LIBRARY.BY → КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ → Роля А. Разанава ў развіцці сучаснай беларускай эксперыментальнай паэзіі → Версия для печати
Дата публикации: 28 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1695849216)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
З асобай майстра слова звязана імкненне да пошуку нацыянальнай паэзіяй новых шляхоў, незвычайных форм, арыгінальных жанраў. Ён узбагаціў беларускую паэзію новымі формамі верша — пункцірамі, квантэмамі, версэтамі, вершаказамі, зномамі і злёсамі. Для паэтыкі яго твораў характэрны імклівасць рытму, ускладненая метафарычнасць. За А. Разанавым трывала замацавалася найменне паэта-наватара, эксперыментатара, філосафа, моватворцы. Ён паспяхова развівае філасофска-інтэлектуальны напрамак у мастацтве слова, арганічна спалучае агульначалавечае і нацыянальнае, быційнае і асабістае.
Адной з несумненных вартасцей разанаўскай паэзіі Ганна Кісліцына лічыць «з’яўленне ў ёй новага героя, чалавека, які імкнецца знайсці шляхі адраджэння адзінай для ўсіх зямлян каштоўнасці — душы. Спыняючы ўласныя духоўныя пошукі, мы спрыяем разбурэнню ўсяго, што было назапашана чалавечым інтэлектам за ўсе часы яго існавання, — так можна было б акрэсліць галоўную ідэю разанаўскай паэзіі».
Опубликовано 28 сентября 2023 года