LIBRARY.BY → КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ → «На чацвёртым годзе вайны». Вобразы старой маці, нявесткі Марусі → Версия для печати
Дата публикации: 27 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695771314)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Цяжкае жыццё прадвызначыла ў многім паводзіны герояў і іх трагедыйнае светаадчуванне… І старая бабуля, і маладая жанчына (яе нявестка) — працаўніцы, пакутніцы. Бабулю праца рана састарыла, пазбавіла радасці яе і страта сына. Аўтар паказаў яе перажыванні, раскрыў характар знясіленай горам жанчыны праз унутраны маналог. Падобным шляхам крочыў аўтар і пры раскрыцці характару яе нявесткі Марусі і ўнука. Старая вінаваціць сябе, што не дадала ласкі і цяпла сыну і цяпер тое ж самае не можа даць унуку. Унутраны маналог жанчыны характарызуе яе як працаўніцу, справядлівага чалавека, за знешняй суровасцю якога хаваецца добрая душа, душа маці, якая любіць увесь свет. Старая жанчына — сімвал маці-Беларусі. Яна ўсё сцерпіць. Калі трэба, будзе строгай, другім часам — лагоднай і пяшчотнай. Менавіта такой яна паўстае ў фінальнай, псіхалагічнай сцэне, калі дзеліцца з Марусяй агульнай бядой, аплаквае сваё і яе сіроцтва.
Нявестка Маруся блізкая да сваёй свекрыві і працалюбствам (яна за працай на працягу ўсяго апавядання), і строгасцю (як ні шкадуе сына, але не дакарае старую за пакаранне). Добрая па прыродзе, яна спачувае і сыну, і свекрыві, бо бачыць, як абое яны перажываюць здарэнне. Не сціхае ў яе душы боль па страчаным мужу, той боль, які яна выкажа разам са свекрывёй у канцы твора ў прысутнасці свайго сыночка. Яшчэ адна рыса характару Марусі — яе празарлівасць, адчуванне несправядлівасці пасляваеннага жыцця. З трывогай прыгадвае яна, як расцягвалі калгасную маёмасць людзі, асуджае суседа Зміцера, які адседжваўся ў вайну, служыў старастам пры немцах, затым падаўся ў партызаны, а цяпер нацягаў усялякага дабра ў дом, жыве і не бядуе пры поўнай хаце.
Опубликовано 27 сентября 2023 года