LIBRARY.BY → КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ → Экранізацыя аповесці «Знак бяды» → Версия для печати
Дата публикации: 25 сентября 2023
Автор: Мельнікава З. П., Ішчанка Г. М., Мішчанчук М. І., Садко Л. М., Смаль В. М., Кавалюк А. С., Сенькавец У. А., Шчэрба С. М., Кахновіч Н. Д., Тарасава Т. М.
Публикатор: БЦБ LIBRARY.BY (номер депонирования: BY-1695670335)
Рубрика: КРИТИКА БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЫ
Источник: (c) Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Творы В. Быкава часта мелі праблемы з выхадам да чытача. І «Знак бяды» — не выключэнне. Некаторыя крытыкі ўбачылі ў творы «падкоп пад калектывізацыю». Аднак аповесць хутка была надрукавана ў часопісе «Полымя», а затым выйшла на рускай мове ў Маскве.
Па аповесці «Знак бяды» рэжысёр Міхаіл Пташук у 1986 годзе зняў аднайменны мастацкі фільм. Ад пісьменніка і рэжысёра патрабавалі перарабіць канфліктныя сцэны раскулачвання. Але стваральнікі фільма былі ўпэўнены, што нельга выкрэсліваць трагічныя сцэны, бо так было ў гісторыі народа. Пра гэта сам В. Быкаў пісаў: «...нават багі не могуць перайначыць былое. Былое вышэй за жывое, яно ўжо не падуладнае нікому». Фільм быў высока ацэнены грамадскасцю. Прэміяй «Ніка» адзначана і лепшая жаночая роля.
Творчасць В. Быкава вастрынёй маральных, быційных праблем сугучная з творамі сусветна вядомых пісьменнікаў А. Камю, Э. Хемінгуэя, Э. М. Рэмарка. Як і яны, наш суайчыннік па-мастацку асэнсоўваў філасофію існавання чалавека, найперш маральнага выбару чалавека ва ўмовах непераадольных абставін.
Опубликовано 25 сентября 2023 года