LIBRARY.BY → КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ → Аляксандр Разанаў. «Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор — мова» (1975) → Версия для печати
Дата публикации: 28 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1695849067)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Монастрафа (ад грэч. monostrophos — ‘аднастрофны’; monos — ‘адзін’; strophe — ‘страфа’) — малая вершаваная форма, кампазіцыйна замкнёная ў межах адной страфы..
Монастрафа была надрукавана ў раздзеле «Зномы» зборніка «Паляванне ў краіне райскай птушкі», які выйшаў у 1995 годзе. Зном — адметны аўтарскі літаратурны жанр, які бярэ свой пачатак у нататках і філасафемах. Структурна зномы нагадваюць прыказкі і афарызмы, у якіх у сціснутай, скандэнсаванай форме аўтар дэманструе ўласныя погляды на навакольны свет.
У артыкулах, нататках думкі разгортваюцца, развіваюцца, пашыраюцца, у зномах яны сціскаюцца да выслоўя, у якім кожнае слова, кожны гук змяшчаюць у сабе важкі складнік цэльнай структуры твора. У разглядаемым зноме дамінуюць тры вобразы: народ, твор, мова. Народы не канкрэтызуюцца, не вылучаюцца, не супрацьпастаўляюцца, наадварот, аднолькава ўзвышаюцца сваімі геніяльнымі тварэннямі — мовамі. Адметнасць разанаўскага назірання ў тым, што ён безапеляцыйна акрэсліў мову як геніяльнае тварэнне, якое мае кожны народ. Такая выснова — вынік папярэдніх пазатэкставых аўтарскіх разважанняў, якія ўвасобіліся ў зноме.
Опубликовано 28 сентября 2023 года