публикация №1695774341, версия для печати

«Дом без гаспадара». Адлюстраванне цяжкіх душэўных пакут пасляваеннага пакалення Германіі


Дата публикации: 27 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1695774341)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь


У рамане нямала старонак адведзена лёсу загінуўшага паэта Раймунда Баха, вобраз якога асабліва блізкі Г. Бёлю. Гэта не проста персанаж, але і «сімвал маладосці, якая прынесла бессэнсоўную ахвяру». Трагедыя гэтага героя ў тым, што ён ненавідзеў фашызм і вайну, але па-свойму ім паслужыў, калі займаўся рэкламай.


У пачатку свайго жыццёвага шляху Раймунд вызначаўся рашучасцю, непасрэднасцю, юначай чысцінёй. Але ён не здолеў захаваць сваю творчасць і самога сябе ад фашызму. Каб зберагчы сябе і сваё мастацтва, паэт займаў нейтральную пазіцыю неўмяшальніцтва і пісаў вершы на адцягненыя тэмы. Калі ён аддаваў сябе, здавалася б, бяскрыўднай справе — рэкламе мармеладу, Раймунд, як і яго сябар, мастак Альберт Мухаў, не ўсведамляў таго, што фактычна з гэтага моманту яны пачалі рэкламаваць вайну. Яго цесць — мармеладны фабрыкант — багацеў на вайне, пастаўляючы ў вермахт сваю прадукцыю. На дарогах вайны паэт і мастак увесь час натыкаліся на свае рэкламныя малюнкі і вершы. Нацыст Гезелер, які не пацярпеў духоўнай незалежнасці Раймунда, ставіць перад ім умову: ці ён ідзе ў разведку і гіне, ці ён яго расстраляе.


Калі спачатку праца ў рэкламным аддзеле мармеладнай фабрыкі забаўляла і нават радавала Раймунда, бо, як ён памылкова думаў, гэта выйсце для чалавека, які не жадае мець нічога агульнага з фашысцкім рэжымам, то зусім іншым становіцца малады паэт пасля канцлагера, гібелі сяброў і шуміхі, узнятай фашыстамі вакол яго вершаў. Перад смерцю зламаны паэт перажывае горкае расчараванне: тыя нямногія вершы, якія ён паспеў апублікаваць, менавіта з-за нявызначанасці іх ідэі аказаліся прымальнымі для нацыстаў, «нацы пахвалілі іх». Рай хацеў памерці, але нават дарога да смерці была для яго засмечана бляшанкамі з-пад павідла і мармеладу: «не соладка... было паўсюль натыкацца на гэтае дабро», на рэкламныя вершы, якія ён некалі склаў. «Гэтакі, значыць, мой уклад у вайну супраць вайны...»


Нават смерць паэта не абарвала ланцуг трагічных парадоксаў: яго забойцы працягвалі выкарыстоўваць гэтыя вершы ў сваіх мэтах, у прапагандзе новай вайны. Такі вынік жыцця творцы, які не здолеў рэалізаваць сваё прызванне, жыць па голасе сумлення, захаваць свой твар. І тады раскрываецца сутнасць жахлівых сноў Марціна — у іх бацька не быў падобны на свае партрэты: сумны маленькі чалавек без твару. Тэма пакаяння і віны ў рамане перакрыжоўваецца з праблемай уяўных і сапраўдных каштоўнасцей.

Опубликовано 27 сентября 2023 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): беларуская літаратура, 11 клас, белліт


Полная версия публикации №1695774341 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ «Дом без гаспадара». Адлюстраванне цяжкіх душэўных пакут пасляваеннага пакалення Германіі

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network