LIBRARY.BY → КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ → «На чацвёртым годзе вайны». Глыбокі псіхалагізм у паказе характараў → Версия для печати
Дата публикации: 27 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695771363)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Псіхалагічна паглыбленае апавяданне М. Стральцова складаецца з трох унутраных маналогаў герояў, гэта праўдзівае апісанне нялёгкага жыцця людзей на чацвёртым годзе вайны. Апавяданне хоць і напісана аўтарам, але пабудавана поўнасцю на ўнутраных маналогах герояў, у якіх перададзены драматычныя перажыванні ўдзельнікаў сямейнага (часовага) непаразумення і прымірэння. Перажывае бабуля, што пакрыўдзіла ўнука. Перажывае і яе нявестка. Марыць уцячы з дому, але перад тым адпомсціць сыну «паліцая» за крыўду малы. Аўтар толькі зрэдку пракаментаваў думкі герояў ды расказаў пра іх абмежаваныя ў часе і прасторы дзеянні. Апавяданне рэалістычнае і глыбока псіхалагічнае.
Алесь Адамовіч назваў апавяданне адным з лепшых твораў М. Стральцова, жамчужынай сярод усяго напісанага ім. Высокая культура думкі і пачуцця пісьменніка выявілася ва ўдалым адборы моўных сродкаў, поўнай адпаведнасці іх прыёмам стварэння мастацкіх вобразаў.
Опубликовано 27 сентября 2023 года