісу, апрацаваная Правапіснаю камісіяй Беларускай акадэміі навук.

На пачатку 1933 г. выйшаў "Проект спрашчэньня беларускага правапісу", падрыхтаваны ў Інстытуце мовазнаўства Беларускай акадэміі навук. Аўтары гэтае работы крытыкавалі працу папярэднікаў, рашуча змагаючыся як зь "вялікадзяржаўніцтвам", гэтак і з "контрарэвалюцыйным нацыянал-дэмакратызмам" у пытаньнях правапісу.

Справу рэформы беларускага правапісу заўсёды была пад кантролем пільных "органаў".

28 жніўня 1933 году газэта "Зьвязда" на першай старонцы друкуе пастанову Савету народных камісараў "Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу", паводле якой "усе выданьні, усе дзяржаўныя дакумэнты і паперы на беларускай мове павінны друкавацца згодна новага правапісу". У сьнежні 1933 г. была выдадзена яшчэ адна пастанова, дзе ўдакладнялася напісаньне "інтэрнацыянальных рэволюцыйных слоў". Гэтымі заканадаўчымі актамі й была ажыцьцёўлена "славутая" рэформа беларускага правапісу 1933 г.

Беларуская мова атрымала іншы кірунак разьвіцьця.

У 1990-я гг. вяртаньне твораў рэпрэсаванае беларускае літаратуры, імкненьне аднавіць гістарычную справядлівасьць прывяло да звароту ў прастору тады яшчэ Савецкае Беларусі й рэпрэсаванага правапісу.

Найбольшыя спрэчкі выклікала пытаньне пра мяккі знак, адсутнасьць якога шкодна ўплывае на мяккасьць беларускага маўленьня.

Пра падзеі пачатку 1990-х успамінае беларускі асьветнік, аўтар школьных падручнікаў Анатоль Клышка.

- Нашыя пісьменьнікі - Васіль Зуёнак, Янка Брыль… У нас была пазыцыя і аб мяккім знаку…

- А якая ў вас была пазыцыя, каб захаваць мяккі знак?

- Так.

Але мяккага знаку не вярнулі з прычыны супраціву часткі мовазнаўцаў. Сам Анатоль Клышка распрацаваў быў курс лекцый "Гаворым па-беларуску" для тэлевізіі. Потым гэтыя лекцыі друкаваліся ў 15 нумарох часапісу "Маладосьць" і прызначаліся людзям, якія хацелі б правільна вымаўляць словы зь мяккімі зычнымі (прыкладам - зьвер (звер), сьцяна (сцяна), зьмякчэньне (змякчэнне), ня бачачы мяккага знаку. Уплыў графікі на вымаўленьне навукоўцы адзначаюць у ангельскай мове, дзе розныя напісаньне й вымаўленьне. Што да беларускае мовы… Тлумачыць Анатоль Клышка.

А.К.: - Што да мяккасьці зычных - мяккі знак тут трэба захаваць. Каб правільнае было вымаўленьне ў дзяцей, яны павінны знак "ь" бачыць зь дзяцінства. Напісаньне дасканаліць культуру маўленьня. Я выразна вымаўляю гукі. Але ў мяне гэта зь дзяцінства, я вырас на гэтым.

Анатолю Клышку знаёмае Радыё Рацыя. Натуральна, мы пацікавіліся ягоным стаўленьнем да таго, што ён чуе.

Г.Ж.: - Мы стараемся пільнавацца менавіта клясычнага беларускага правапісу…

А.К.:- Так, я гэта заўважаю. Я не ўхваляю ўжываньня слоў кшталту "філязофія", "лёгіка", "кляса", мне здаецца, трэба прыняць, як у народзе. Гэтак магло б быць цяпер, каб традыцыя не была перапынена ў 1933 г.

Яшчэ крыху гісторыі. У заходняй, падпольскай, палове Беларусі зьмен беларускага правапісу, зацьверджаных урадам Савецкае Беларусі ў 1933 г., не прынялі. Апрача таго, традыцыі Браніслава Тарашкевіча былі працягнуты беларусамі, якія эмігравалі па другой усясьветнай вайне на Захад: Антонам Адамовічам, Янам Станкевічам, Валянцінаю Пашкевіч.

Абвешчаная ў 1980-я гг. савецкім урадам "галоснасьць" спрычынілася да таго, што некаторыя выданьні пачалі друкавацца "клясычным" правапісам. Адбывалася страшэнная блытаніна, але спроба вяртаньня да ранейшага, гвалтоўна спыненага шляху разьвіцьця беларускае мовы, была зроблена. Прынамсі, мовазнаўцам знайшлося пра што спрачацца.

Гутарым з дырэктарам Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандрам Падлужным.

Г.Ж.:- Як вы думаеце, чаму не адбываецца дыялёгу між прыхільнікамі дзьвюх сыстэм правапісу?

А.П.:- Не адбываецца дыялога таму, што адны - прыхільнікі, а другія - непрыхільнікі! Справа ў тым, што Б.Тарашкевіч сам прызнаваў, што яго правапіс недасканалы. Ён толькі выступаў супраць таго, каб партызанскім спосабам вырашалі гэтае пытанне. Дык вось, цяпер прыхільнікі так званай "тарашкевіцы" - гэтае слова само па сабе вельмі няправільнае, - дзейнічаюць партызанскім спосабам. Вось захацеў В.Вячорка і надрукаваў нейкі правапіс! Узяла нейкая газета, у тым ліку, дарэчы, і Радыё Рацыя, - і прытрымліваецца. Я адчуваю па пытанні - "дыялёг", "наркамаўка" - словы, якія не ўпісваюцца ў структуру беларускай мовы... А што можна парабіць? Пры папушчэнні і поўнай непрыхільнасці да беларускай мовы нашых некаторых кіраўнікоў яны могуць дзейнічаць смела. Скажам, у якой-небудзь Францыі, Бельгіі, Чэхіі, Польшчы ды ў любой іншай краіне яны б і рота не змаглі раскрыць.

- Скажэце, калі ласка, пры якой умове маглі б сабрацца прыхільнікі…

- А мы збіраліся! А мы збіраліся! Устроілі балаган, крыкі, зневажанне і разышліся. Наш Інстытут вёў магнітафонны запіс. Як пачалі пераводзіць на паперу, дык там жудасна аказалася, што напісана. Падзея гэтая была, і збірацца цяпер карысці асаблівай няма.

- Падрыхтаваны быў праект - "Новая рэдакцыя правапісу і пунктуацыі". Што з гэтым праектам?

- Быў такі праект. Ён прайшоў абмеркаванне. Быў разасланы ў арганізацыі Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры, а таксама ў Дзяржаўны камітэт па друку. Атрымалі мы заўваг на гэты праект прыкладна каля трохсот. Цяпер мы ўсе гэтыя заўвагі апрацавалі - яны накіраваны на паляпшэнне правапісу, на ліквідацыю разнабою існуючага цяпер, мы ўлічылі, а часткі, канечне, мы не маглі ўлічыць. І цяпер у нас завяршальная стадыя. Мы плануем, што ў бліжэйшыя месяцы дапрацаваны праект разам з паступіўшымі заўвагамі будзе прапанаваны на абмеркаванне калегіі Міністэрства адукацыі і ў Прэзідыуме акадэміі навук.

У 1990-я гг. асноўную ролю ўва ўпарадкаваньні "новаклясычнага" правапісу адыграў мовазнавец Вінцук Вячорка. Праект новае рэдакцыі "новаклясычнага" правапісу даволі шырока абмяркоўваўся. У сьнежні 1998 г. у Празе адбылася правапісная канфэрэнцыя. Удзельнікі канфэрэнцыі ўхвалілі пераважную бальшыню пунктаў правапіснага збору. Аднак застаўся шэраг дыскусійных пытаньняў. Разьвязаць іх пакліканы зборкі ўпарадкаваньнікаў "новаклясычнага" правапісу, што пэрыядычна ладзіліся летась і пачалі зарганізоўвацца цяпер у Менску.

Вось што мяркуе наконт практычнага выкарыстаньня "новаклясычнага" варыянту беларускага правапісу літаратар Уладзімер Арлоў.

- Найперш я хацеў бы прапанаваць адну цытату. А менавіта цытату з пастановы Савету народных камісараў "Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу" ад 26 жніўня 1933 г.: "З мэтай далейшага разьвіцьця культуры беларускай мовы і поўнага падпарадкаваньня беларускага правапісу задачам выхаваньня працоўных мас у духу пралятарскага інтэрнацыяналізму, Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляе ўнесьці ў існуючы правапіс наступныя зьмены…" Ініцыятары й выканаўцы гэтае рэформы, якую я назваў бы рэпрэсаваньнем нашага правапісу, не хавалі сваіх мэтаў. Або іншымі словамі, беларуская мова штучна набліжалася да расейскае і ў пэрспэктыве павінна была зь ёю зьліцца. Я мяркую, што сапраўднае адраджэньне беларускае мовы немагчымае без усталяваньня гістарычнае справядлівасьці. Гэтаксама як мы імкнёмся, каб былі рэгабілітаваны рэпрэсаваныя асобы, гэтаксама мы павінны імкнуцца, каб быў рэгабілітаваны наш правапіс. Я думаю, што можна дыскутаваць наконт артаграфічных, артаэпічных нормаў у дачыненьні да пэўных слоў, але, як мы разумеем, праблема ня ў гэтым. Апошняе, што я хачу сказаць: тыя людзі, якія бароняць так званую "наркамаўку" ад гэтак званых "нацыянал-радыкалаў", тыя людзі нават "наркамаўкаю" ў сваім паўсядзённым жыцьці не карыстаюцца. У лепшым разе - гэта іхная службовая мова й ня болей за тое.

Тым часам, як беларусы спрачаюцца аб правілах беларускага правапісу, беларуская мова й ейныя носьбіты ўсё больш абмяжоўваюцца ў правох. Беларускае слова рэдка пачуеш на вуліцы, яно зьнікае з старонак газэт і з этэру радыё й тэлевізіі. Што трэба, каб беларусы вярнуліся да роднае мовы, пры якіх умовах яны загаварылі б зноў па-беларуску?

Па непрацяглым пэрыядзе гэтак званае "беларусізацыі", з канца 1920-х гадоў, у Савецкай Беларусі вялася мэтанакіраваная работа на выцісканьне мовы карэннага жыхарства краіны з побыту, з усіх дзяржаўных, грамадзкіх і культурніцкіх устаноў. Беларуская мова пры афіцыйным раўнапраўі ўсіх моў Савецкага Саюзу абвяшчалася "калхознаю". Нікіта Хрушчоў у часе сваіх адведзін Менску заявіў быў наступнае: "Чым хутчэй беларусы загавораць па-расейску, тым хутчэй яны збудуюць камунізм".

Такім чынам, да часу ўзыходу на рэспубліканскі пасад Пятра Машэрава ў беларусаў сфармаваўся комплекс непаўнавартасьці. Канчальна забыцца на родную мову мудрыя партыя і ўрад змусілі беларускіх работнікаў і сялян праз закрыцьцё беларускіх школ. Таму, каб загаварыць па-беларуску, нам патрэбна нацыянальная сыстэма адукацыі ў роднай мове - ад дзіцячых садкоў да ўнівэрсытэтаў і Акадэміі навук, - перакананы нашы суайчыньнікі.

- Сын говорит на беларуском, потому что учился в беларуской школе. Если бы были школы на беларуском, так и размаўлялі бы на беларуском.

З досьведу папярэдніх гадоў вынікае яшчэ адна канечная ўмова вяртаньня беларусаў да роднае мовы - папулярнасьць беларушчыны, прыгожае гучаньне мовы з радыёпрыймачоў і тэлевізараў. Каб гаварыць па-беларуску, трэба ўмець гэта рабіць прыгожа. Па-расейску гаварыць ня важна як - гэта мова простая. Такія развагі беларусаў - своеасаблівая формула пераадоленьня комплексу "забітасьці" й "ніжэйшасьці". На пачатку ХХ стагодзьдзя беларуская мова ўспрымалася як простая, звычайная, "мужыцкая". На пачатку новага тысячагодзьдзя ўсё цалкам наадварот.

- Самое главное условие - это популяризация. Надо, чтобы красиво говорили ведущие и на радио, и на телевидении, потому что, как послушаешь, - очень страшно становится от ихнего беларуского языка.

- Если по-беларуски говорить, - нужно говорить хорошо и красиво, потому что это красивый язык. А если лишь бы употреблять слова, смысл которых не очень-то и понимаешь, то я считаю, что лучше говорить по-простому, по-русски.

Зрэшты, калі хочацца гаварыць моваю дзядоў - дык і трэба гаварыць, а не шукаць апраўданьняў. Іншая рэч - калі ў краіне ня створаны варункі для авалоданьня беларускаю моваю, інфармацыйнае поле цалкам зрасейшчанае, а праз гэта дэнацыяналізаваны і думкі, і побыт. Цяпер беларускае мовы ў бальшыні сфэр жыцьця грамадзтва няма - гэткі вынік палітыкі кіраўніцтва краіны за апошняе пяцігодзьдзе.

- А я ўвесь час і так гавару па-беларуску. Калі чалавек захоча, - сам і будзе размаўляць. А ўмоў тут у нас размаўляць, вядома, няма ніякіх. І ўсё залежыць толькі ад самога чалавека.

- Потому что его нету, ни на телевидении, ни в газетах на ней не печатают, ничего. Ее просто у нас нет как таковой. Политика такая в стране у нас.

За ўсіх часоў народ гаварыў моваю ўлады. Мова для пераважнае бальшыні людзей - гэта не сьвятыня, а сродак паразуменьня. Таму, каб найвышэйшыя асобы ў дзяржаве пачалі б гаварыць па-беларуску, за іхным прыкладам да мовы вярнуўся б і паспаліты люд. Беларусы самі мусяць абраць такіх кіраўнікоў, якія вярнулі б ім нацыянальную годнасьць.

- Калі б нашыя беларускія людзі ўразумелі, што гэта наша родная мова, дык я, канечна, пачала б размаўляць на беларускай, толькі на беларускай мове. Аднак, на жаль, гэтага няма.

- Нашы беларусы пачалі б гаварыць на беларускай мове, каб гэта было прэстыжна. Каб наш прэзыдэнт, міністры, чыноўнікі таксама гаварылі на беларускай мове, і каб людзі не саромеліся гаварыць на ёй.

- Разьвіцьцё беларускае мовы й пашырэньне ейнага ўжытку ўва ўсіх сфэрах залежыць вылучна ад дзяржаўнае палітыкі. Такія пытаньні вырашаюцца толькі зьверху. Народ сам ня можа выбраць, якая мова для яго лепей.

З аднаго боку, людзі сьледам за сваімі правадырамі гатовы загаварыць па-беларуску. Зь іншага - дагэтуль няма ўзору, а простым грамадзянам не стае сьмеласьці загаварыць інакш, як па-расейску. Праблема выжываньня змушае нашых суайчыньнікаў да пары забыцца на моўныя праблемы.

Галіна Жарко

Віктар Мухін

НАДПІСЫ НА ІМПАРТНЫХ ТАВАРАХ БУДУЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ

Міністэрства замежных справаў падтрымлівае прапанову ТБМ імя Ф.Скарыны карыстацца беларускай мовай на пакунках і ў інструкцыях імпартаваных у Беларусь тавараў.

Прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы, занепакоеныя тым фактам, што беларуская мова не выкарыстоўваецца пры афармленьні тавараў, якія імпартуюць у Беларусь, зьвярнулася з адпаведнай прапановай у МЗС і Гандлёва-прамысловую палату.

І вось у ТБМ прыйшоў адказ зь Міністэрства замежных справаў. Намесьнік міністра Аляксандар Міхневіч паведамляе: "МЗС лічыць мэтазгодным унесьці зьмены ў нарматыўна-прававыя акты дзеля распаўсюджваньня беларускай мовы".

Адказ таксама адзначае, што МЗС накіравала ў Міністэрства адукацыі прапанову ўнесьці зьмены ў закон "Аб мовах", каб на таварах, што імпартуюцца ў Беларусь, надпісы й тлумачэньні былі на беларускай і расейскай мовах.

Пакуль што ў законе “Аб мовах" запісана, што мовай маркіроўкі ці афармленьня тавараў можа быць беларуская ці расейская. Напраўду ж на этыкетках імпартаваных тавараў звычайна выкарыстоўваецца толькі расейская мова.

Гаворыць прэсавы сакратар МЗС Павал Латушка:

(Латушка: ) "Міністэрства замежных справаў зыходзіць з дакладнага выкананьня нормаў заканадаўства Рэспублікі Беларусі. Канстытуцыя Беларусі прадугледжвае роўныя правы на выкарыстаньне беларускай і расейскай моваў.

Унясеньне зьменаў у дзейнае заканадаўства (калі такая норма будзе абавязваць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі) — гэткая норма будзе спрыяць раўнапраўнаму выкарыстаньню абедзьвюх моваў у надпісах на прадуктах, што імпартуюць у Беларусь".

Аднак, як высьветлілася, справа выкарыстаньня беларускай мовы на імпартных таварах залежыць ня толькі ад зьменаў у беларускім заканадаўстве.

Як паведаміў нашаму Радыё кіраўнік справаў ТБМ Сяргей Кручкоў, прадстаўнікі Таварыства зьвярталіся ў шэраг амбасадаў эўрапейскіх краінаў з просьбай паспрыяць справе выкарыстаньня беларускай мовы на таварах, якія гэтыя дзяржавы экспартуюць у Беларусь.

На просьбу супрацоўнікаў амбасады Нямеччыны ў Беларусі адгукнуўся шэраг нямецкіх вытворцаў, якія інструкцыі на сваіх таварах пішуць па-беларуску. Паводле спадара Кручкова, нават адна расейская фірма, якая вырабляе пяльмені, зьмяшчае на сваіх пакунках анатацыі па-беларуску.

У Таварыстве беларускай мовы лічаць, што грамадзкасьць можа змусіць улады выконваць заканадаўства й Канстытуцыю.

Гаворыць Сяргей Кручкоў:

(Кручкоў: ) " Пад ляжачы камень вада не бяжыць. Калі ў гэтым кірунку ўвесь час працаваць, настойваць, дык нават нягледзячы на жаданьне ўладаў — ісьці гэткім шляхам, не ісьці — зьмены будуць. Мы будзем працаваць, і мяркую, што зьмены ў заканадаўстве пацягне менавіта нашая праца".

Сябры ТБМ распрацавалі праграму пад назваю "Беларуская мова ў ХХІ-м стагодзьдзі", паводле якой яны будуць дамагацца ад уладаў вяртаньня беларускай мовы ў розныя сфэры жыцьця грамадзтва.

Новые статьи на library.by:
КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ:
Комментируем публикацию: Калі з'явілася Беларуская мова?


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.