публикация №1695774382, версия для печати

«Дом без гаспадара». Сэнс назвы рамана


Дата публикации: 27 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695774382)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь


Сэнс назвы рамана ў тым, што «Дом без гаспадара» — гэта Германія пасля Другой сусветнай вайны, якая прынесла вялікае няшчасце нямецкаму народу. Пасляваенная Германія апынулася перад выбарам новага шляху ў будучыню, які быў звязаны з маладым пакаленнем немцаў, што і ўвасоблена ў вобразах Генрыха і Марціна. Гэта таксама і дамы абодвух хлопчыкаў, дзе няма гаспадароў, бо яны не вярнуліся з вайны. Ні «дзядзькі» Вільмы, ні паклоннікі Нэлы так і не зрабіліся «гаспадарамі ў доме». Назва сімвалізуе і няўпэўненасць у палітычным жыцці Германіі, дзе аўтар заўважаў новыя праявы шавінізму і мілітарызму.


Яшчэ ў ранніх аповесцях Г. Бёля высвечвалася важная рыса апавядальнай манеры пісьменніка, якая выявіла сутнасць яго маральнай і грамадзянскай пазіцыі: дзеянне ў яго творах, як правіла, адбываецца ў двух часавых планах, у ваенныя і пасляваенныя гады. Тая ж кампазіцыйная двухпланавасць вызначае структуру і рамана «Дом без гаспадара». Злавесныя прыметы мінулага, якія жывуць у сучасным, — важны элемент мастацкага стылю Г. Бёля.

Опубликовано 27 сентября 2023 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): беларуская літаратура, 11 клас, белліт


Полная версия публикации №1695774382 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ «Дом без гаспадара». Сэнс назвы рамана

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network