публикация №1695670422, версия для печати

«Абеліск». Сімвалічны сэнс назвы аповесці


Дата публикации: 25 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695670422)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь


Матывы захавання памяці пра герояў, сэнсу жыцця і смерці, пераемнасці духоўных традыцый у аповесці «Абеліск» упісаны ў паглыблены маральна-філасофскі кантэкст. Мужнасць і гераізм, пераконваў аўтар, выяўляюцца не толькі ў баях са зброяй у руках, але і ў здольнасці чалавека прыняць сумленнае, маральнае рашэнне, нават калі за ім ідзе фізічная смерць. Так аўтар увасобіў і ўласнае бачанне сутнасці жыцця чалавека — пакінуць аб сабе ўдзячную памяць.


Нягледзячы на канкрэтна-гістарычную аснову сюжэта гэтага быкаўскага твора пра вайну, аповесць мае пазачасавае, універсальнае маральна-філасофскае значэнне. Настаўнік і вучні — назаўсёды актуальная і вялікая тэма. Духоўнасць, маральнасць неабходна выхоўваць і перадаваць у будучыню, клапаціцца, каб настаўнікамі і выхавацелямі моладзі былі сапраўдныя педагогі, а не духоўна мёртвыя людзі, «глушцы» (В. Быкаў). Надзвычай важна, што ў мастацкай кагорце герояў Быкава, якія ўвасабляюць веліч чалавечага духу і беларускага нацыянальнага характару, — Васіль Глечык, Сотнікаў, камбрыг Прэабражэнскі, Пётра Качан, Пятрок і Сцепаніда Багацькі — сярод змагароў, мужных і годных людзей, — пісьменнікам створаны вобраз беларускага настаўніка.


У аповесці «Абеліск», як і ў іншых творах В. Быкава, утрымліваецца мноства шматмерных, універсальных вобразаў-сімвалаў. Так, напрыклад, метафарызуецца і набывае сэнсавае ўзбуйненне назва аповесці «Абеліск». Духоўнае, маральнае ў чалавеку павінна быць вышэй за фізічнае, матэрыяльнае. Адраджэнне ў душах людзей памяці пра настаўніка, які ідзе на пакуты са сваімі вучнямі, нагадвае пакутніцкі шлях Хрыста. Духоўная нязломнасць і вера настаўніка ўмацоўваюць душы вучняў, што з’яўляецца ідэяй твора.


Уся спадчына пісьменніка — высакародны абеліск, пакінуты нам В. Быкавым, настаўнікам, мысліцелем і абаронцам нацыі. Сваім жыццём і бескампраміснай прынцыповасцю аўтар-грамадзянін даў высокі прыклад служэння Бацькаўшчыне. Прысутнасць В. Быкава ў беларускай сацыякультурнай прасторы ўмацоўвае духоўнасць і гуманістычныя каштоўнасці нашага грамадства.

Опубликовано 25 сентября 2023 года


Главное изображение:

КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): беларуская літаратура, 11 клас, белліт


Полная версия публикации №1695670422 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ «Абеліск». Сімвалічны сэнс назвы аповесці

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network