публикация №1695849149, версия для печати

Аляксандр Разанаў. «Спадчына» (1988)


Дата публикации: 28 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1695849149)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь


Верш «Спадчына» (1988) — таксама версэт, і яго структура мала чым адрозніваецца ад іншых твораў гэтага жанру. Твор складаецца з чатырох кампазіцыйных частак. У першай, уступнай, гаворыцца пра значнасць спадчыны для чалавека: пры пэўнай умове яна набывае адпаведную ўласцівасць і аказвае на чалавека пазітыўнае ўздзеянне:


Калі яна цяжар — тады яна крылы,
калі яна вярэдзіць — тады яна гоіць,
калі яна знясільвае — тады дае сілу...


Для разумення ідэйнага зместу гэтага верша вельмі важным з’яўляецца першы радок, у якім увага аўтара акцэнтуецца на тоеснасці паняццяў: «спадчына», «цяжар», «крылы». Логіка першапачатковых разважанняў не дазваляе чытачу пагадзіцца са сцвярджэннем паэта, бо, як вядома, цяжар цягне да зямлі, а крылы атаясамліваюцца з палётам, адрывам ад зямлі. Алесь Разанаў як мастак слова змадэляваў іншую сітуацыю, рамантычна-ўзнёслую. Далучанасць да ўласнай спадчыны акрыляе чалавека духоўна, бо ў паняцце «спадчына» ўкладваюцца не толькі матэрыяльныя каштоўнасці, якія ўзважваюцца ў тым ліку і ў фізічным сэнсе. «Спадчына, — пісаў А. Разанаў у аднайменных аналітычных нататках, — спалучана з рэчамі, але ніколі не зводзіцца да сумы рэчаў».


Другая частка версэта змяшчае звернутыя да лірычнага героя перасцерагальныя рэплікі:


Аднак з гэтаю ношкаю ты не здолееш уступіць на неба...
А без яе зноў упадзеш у мінулае...


Лірычны герой не спрачаецца з анёламі — ён іх «разумее». Як паступіць — выбар за ім. Ён змагаецца з самім сабой, і змаганне гэта доўжыцца ў часе, бо на целе відаць «пісягі» (загоеныя шрамы ад былых ран) і «апёкі». На барацьбу героя клічуць «віхуры» — сімвалы свабоднага палёту, валадары паднябеснай прасторы, маніць і «зямля» — частка чалавека, з якой ён створаны.


Паэт не раскрываў вынік барацьбы: толькі ў апошнім сказе верша акцэнтаваў увагу чытача на агністых мячах, скіраваных на «душу» лірычнага героя. У адной са сваіх філасафем творца пісаў: «У спадчыны дзве ўстойлівыя ардынаты: яна пастаянна мінулая і пастаянна сучасная. Сваёю існасцю яна знаходзіцца ў гісторыі, але сваёю істотнасцю — у чалавечых душах». У версэце «Спадчына» аўтар запрасіў чытача далучыцца да яго разважанняў і прыйсці да ўласнай высновы.

Опубликовано 28 сентября 2023 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): беларуская літаратура, 11 клас, белліт


Полная версия публикации №1695849149 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ Аляксандр Разанаў. «Спадчына» (1988)

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network